Читаем Соль жыцця полностью

Марозны студзень стаў каля акна.З франтоў прыходзяць добрыя навіны. Здаецца мне, радзіма ўся відна У гэтую вячорную гадзіну.Гарыць агонь, цудоўны чорны хлеб Дае мне сіл для заўтрашняе працы.Я выйду рана, толькі у імглеПачне маленькі горад прачынацца.Так, дзень пры дні, у гэты самы час,Нібы па змове ці па абяцанню,Я на рагу страчаю скрыпача,Мы разам з ім праходзім на світанні.I радасна мы паўтараем зноў,Што уначы быў адагнаны вораг,I слаўная сям’я совецкіх гарадоўПабольшала яшчэ на вызвалены горад.Мы прывітаем дзень: я — словам, ён — смыком,
Спеў паляціць у дальнюю дарогу. Няхай-жа ён сустрэнецца з байцом,Што пачынае дзень наш перамогай!


1942


ДОЖДЖ


— А што ты мне, бацька, сягоння прынёс?Што там выглядае ў цябе з-пад рукі?— Ці ў свеце ласункі смачнейшыя ёсць,Як свежы хлябок з пытляванай мукі?У сілу ўбіраецца летняя ноч,Паціху ахутваюць хмары зямлю.Дзіця не кладзецца, чакае яно,Што зараз абвешчаны будзе салют.Забыла дзіця, што вячэраць пара, — Пакроен на лусты ляжыць каравай.
I праўда, чутно: загулі ў рупарах Знаёмыя словы: «Гаворыць Масква!»Вось дождж сыпануў і пабег у прасцяг, Праліўся у полі, вярнуўся назад,А сон падышоў і загойдаў дзіця,І светлую казку яму расказаў.А дзесьці наперад памкнуўся баец, Асвежаны добрым і цёплым дажджом,Ізноў зарадзіў ён гарматы свае,I ворага ўдарыў знішчаючы гром.


1943


КРАВЕЦ


Нямнога жадаў гэты просты кравец: Каб хлеб на стале аздабляў яго дом,
Каб зоры раслі, як суніцы ў траве, Здаволен быў працай сваёй і жыццём.Часамі, у свята, хадзіў ён гуляць, Глядзеў, як рунее суседаў загон,З зялёнага лесу прыносіў галля I столь прыбіраў, як вялося здавён.I слова сказаць, і адзежу пашыць — Стараўся рабіць для суседзей найлепш. Сяляне любілі краўца ад душы,Салодкі яму быў зароблены хлеб.А немец прыйшоў і хаціну спаліўI поле суседава ўшчэнт здратаваў. Гаркотаю дым да нябёс зачадзіў,I сумна панікла ў далінах трава.Ляжыць на руінах забіты яўрэй, —З усёю сям’ёю загінуў кравец, —І толькі дзіця ад нялюдскіх вачэйСуседзі ўтаілі, схавалі ў хляве.
Як ноч узышла на затлёны прасцяг,У хлеў адчыніліся дзверы крадком,Суседка прыйшла паглядзець на дзіця,Даць хлеба крыху, напаіць малаком.З жанчыны яно не спускае вачэй,Да хлеба працягвае ручкі свае...Не можа малое уцяміць яшчэ,Чаму гэты хлеб не матуля дае.На грудзі цяжкая слязіна сплыла...Сядзела жанчына з малым да відна,На рукі ўзяла, у свой дом занясла,I маці яму замяніла яна.


1943


ПАМЯЦІ ЭЛІ КАГАНА


Перейти на страницу:

Похожие книги

100 жемчужин европейской лирики
100 жемчужин европейской лирики

«100 жемчужин европейской лирики» – это уникальная книга. Она включает в себя сто поэтических шедевров, посвященных неувядающей теме любви.Все стихотворения, представленные в книге, родились из-под пера гениальных европейских поэтов, творивших с середины XIII до начала XX века. Читатель познакомится с бессмертной лирикой Данте, Петрарки и Микеланджело, величавыми строками Шекспира и Шиллера, нежными и трогательными миниатюрами Гейне, мрачноватыми творениями Байрона и искрящимися радостью сонетами Мицкевича, малоизвестными изящными стихотворениями Андерсена и множеством других замечательных произведений в переводе классиков русской словесности.Книга порадует ценителей прекрасного и поможет читателям, желающим признаться в любви, обрести решимость, силу и вдохновение для этого непростого шага.

авторов Коллектив , Антология

Поэзия / Лирика / Стихи и поэзия