Читаем Сцюдзёны вырай полностью

Прайшоўшы праз неасветленае поле з частаколам старых слупоў (на некаторых бачныя былі падобныя да хвалі Басфору арабскія пісьмёны), мы апынуліся ля невялікага мура, за якім віднеліся яшчэ слупы са сцежкай прасекі. За імі ўтульна свяцілася кавярня. Тут у роўным жоўклым святле палілі кальяны тубыльцы. Аўтаматаў Калашнікава бачна не было, хоць яны вельмі пасавалі б да інтэр’еру.

— Аўсэнціці! — гарэзліва крыкнула Наста і пацягнула мяне ўнутр.

— Ты ўпэўненая, што нам, гаротным турыстам, якія нясуць маральную адказнасць за тое, што Газа плача (нясуць разам з усёй заходняй гемісферай) тут не навешаюць звіздзюлёў? — шапнуў я ёй на вуха, і фраза аказалася даўжэйшай, чым гэта было патрэбна сінтаксічна, бо дужа ўжо прыемна было адчуваць аксаміт мочкі яе вуха на сваіх вуснах. — Занадта ж мы далёка ад турыстычных лакацыяў! А твары ў гэтых — як у спадароў з Аль-Каіды…

— Relax! — прапанавала мая бясстрашная спадарожніца. — Гэтыя людзі — лакальныя інтэлектуалы. Тут толькі інтэлектуалы ходзяць у кавярні на могілках.

— Дык мы на могілках? — зароў я.

— А дзе ты думаў? Гэтыя слупы — надмагільныя камяні!

– І яны тут ядуць? Сярод мерцвякоў?

— Пудзіла, ты колькі ў Стамбуле пражыў?

— Два тыдні!

– І ні разу не бачыў кавярні на могілках? Тут іх як гною ў хлеве!

— Але ж у чым сэнс? Хіба гэта дадае апетыту?

— Сэнс у тым, Джон Вілаў, мастацтвазнаўца, што гэтыя кавярні ўзніклі шмат стагоддзяў таму, калі могілкі ад іх былі далёка-далёка. Праз тры вуліцы. Кавярні стаялі на месцы, бо хадзіць не здольныя, няма ў іх ног, а могілкі шпарка разрасталіся. Таму што чалавек мае такую ўласцівасць — паміраць праз нейкі час. А ў вялікіх гарадах людзей занадта многа. І мруць яны, як тыя чэрці на Вялікдзень. Ну і, натуральна, праз нейкі час кавярня далёка ад могілак ператвараецца ў кавярню на ўскрайку могілак, затым у кавярню пасярод могілак. Без шкоды для якасці кавы! А цяпер раскажы мне, мастацтвазнаўца Джон Вілаў, сваю гісторыю! Што вымусіла цябе павесіць нос і разважаць пра сваё вялізнае гора?

Грала незаўважная арабская музыка, мармыталі навокал некалькі тузінаў турэцкіх інтэлектуалаў, і яшчэ некалькі тысячаў маўчалі за іх спінамі, а я падбіраў словы, каб мой расповед не выглядаў шкадаваннем самога сябе. Два тыдні таму я прыляцеў у Стамбул выканаць буйную замову, якую арганізаваў мой былы вораг, Марсэль Дзюпер’е.

Замова была ад Бэнк оф Нью-Йорк, які вырашыў дэкараваць свой новы офіс у Маскве чым-небудзь пранізліва сімвалічным. Expert-buyer, які супрацоўнічаў з Le Bricolage International Марсэля Дзюпер’е, знайшоў у Стамбуле вялізнага Саўрасава 1884 года. Яшчэ ён адшукаў у Парыжы неблагога Левітана, але той каштаваў на паўтары мільёны еўра даражэй і быў на паўметры меншым па памеры. Здаецца, апошняе якраз і пераканала кліента. Растлумачыць CEO, навошта аддаваць за пагонны метр нейкага даўно памерлага рускага больш грошай толькі таму, што ў вузкім коле мастацтвазнаўцаў ён лічыцца больш дасканалым мастаком, expert-buyer не здолеў. Тут узнікла яшчэ адна акалічнасць: у Дзюпер’е, які з’яўляецца сусветна вядомым экспертам па французах, проста не знайшлося мастацтвазнаўцы, які б пацвердзіў аўтэнтычнасць Саўрасава.

Прадавец, па словах Марсэля, быў суб’ектам паважаным, але набываць шматмільённы алей у Стамбуле і не праверыць яму ныркі і лёгкія на рэнтгене было б непрафесіяналізмам. Канстанцінопаль некалі быў сусветнай сталіцай падробак. Менавіта тут яшчэ ў гады Хрыста навучыліся так падрабляць бірузу, што фэйк выяўляецца толькі пігментным аналізам з дапамогай электроннага мікраскопа памерам з Белы Дом. Карацей, Дзюпер’е вырашыў забыцца на старое і звярнуўся да мяне. Я быў вельмі ўсцешаны, бо мне падавалася, што французы ніколі не даруюць нефранцузам крытыку французскага мастацтва. А я неяк у прысутнасці les femmes даволі катэгарычна заявіў, што захапляцца Дэлакруа — тое самае, што захапляцца фільмам Taxi-2, пададзеным у выглядзе каляровых коміксаў. Дзюпер’е напышліва заявіў, што яго PhD быў прысвечаны Дэлакруа і што амерыканец, які спрабуе разважаць на тэму французскага мастацтва, падобны да менеджэра McDonald’s, што сутаргавата вырашае, якія малюнкі варта паставіць на плакат French weeks in McDonald’s. На тым і развіталіся. І тут раптам ліст, прапанова, на камісійныя ад якой можна было б набыць Дэлакруа немалых памераў.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Кредит доверчивости
Кредит доверчивости

Тема, затронутая в новом романе самой знаковой писательницы современности Татьяны Устиновой и самого известного адвоката Павла Астахова, знакома многим не понаслышке. Наверное, потому, что история, рассказанная в нем, очень серьезная и болезненная для большинства из нас, так или иначе бравших кредиты! Кто-то выбрался из «кредитной ловушки» без потерь, кто-то, напротив, потерял многое — время, деньги, здоровье!.. Судье Лене Кузнецовой предстоит решить судьбу Виктора Малышева и его детей, которые вот-вот могут потерять квартиру, купленную когда-то по ипотеке. Одновременно ее сестра попадает в лапы кредитных мошенников. Лена — судья и должна быть беспристрастна, но ей так хочется помочь Малышеву, со всего маху угодившему разом во все жизненные трагедии и неприятности! Она найдет решение труднейшей головоломки, когда уже почти не останется надежды на примирение и благополучный исход дела…

Павел Алексеевич Астахов , Павел Астахов , Татьяна Витальевна Устинова , Татьяна Устинова

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза
Презумпция виновности
Презумпция виновности

Следователь по особо важным делам Генпрокуратуры Кряжин расследует чрезвычайное преступление. На первый взгляд ничего особенного – в городе Холмске убит профессор Головацкий. Но «важняк» хорошо знает, в чем причина гибели ученого, – изобретению Головацкого без преувеличения нет цены. Точнее, все-таки есть, но заоблачная, почти нереальная – сто миллионов долларов! Мимо такого куша не сможет пройти ни один охотник… Однако задача «важняка» не только в поиске убийц. Об истинной цели командировки Кряжина не догадывается никто из его команды, как местной, так и присланной из Москвы…

Андрей Георгиевич Дашков , Виталий Тролефф , Вячеслав Юрьевич Денисов , Лариса Григорьевна Матрос

Иронический детектив, дамский детективный роман / Современная русская и зарубежная проза / Ужасы / Боевики / Боевик / Детективы