Читаем Шалом полностью

Андрэ кінуўся злучаць драты, але на шчасьце згадаў, што зноў не пераключыў рубільнік. Падляцеўшы да машынкі, ён вярнуў рубільнік у зыходную пазыцыю і ўвесь спацелы ад хваляваньняў і пустой мітусьні пабег да моста. Тут, прымацаваўшы дрот да дэтанатара, ён спусьціўся па сходах і паляцеў назад да кустоў. Рухнуўшы на зямлю, ён без усялякіх зваротных адлікаў і глыбокіх удыхаў, адразу пераключыў рукаятку на пякельнай машынцы, але…

…выбуху зноў не было. Падняўшы галаву і кінуўшы позірк на мост, ён убачыў, што фігура Хведара Міхайлавіча зноў як нічога ніякага, сядзела з трысьцінай, закінуўшы нага на нагу, каля шафаў.

– Ах ты, стары казёл! Ну я табе задам! – як ашалелы леў, Андрэ выскачыў з кустоў, куляй узьляцеў на адхон і, ледзь стрымліваючыся ад таго, каб не ўчапіцца Хведару Міхайлавічу ў глотку, заверашчаў:

– Ну што, сьляза нявіннага немаўляці! А вы ж гэта са страху напісалі! Ад жаху перад тым д’яблам, што сядзіць усярэдзіне вас! Бо, мабыць, кожны раз, калі бачылі дзіця, што міма праходзіла, вас кашмар паралізоўваў ад думкі: а ўзяць бы гэтае дзіцянё і чым-небудзь цяжкім па галоўцы ўдарыць! І вы, Хведар Міхайлавіч, усю сваю волю ў зубах сьцяўшы, гналі прэч гэтую дзікасьць – толькі б рука бяз вашай згоды сама не тузанулася! І тапталі, тапталі, тапталі гэту вар’яцкую думку! А яна, дрэнь, зноў і зноў вярталася ды ў мазгох вашых круцілася!

– Ідыёт! Прыдурак! Юродзівы! – Хведар Міхайлавіч схапіў кій і што ёсьць моцы храснуў Валенрода па мордзе.

– А!!! Зачапіла! Вось вы ўжо са мной, апошнім балотным свідрыгайлавым, нарэшце загаварыць ласку зрабілі! А ўся літаратура ваша – гэта жах перад самім сабою! Таму, што свідрыгайлаў – гэта вы! І сука-Лебязятнікаў – таксама вы! І Раскольнікаў! І Мармяладаў! І Кацярына, што ў Сапегава прас і канцылярскі віцэ-мундзір скрала! І ўсе, усе, усе як адзін бесы – таксама вы! Ах, як мучылі яны вас! Душу выварочвалі! Вось вы індульгенцыю на адпушчэньне грахоў самі на сябе і пісалі! У пакутах чорта вашага ўтапіць хацелі! Чысьцец прайсьці! Душу ачысьціць! Праз пакуты да Бога наблізіцца! За тое і люблю вас, Хведар Міхайлавіч! І па запаветах вашых ня п’ю да заходу сонца! А зараз не перашкаджайце мне справу да канца давесьці! Раніца ўжо хутка! Тралейбусы па мосьце паедуць! Сядзіце ціха, калі не жадаеце, каб немаўляты бязьвінныя праз вас плакалі!

Андрэ павярнуўся і пачаў дрыготкімі рукамі злучаць драты з дэтанатарам. Але толькі ён нагнуўся, як Хведар Міхайлавіч ззаду моцна ўчапіўся яму ў шыю. Завязалася незразумелая валтузьня. Андрэ выпрастаўся, падаўся ўсім целам наперад і балюча стукнуўся Сьвятаполкам аб дзьверцы шафы. Тая скаланулася, і цяжкі гліняны бюст барадатага дзядка, што стаяў зьверху, захістаўшыся, рухнуў з двухмэтровай вышыні проста на галаву клясыка. Далоні, што сьціскалі шыю, тут жа абмяклі і адваліліся кудысьці за сьпіну.

Скарыстаўшыся момантам, Андрэ рэзка адчыніў дзьверцы й схіліўся над дэтанатарам, але тут жа атрымаў мацнейшы штуршок нагой па азадку. Усё яго цела падалося наперад, галава стукнулася аб тыльную сьценку, і рог шалома, праткнуўшы яе, захрас у фанэры. Ён паспрабаваў павярнуцца, але, божа! – галава намертва прыліпла да шафы, нібыта яе прыбілі вялікім цьвіком!

– Здымай шалом!!! – пракрычаў за сьпінай Хведар Міхайлавіч і, учапіўшыся ў шыю рукамі, што ёсьць моцы пацягнуў на сябе….

– Ах, вось хто душыў мяне ноччу ў Піцеры на кватэры бутлегера, калі я прыйшоў валёнак купіць!!! Ну пачакай, стары чорт!!! Зараз я табе задам! – у шаленстве прахрыпеў Андрэ і, не адрываючы галавы ад шафы, схапіў драты і тут жа замкнуў іх на дэтанатары…

…Ааа!!! Бляяяяяяяя!!! – у мікронныя долі сэкунды прамільгнулі апошнія думкі. – Зараз ірване!!! Я ж зноў забыўся павярнуць рубільнік назад!!!!!!!!!! Выбух!!!!!!!!!!!!!! Зараз будзе выбух!!!!!!!!!!!!!!!!……

– АААААААааааааааааааааааааааа!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

– АААААаааааааааааа!!!!!!!!!!!!!!!!!!! Цьху ты, чорт! Які вар’яцкі сон!!! Шайзэ!!! Фак!!! Неверагодна!!! Трызьненьне!!! Хведар Міхайлавіч!

Канец шалома! Канец сьвету! Мост! Выбух! Што за лухта!!! – Андрэ сядзеў увесь ускудлачаны й агаломшаны. Сэрца ашалела калацілася.

– Ціха! Ціха! Нічога не адбылося! Гэта ўсяго толькі кашмарны сон! Супакойся! Шалом на табе! Ты ў сваёй шафе! Шафа пад мостам! На вуліцы ноч! Хутка раніца, тралейбусы паедуць! Кладзіся! Табе трэба яшчэ паспаць!

Ён апусьціў галаву на падушку. У шафе было цёмна і ціха. Мяркуючы па лёгкім шоргаце, што даносіўся звонку, на вуліцы йшоў дождж. Апошнімі днямі ён ліў амаль не сьціхаючы. Прамерзлая вільгаць ахутвала ўсё наўкол, сьцякала з голых галінак, прасякала ватную коўдру, цякла пад вопратку, рабіла сьвет няўтульным, мігатлівым, нейкім сьлізкім і ліпкім.

Андрэ асьцярожна павярнуўся на другі бок. Пустыя трохлітровыя слоікі ў суседняй шафе, дзе знаходзіліся ягоныя ногі, прыйшлі ў лёгкае хваляваньне і незадаволена ў палову голасу празьвінелі: бзынь, дынь, мінь, інь, янь…. Ён заплюшчыў вочы, але сон больш ня йшоў у галаву. На душы было тужліва і неяк бясконца самотна…

Перейти на страницу:

Похожие книги

Норма
Норма

Золотые руки переплавлены, сердце, подаренное девушке, пульсирует в стеклянной банке, по улице шатается одинокая гармонь. Первый роман Владимира Сорокина стал озорным танцем на костях соцреализма: писатель овеществил прежние метафоры и добавил к ним новую – норму. С нормальной точки зрения только преступник или безумец может отказаться от этого пропуска в мир добропорядочных граждан – символа круговой поруки и соучастия в мерзости."Норма" была написана в разгар застоя и издана уже после распада СССР. Сегодня, на фоне попыток возродить советский миф, роман приобрел новое звучание – как и вечные вопросы об отношениях художника и толпы, морали и целесообразности, о путях сопротивления государственному насилию и пропаганде.В формате a4.pdf сохранен издательский макет.

Владимир Георгиевич Сорокин

Контркультура
Внутри ауры
Внутри ауры

Они встречаются в психушке в момент, когда от прошлой жизни остался лишь пепел. У нее дар ясновидения, у него — неиссякаемый запас энергии, идей и бед с башкой. Они становятся лекарством и поводом жить друг для друга. Пообещав не сдаваться до последнего вздоха, чокнутые приносят себя в жертву абсолютному гедонизму и безжалостному драйву. Они находят таких же сумасшедших и творят беспредел. Преступления. Перестрелки. Роковые встречи. Фестивали. Путешествия на попутках и товарняках через страны и океаны. Духовные открытия. Прозревшая сломанная психика и магическая аура приводят их к секретной тайне, которая творит и разрушает окружающий мир одновременно. Драматическая Одиссея в жанре «роуд-бук» о безграничной любви и безумном странствии по жизни. Волшебная сказка внутри жестокой грязной реальности. Эпическое, пьянящее, новое слово в литературе о современных героях и злодеях, их решениях и судьбах. Запаситесь сильной нервной системой, ибо все чувства, мозги и истины у нас на всех одни!

Александр Андреевич Апосту , Александр Апосту

Контркультура / Современная русская и зарубежная проза