Читаем Шалом полностью

– Слушна фармулюеш! – містэр Лу бліснуў дыямэнтавай фіксай. – Няма ў Яго сьвеце для вас ніякага сэнсу! Толькі я магу яго даць! Грошы, улада, слава, прыгажосьць, каханьне жанчынаў? Заваюй усё гэта! Вайна – вось сэнс! Толькі яна дасьць усё! Усе да мяне з гэтым прыходзяць! Да Яго ж толькі ўбогія цягнуцца, а Ён адныя мір ды любоў даць ім можа! Паглядзі, як за такую любоў Яго па шчацэ схвасталі, ажно вока выбілі!

– Вы мяне выбачце, мэсье Чорт, але вашая вайна таксама нічым не сканчаецца. Што толку ад грошай, улады, славы, прыгажосьці, каханьня жанчынаў, калі за імі пустэча стаіць? У Яго бессэнсоўнасьці куды болей сэнсу! Ужо, калі душа бяз вашых дароў у гэтым сьвеце спакутуецца, то смерць-пустату як вызваленьне ад пакут успрыме! Пасьля бессэнсоўных мукаў нябыт для яе выраем стане! Вы ж, спадар чорт, спрабуеце яе прывязаць, зрабіць так, каб ёй тут добра было. Каб нябыт для яе не збавеньнем быў, а пеклам, аб якім і падумаць ня сьмела! Таму і грузіце яе ўсялякай дрэньню! У сэнсах блытаеце! Каб у іх чалавек, як у гіпнатычным сьне, жыў, пакуль пустэча ў адзін дзень яго б ня зжэрла!

– А ў чым сэнс тваёй вайны? Што яна табе дала? Славу? Уладу? Багацьце? Новыя рынкі? Толькі я магу яе сэнсам напоўніць!

– Страшна будзе ад сэнсаў вашых ачуцца! Ня дай Божа раптам у прытомнасьць прыйсьці і зразумець, што кашчавая з касой ужо на парозе стаіць, а дароў вашых з сабой у пустэчу забраць ты ня можаш! А праўда, як ёсьць: няма тут ніякіх сэнсаў акрамя аднаго – пакутаваць, каб потым пустату як збавеньне прыняць! Таму, што сэнс – гэта пустата! Няма яго!

– Пустата! Ну што ж! Сам напрасіўся!

Тут Андрэ раптам заўважыў, як зь цемры за шафай аддзялілася высокая худая постаць у чорнай паранджы. У руках яна трымала касу і была падобная да сьмерці са старажытных гравюраў, толькі замест чэрапа на месцы твару зьзяла чорная пустая дзірка.

– Ааа!!! І ты ўжо тут! Лёгкая на ўспамін! Нарэшце ўсе сабраліся! Бог, Чорт, Сьмерць і Жаўнер! Як жа я адразу не зразумеў! Батлейка! Вядома ж, гэта чортава батлейка! І вы – ўсяго толькі лялькі з шафы! Вось толькі адной усё роўна не хапае! Дзе нявеста? У батлейцы жаўнер мае нявесту!

Пашкамутаны леў, шоргнуўшы мыліцай па бэтоне, зрабіў крок насустрач Андрэ.

– Ня ведаеш, хто ў жаўнера нявеста? Смерць! Яна твая нявеста!

– Аднаго толькі, Стваральнік, зразумець не магу! Навошта? У чым сэнс гэтага дурацкага спэктаклю? Навошта з пустаты ў сьвет прыходзіць, каб потым у пустэчы зноў зьнікнуць? – Андрэ ўтаропіў погляд на Старца.

Самотнае пустое вока моўчкі нерухома глядзела на яго, але адказу не было…

– Хопіць вумнічаць! Нявеста зачакалася! – раздалося за сьпінай. – Альбо здымай шалом, альбо проста зараз вас зарэгіструем і павянчаем!

Андрэ рэзка разьвярнуўся да спадара ў бейсболцы і, ледзь стрымліваючы сябе, з раздражненьнем не вымавіў, а амаль пракрычаў яму ў твар:

– А не былі б вы ласкавы ўбрацца ад маёй шафы? З усімі вашымі чортавымі сэнсамі і боскімі бессэнсоўямі! Мая вайна – гэта мая вайна! І бабу вашую з сабой забярыце! Не падабаецца мне такая нявеста! Занадта кашчавая, бяззубая і галава пустая! І пагатоў, няма вас тут! Ні Бога, ні Д’ябла! Ілюзія ўсё! Мроі! Сон! А ў чым сапраўды я ўпэўнены – ёсьць толькі Я і Пустэча!

Тут жа павярнуўшыся да старца, ён больш стрымана, але рашуча прамовіў:

– Вас, Стваральнік, я таксама папрасіў бы сысьці. Мой сьвет – гэта мой сьвет! Астатнія пытаньні мы быццам бы праясьнілі. На галоўнае ж адказаць вы ня можаце! Ідзіце ратаваць каго-небудзь іншага! А мне пара ў шафу – спаць! Раніца хутка, тралейбусы па мосьце паедуць, ведаеце, як яны на сьвітанку віскочуць, спакою не даюць?

– Ды што зь ім базарыць! Давайце, бацюшка, пачынайце абрад вянчаньня! А я пакуль запіс у кнізе рэгістрацыі шлюбаў зраблю!

Чорт адкрыў немавед адкуль узьніклы стары фаліянт у скураным пераплёце і, падрыхтаваўшыся пісаць, зь яхідцай у голасе прамовіў:

– Вось жа, нявеста! Ці згодная вы ўзяць у мужы жаўнера Андрэя, Сьвятаполка, Валенрода?

Кашчавая прыйшла ў рух і, трымаючы касу напагатове, пачала павольна, ледзь чутна набліжацца да Андрэ. Ён з жахам зразумеў, што патрапіў у пастку. Усе шляхі адступленьня былі адрэзаныя. Сьпераду на яго насоўваўся старац, справа быў чорт, зьлева нявеста, а за сьпінай заставаліся шафы – ягоная сцэна, апошні бастыён, у якім ён мог бы ненадоўга схавацца. Зрабіўшы некалькі крокаў назад, Андрэ ўчапіў першае, што трапілася пад руку, – «Крытыку чыстага розуму» Канта і шпурнуў яе да чорта.

Той увярнуўся ад Крытыкі і бадзёра прамовіў:

– Так і запішам! Паступіў маўклівы адказ згоды! Андрэ ў жаху пачаў хапаць і кідаць у сватоў пустыя трохлітровыя слоікі. Тыя з грукатам разьбіваліся аб бэтонны адхон, але гэта не ратавала ягонага становішча. Тройца па-ранейшаму панура насоўвалася на яго.

– Жаніх! Ці вы гатовы ўзяць у жонкі Смерць, Пустату?

Слоікі ў гэты момант скончыліся, і ў руках апынуўся прас, які ён тут жа кінуў у нявесту. Прас нырнуў у бездань яе твару, зьнік там і сэкунд празь пятнаццаць гучна грукнуўся аб нешта, быццам зваліўся на дно глыбокага калодзежу.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Норма
Норма

Золотые руки переплавлены, сердце, подаренное девушке, пульсирует в стеклянной банке, по улице шатается одинокая гармонь. Первый роман Владимира Сорокина стал озорным танцем на костях соцреализма: писатель овеществил прежние метафоры и добавил к ним новую – норму. С нормальной точки зрения только преступник или безумец может отказаться от этого пропуска в мир добропорядочных граждан – символа круговой поруки и соучастия в мерзости."Норма" была написана в разгар застоя и издана уже после распада СССР. Сегодня, на фоне попыток возродить советский миф, роман приобрел новое звучание – как и вечные вопросы об отношениях художника и толпы, морали и целесообразности, о путях сопротивления государственному насилию и пропаганде.В формате a4.pdf сохранен издательский макет.

Владимир Георгиевич Сорокин

Контркультура
Внутри ауры
Внутри ауры

Они встречаются в психушке в момент, когда от прошлой жизни остался лишь пепел. У нее дар ясновидения, у него — неиссякаемый запас энергии, идей и бед с башкой. Они становятся лекарством и поводом жить друг для друга. Пообещав не сдаваться до последнего вздоха, чокнутые приносят себя в жертву абсолютному гедонизму и безжалостному драйву. Они находят таких же сумасшедших и творят беспредел. Преступления. Перестрелки. Роковые встречи. Фестивали. Путешествия на попутках и товарняках через страны и океаны. Духовные открытия. Прозревшая сломанная психика и магическая аура приводят их к секретной тайне, которая творит и разрушает окружающий мир одновременно. Драматическая Одиссея в жанре «роуд-бук» о безграничной любви и безумном странствии по жизни. Волшебная сказка внутри жестокой грязной реальности. Эпическое, пьянящее, новое слово в литературе о современных героях и злодеях, их решениях и судьбах. Запаситесь сильной нервной системой, ибо все чувства, мозги и истины у нас на всех одни!

Александр Андреевич Апосту , Александр Апосту

Контркультура / Современная русская и зарубежная проза