– Wenn dich so der Unsinn quält, dass du der einfache Weg zu ihm nicht gefunden hat! Stumpf hätte sich – gesagt ich glaube! Obwohl ich nicht glaube, glaube ich aber dennoch! Ich glaube daran nicht dass ich glaube, deshalb glaube ich noch mehr! Ich glaube, weil sinnlos! Und des Males ist es sinnlos, so glaube ich besonders! So nein! Крыўляцца надумаў! Mit бязногімі von den Krüppeln auf die паперці куляцца! Не ў храме, а побач – грымасы ідыёцкія крывіць! Dabei von allem, und in erster Linie dem Gott!
Als ob von den Kurven рож deine юродзівых er dich und асяніць vom Glauben und den Sinn liebgewinnen wird! Wollte in der Sinnlosigkeit den Sinn знайсьці!
– Die ScheiЯe! Fuck! Fuck! Fuck!
– Ня слухай іх! Самая вялікая бязглузьдзіца будзе, калі ты зараз ад шалома адмовісься! Калі адсюль безь яго выйдзеш, Du wirst нікчэмным vom Menschen werden! Von der HundescheiЯe, liegt was den Asphalt!
– Адпомсьці ўсім! Зрабі прыгажосьць! Разьнясі да д’ябла гэты грэбаны сьвет!
– Прыдурак! Што ты можаш зрабіць?
– У цябе дзьве велізарныя шафы пад мостам стаяць! Проста пад апорай! Начыні іх дынамітам!
– Ого! Бач якія думкі палезьлі! Да тэрору пацягнула? А калі людзі загінуць? Ня страшна грэх на душу ўзяць?
– А ты ўначы падарві! Калі на мосьце нікога ня будзе!
– Ідыёт! Дзе ты потым начаваць будзеш?
– А адкуль ты столькі выбухоўкі возьмеш, каб дзьве шафы ёю набіць?
– Здабудзь «Кулінарную кнігу анархіста»! Там рэцэпт маецца…
– Прыдурак! Не надакучыла зь бязглузьдзіцай гуляцца? Сьпі лепш! А то дагаварышся да…
– Zwei und zwanzig, drei und zwanzig, vier und zwanzig, fьnf und zwanzig, sechs und zwanzig, sieben und zwanzig, acht und zwanzig, neun und zwanzig…
Час хіліўся да раніцы. Андрэ павярнуўся на другі бок і паспрабаваў хоць ненадоўга прагнаць з галавы гэтыя вар’яцкія, злыя, нахабныя думкі.
– Zwei und dreissig, drei und dreissig, vier und dreissig, fьnf und dreissig, sechs und dreissig, sieben und dreissig, acht und dreissig, neun und dreissig…
Неўзабаве крохкі перадсьвітальны сон нарэшце авалодаў ім….
– …а яна, сука, мянтоў выклікаць! Я ёй кажу, ну пачакай, бля! Выйду – ногі выдзеру! Жаба!
– Дай вады сербануць!
Андрэ адкрыў вочы. За акном ужо разьвіднела. Праз адчыненую насьцеж фортку віднеўся кавалак чырвонага цаглянага муру. Малпападобны з парнакапытным сядзелі на ложках адзін супраць другога і пра нешта размаўлялі.
– Буль-буль-буль… Ааа! Добра пайшла!
– А ў мяне вось, на хуй, нядаўна быў выпадак: напіўся я сьпірцягі чыстай. Раніцай пайшоў, на хуй, у ванную вады папіць. Галаву пад кран сунуў, сербануў – а яна, на хуй, на старыя дрожджы! Мне ў галаву як ебане! І я ў ванну ўніз мордай піздрык! А там матка бялізну замачыла! І я тану, на хуй, задыхаюся, а падняцца не магу! Так бы капыты, у пізду, і адкінуў! Добра, што матка побач, на кухні была! Прыбегла і за ногі мяне выцягнула! Во бля, якая гісторыя!
Раптам дзьверы ў палату адчыніліся, і на парозе зьявіўся чалавек у белым халаце. Акінуўшы ўсіх поглядам, ён кіўнуў Андрэ галавою:
– Уставай! Пайшлі!
Далей пачаліся нудныя, малацікавыя працэдуры – аналіз мачы, крыві, пытаньні, адказы, складаньне пратаколу. Калі праз гадзіну выдалі рэчы, Андрэ з палёгкай уздыхнуў: шалом быў сярод іх. Узьнёсшы яго на галаву, ён выйшаў на вуліцу і заўважыў, што наступіла зіма. Зь цяжкога шэрага неба на зямлю спадалі вялікія белыя шматкі сьнегу.
Андрэ нечакана адчуў незвычайную лёгкасьць. Гэта быў знак. Да д’ябла сумневы! Трэба зрабіць новы крок, бо безь яго цяпер усё – недарэчнасьць. Цяпер толькі ён дапаможа ўчапіцца за гэты сьлізкі, недасяжны, зьнікаючы сэнс.
Вярнуўшыся ў майстэрню, ён вынес зь яе ўсё падчыстую, акуратна падмёў падлогу, зачыніў дзьверы і, павесіўшы на цьвік перад уваходам ключы, зьнік…
Празь некалькі дзён, калі заўхоз унівэрсытэту зайшоў у майстэрню, ён убачыў у цэнтры пустога пакою вялікага саламянага чалавека. Зь ягонай шыі зьвісала шыльда, на якой па-нямецку было напісана: Achtung! Miniren! Экстраны кансыліюм у складзе: рэктар Барыс Фадзеіч, пажарны Пётр Яўлампіевіч, даўгалыгі Швабра ў шэрым гарнітуры, заўхоз і мясцовы дворнік – доўга вырашаў, што з гэтым рабіць, але ў выніку прыйшоў да высновы: сапёраў не запрашаць.
Фадзеіч адразу выказаў думку, што, хутчэй за ўсё, мае месца ідыёцкі жарт шызанутага крэтына ў прускім шаломе. А калі выклікаць сапёраў, пачнецца гвалт на ўвесь горад. Давядзецца спыніць заняткі, эвакуяваць студэнтаў, і ўжо дакладна гэтае здарэньне не застанецца незаўважаным для Менску. Зашлюць ва ўнівэрсытэт якую-небудзь камісію, распачнуць разьбіральніцтва, стануць шукаць крамолу ўва ўсёй установе, а ў дадатак скажуць, што ён прыгрэў у падвале бэнээфаўскіх адмарозкаў. У выніку надаюць па шапцы, улепяць строгую вымову з унясеньнем у асабістую справу, а то і ўвогуле здымуць з пасады ды сашлюць загадваць сьвінафэрмай. Таму, рэзюмаваў Фадзеіч, салому з хаты выносіць ня будзем, нікога не выклікаем, а разьмініруем самі.