Читаем Шалом полностью

– Давай пакуль у малпоўню! Толькі шалом зь яго здымі. А то пасадзіць каго-небудзь на піку.

– Ня трэба шалома здымаць… вы ня маеце права… Прыміце рукі! Не чапайце!

– Глядзі! Супраціўляецца! Ану-ка рукі яму патрымай!

– Ты што, курва, робіш!!!

– Ах ты, сволач! Брыкаецца!

– Прыбяры караўкі, казёл!!!

– Ах, я казёл? Ну-ка, Іван, сюды! Дапамажы!

– Бляць!!! Галава разьбілася! Інакенцій Пят…..

– Ах ты, сука! Брыкацца надумаў! Давай! Давай! Дубіналам яго!

– Рукі!!! Рукі круці! Моцны, гад, папаўся! За сьпіну, за сьпіну давай!

– Казлы!!! Фашысты!!! Што ж вы робіце!

– Ах ты, паскуда!!! Ну ты сёньня ў мяне ластаўкай палятаеш!!!

– Круці!!! Круці!!! Наручнікі хутчэй!!! Дай яму яшчэ раз!

– Ластаўку! Ластаўку давай! Ногі трымай! Зашпільвай! Фу ты, чорт! Во сука!

– Гестапа!!! Жывёлы!!! Вы за гэта адкажаце!!!

– Умаж яму па зубах! Каб ня вякаў!

– Давай, у малпоўню цягні! Яшчэ крыху! Ах ты, гніда! Яшчэ і кусаецца!

– Увалі яму яшчэ пару разоў!

– Пшыкні ў морду газком на дарожку – для лепшага палёту!

– Фу, смурод пайшоў! Дзьверы хутчэй зачыняй!

Апошняе, што Андрэ яшчэ памятаў, – холад на шчацэ ад бэтоннай падлогі, на якой, выгнуўшыся ўсім целам, ён ляжаў з закінутымі за сьпіну рукамі. Да рук былі прышпіленыя ногі. Кайданкі балюча сьціскалі костачкі ды запясьці, а з вачэй каціліся вялікія, памерам з гарошыну, сьлёзы. Сьлёзы ад горычы елкага газу, зьмяшанага з горыччу болі, зь нямым крыкам крыўды. Шалома ў той момант на галаве ўжо не было…

Iдал вярнуўся

Напрытомнеў ад лёгкага штуршка ў плячо. Адкрыўшы вочы, Андрэ ўбачыў побач малпападобную істоту, якая, схіліўшыся, ва ўпор глядзела яму ў твар. Заўважыўшы ягонае абуджэньне, істота страпянулася і маленькімі крывымі ножкамі падбегшы да цёмных мэталічных дзьвярэй, пачала грукатаць па іх кулакамі. Гэта быў чалавек зусім невялічкага росту, з караценькімі дугападобнымі канцавінамі, смуглай скурай і чамусьці абсалютна аголеным целам. Яго пацямнелы твар нагадваў зьедзены зморшчынамі падвялы фрукт. Павярнуўшыся да Андрэ голым азадкам, патрэсваючы абвіслымі між ног яйцамі, малпападобны стаяў перад зачыненым дзьвярыма і тупа барабаніў па ім кулакамі.

«Дзе я? Што? Чаму? Хто гэта?» – пранеслася ў галаве. Андрэ паспрабаваў варухнуцца, але з жахам адчуў, што ягоныя рукі і ногі да чагосьці прывязаныя. Амаль голы, укрыты белай прасьціною, ён ляжаў на тапчане ў вузкім незнаёмым пакоі. Ён зрабіў намаганьне згадаць усё, і раптам тое, што адбылося надоечы, абрынулася на яго рэзкім болем. Шалома на галаве не было! Усьведамленьне гэтага прыціснула да зямлі з такой моцай, што, ня вытрымаўшы, ён застагнаў на ўвесь голас, быццам паранены леў, працяты стрэламі ўбогіх тубыльцаў. У гэтым крыку было столькі нянавісьці, злосьці, адчаю, што малпападобны ля ўваходу рэзка адскочыў убок і спалохана ўтаропіўся ў Андрэ.

Нечакана мэталічныя дзьверы адчыніліся, і ў пакой увайшлі дзьве постаці ў белых халатах.

– Ты што гарлапаніш? – строга спытаў адзін зь іх. – А табе чаго? – сувора зыркнуў ён на малпападобнага.

– Пасцат хачу!

– Адвядзі яго! – кіўнуў ён другому халату.

– Дзе я? – запытаў Андрэ здушаным голасам.

– Як дзе? У раі. Ха-ха-ха! А мы арханёлы! – ён падміргнуў другому. – Во нажэрся! Нават як патрапіў сюды, ня памятае!

– Чаму я прывязаны?

– Таму што буяніў! Ты да нас увогуле ластаўкай шызакрылай прыляцеў!

Тут за сьпінай Андрэ, мабыць, на суседнім ложку, нехта гучна і цяжка замыкаў.

– А ты чаго мыкаеш? – істота ў белым прайшла ў глыбіню пакою. – Ляжы ціха, ня тое таксама скруцім.

– Разьвяжыце мяне! – з болем у вачах Андрэ паглядзеў на белы халат.

– Разьвяжам, калі час прыйдзе! – той павярнуўся да ўваходу і рэзка ляснуў за сабой дзьвярыма. Праз хвіліну яны зноў на імгненьне адчыніліся, і крывалапы, хутка прабегшы па пакоі, плюхнуўся на свой ложак.

Андрэ паспрабаваў павярнуць, на колькі мог, галаву, каб зразумець, дзе ён знаходзіцца. Пакой быў даволі вузкі й доўгі. Уздоўж сьцен адзін за другім стаялі нізенькія ложкі. Колькі іх хавалася за сьпінай, палічыць ён ня мог, але той, што месьціўся паміж ім і дзьвярыма, у гэты момант пуставаў. Справа, бліжэй да ўваходу, знаходзілася вялікае акно. З боку пакою яго засланялі мэталічныя краты, а сама шыба амаль цалкам была пафарбаваная белым. Толькі ўверсе, на фортках, фарбы ня мелася, і па цемры за імі можна было здагадацца, што цяпер ужо ноч альбо позьні вечар. Хто яшчэ прысутнічаў у пакоі, Андрэ ня вядаў. Але напэўна акрамя яго тут знаходзіліся малпападобны і той парнакапытны, што нядаўна мыкаў.

Андрэ паварушыў рукамі і адчуў, як моцна яны зацяклі. Дзьве вяроўкі туга прыціскалі іх да бакоў ложка. Знаходзіцца ў такой паставе было вельмі нязручна. Апроч таго, у роце зусім перасохла, хацелася піць, і смага, зьмешваючыся зь фізычнымі й маральнымі пакутамі, вылівалася ў адну вялікую нясьцерпную муку.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Норма
Норма

Золотые руки переплавлены, сердце, подаренное девушке, пульсирует в стеклянной банке, по улице шатается одинокая гармонь. Первый роман Владимира Сорокина стал озорным танцем на костях соцреализма: писатель овеществил прежние метафоры и добавил к ним новую – норму. С нормальной точки зрения только преступник или безумец может отказаться от этого пропуска в мир добропорядочных граждан – символа круговой поруки и соучастия в мерзости."Норма" была написана в разгар застоя и издана уже после распада СССР. Сегодня, на фоне попыток возродить советский миф, роман приобрел новое звучание – как и вечные вопросы об отношениях художника и толпы, морали и целесообразности, о путях сопротивления государственному насилию и пропаганде.В формате a4.pdf сохранен издательский макет.

Владимир Георгиевич Сорокин

Контркультура
Внутри ауры
Внутри ауры

Они встречаются в психушке в момент, когда от прошлой жизни остался лишь пепел. У нее дар ясновидения, у него — неиссякаемый запас энергии, идей и бед с башкой. Они становятся лекарством и поводом жить друг для друга. Пообещав не сдаваться до последнего вздоха, чокнутые приносят себя в жертву абсолютному гедонизму и безжалостному драйву. Они находят таких же сумасшедших и творят беспредел. Преступления. Перестрелки. Роковые встречи. Фестивали. Путешествия на попутках и товарняках через страны и океаны. Духовные открытия. Прозревшая сломанная психика и магическая аура приводят их к секретной тайне, которая творит и разрушает окружающий мир одновременно. Драматическая Одиссея в жанре «роуд-бук» о безграничной любви и безумном странствии по жизни. Волшебная сказка внутри жестокой грязной реальности. Эпическое, пьянящее, новое слово в литературе о современных героях и злодеях, их решениях и судьбах. Запаситесь сильной нервной системой, ибо все чувства, мозги и истины у нас на всех одни!

Александр Андреевич Апосту , Александр Апосту

Контркультура / Современная русская и зарубежная проза