Читаем Шалом полностью

Хведар Міхайлавіч, крыху сутулячыся, з рукамі на калене, па-ранейшаму нерухома сядзеў у крэсьле. Цяпер нават здавалася, што гэта быў ня ён, а яго васковая копія немавед якім ветрам прынесеная з музэю мадам Цюсо. Перадсьвітальнай маўклівасьці клясыка акампанаваў толькі ціхі шолах Дняпра, буркаваньне галубоў наверсе ды лёгкія капялюшыкі птушынага памёту, што зрэдку спадаў на васкавую фігуру. Выцягнуўшы насоўку, Андрэ стрэс з плячэй Хведара Міхайлавіча купкі галубінага лайна і раздражнёна прамовіў:

– Разумею… Пагарджаеце… Лічыце мяне мелкім бесам. А самі вы хто? Балотны чалавек! І мысьліце вы па-балотнаму! І літаратура ўся ваша балотная! І ўвесь ваш род зь беларускіх балотаў паходзіць! Хоць вы ўсё жыцьцё і імкнуліся стаць больш рускім, чым ніжагародзкі мужык, і самай апошняй сволачы ў раманах тутэйшыя прозьвішчы ўсялякіх там Свідрыгайлавых давалі, а ўсё адно балотным чалавекам засталіся! Таму і цягне ваш дух у магілёўскія багны.

Андрэ ўторкнуў дэтанатар у слоік з трытуолам і зноў паглядзеў на старца:

– А гэта ж вы, Хведар Міхайлавіч, забілі бабульку! І Лізавету вы забілі! Так! Так! Менавіта вы ўклалі сякеру Раскольнікаву ў далоні і тым самым задаволілі сваё патаемнае жаданьне, тое, на што самі ніколі б не наважыліся, але чаго ў глыбіні вам так хацелася! І бес – гэта вы! Усё жыцьцё літаратурай вы беса ў сабе спапялялі! Жадалі са сваёй сутнасьцю балотнай разьвітацца! А цяпер сядзіце, маўчыце, асуджаеце! Мною, балотным чалавекам, пагарджаеце! А можа, вы зайздросьціце, што я зраблю тое, на што ў вас рука не паднялася? А можа, спачуваеце? Хто ж разьбярэ, калі вы ня кажаце нічога! Аднак, ужо ўсё адно! Няма чаго губляць! Ды й часу размаўляць з вамі ня маю! Хутка тралейбусы па мосьце паедуць! Пара! Бывайце, Хведар Міхайлавіч!

Зачыніўшы дзьверцы шафы, Андрэ спусьціўся па сходах з адхону. Вярнуўшыся да схованкі ў кустах, ён лёг на зямлю, узяў у рукі рубільнік і ў апошні раз зірнуў на мост. Самотная постаць дзядка, крыху сутулячыся, гэтак жа нерухома сядзела ў крэсьле. Пустынны парк нібыта застыў у прадчуваньні й цішыні. Аднекуль здалёк, зь мінулага жыцьця, далятала ледзь чутнае бурчаньне міліцэйскага ўазіка. Андрэ паклаў руку на халодную чорную эбанітавую ручку.

– Ну што ж, пара! – з сумам, быццам разьвітваючыся, прамовіў ён і пачаў адваротны адлік:

– Zehn, Neun, Acht, Sieben, Sechs, Fьnf, Vier, Drei, Zwei, Eins, Null! Пуск!!!

Ён усім целам прыліп да зямлі, уціснуў галаву ў плечы і рэзка павярнуў ручку…

Адна, дзьве, тры, чатыры сэкунды, пах мокрага лісьця ля твару…

…але выбуху не было!

«Трасца! Чаму? – ён прыўзьняў галаву і зірнуў на мост. Фігура Хведара Міхайлавіча ўсё гэтак жа сядзела ля шафаў. – Няўжо памылка? Можа, прабіты дрот?» Ён ускочыў і кінуўся да моста. Падбегшы да шафы, ірвануў дзьверцы і са зьдзіўленьнем убачыў, што нехта адлучыў дрот ад дэтанатара.

– Ну, ведаеце, Хведар Міхайлавіч, гэта ўжо занадта! – у гневе закрычаў Андрэ на бязмоўнага клясыка. – Не хочаце дапамагчы, дык прашу і не перашкаджаць! Яшчэ раз такое зробіце, я, не зважаючы на аўтарытэт і маю любоў да вас, вазьму ў абярэмак і, як ідала, у Дняпро скіну!

Ён схапіў канец дроту і хацеў ужо прысунуць да дэтанатара, але знянацку адчуў, як трысьціна клясыка ня моцна, але звонка ляснула яго па шаломе. Атарапеўшы ад нечаканасьці, ён абярнуўся й убачыў, як Хведар Міхайлавіч, седзячы ў той самай паставе і пазіраючы яму проста ў вочы, раптам прамовіў:

–Ідыёт!!! Павярні назад рубільнік на пякельнай машынцы! Інакш твой шалом паляціць над Дняпром, як толькі ты ўтыркнеш дрот у дэтанатар!

– Цьху ты, чорт!!! Правільна! Danke schцn, Хведар Міхайлавіч! Трэба размкнуць ланцуг, вярнуць рубільнік у зыходнае становішча!

Андрэ стралою паляцеў назад да кустоў, пераключыў ручку і зноў пабег да моста. Вярнуўшыся, ён хутка злучыў дрот з дэтанатарам, зачыніў дзьверцы шафы, яшчэ раз падзякаваў Хведару Міхайлавічу за дапамогу і куляй кінуўся да кустоў. Упаўшы на зямлю, затаіўся, зрабіў глыбокі ўдых, як перад доўгім нырком, схіліў галаву і пстрыкнуў рубільнікам…

…Мінула некалькі імгненьняў, але выбух зноў не адбыўся.

– Вось, блін! Стары пень! Ну, я табе пакажу! – Андрэ выскачыў з кустоў і пабег да моста. Узьлезшы па сходах, ён убачыў, што драты зноў адлучаныя ад дэтанатара. У шаленстве кінуўся ён да старца. Падляцеўшы, дастаў хустку, атрос з плечаў клясыка чарговую порцыю гаўна, насраную за гэты час галубамі, а затым ухапіўся за сьпінку крэсла і са словамі: «Entschuldigung!

Выбачце! Самі вінаватыя! Я вас па-добраму папярэджваў!» – павалок Хведара Міхайлавіча да краю адхону. Неяк дацягнуўшы, пхнуў яго ўніз. Той, не адрываючыся ад крэсла, кулём, як вялікая прадаўгаватая дыня, пакаціўся да ракі і з шоргатам зьнік ў прыбярэжным хмызьняку.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Норма
Норма

Золотые руки переплавлены, сердце, подаренное девушке, пульсирует в стеклянной банке, по улице шатается одинокая гармонь. Первый роман Владимира Сорокина стал озорным танцем на костях соцреализма: писатель овеществил прежние метафоры и добавил к ним новую – норму. С нормальной точки зрения только преступник или безумец может отказаться от этого пропуска в мир добропорядочных граждан – символа круговой поруки и соучастия в мерзости."Норма" была написана в разгар застоя и издана уже после распада СССР. Сегодня, на фоне попыток возродить советский миф, роман приобрел новое звучание – как и вечные вопросы об отношениях художника и толпы, морали и целесообразности, о путях сопротивления государственному насилию и пропаганде.В формате a4.pdf сохранен издательский макет.

Владимир Георгиевич Сорокин

Контркультура
Внутри ауры
Внутри ауры

Они встречаются в психушке в момент, когда от прошлой жизни остался лишь пепел. У нее дар ясновидения, у него — неиссякаемый запас энергии, идей и бед с башкой. Они становятся лекарством и поводом жить друг для друга. Пообещав не сдаваться до последнего вздоха, чокнутые приносят себя в жертву абсолютному гедонизму и безжалостному драйву. Они находят таких же сумасшедших и творят беспредел. Преступления. Перестрелки. Роковые встречи. Фестивали. Путешествия на попутках и товарняках через страны и океаны. Духовные открытия. Прозревшая сломанная психика и магическая аура приводят их к секретной тайне, которая творит и разрушает окружающий мир одновременно. Драматическая Одиссея в жанре «роуд-бук» о безграничной любви и безумном странствии по жизни. Волшебная сказка внутри жестокой грязной реальности. Эпическое, пьянящее, новое слово в литературе о современных героях и злодеях, их решениях и судьбах. Запаситесь сильной нервной системой, ибо все чувства, мозги и истины у нас на всех одни!

Александр Андреевич Апосту , Александр Апосту

Контркультура / Современная русская и зарубежная проза