Читаем Сцюдзёны вырай полностью

Позірк паспеў засяродзіццца на тым, як падкрэслена па-майстэрску былі падведзеныя вочы ў жанчын, з якім густам і стараннем была дагледжаная тая частка твару, якая звычайна бачная з-пад хіджабу: стагоддзямі тут вучыліся спакушаць мужчын адно зрэнкамі, бровамі, ды што спакушаць, сам канцэпт спакусы быў пад забаронай. І вось раптам у дзяўчын у валадарстве апынулася цела — усё тое цела, якое раней не існавала, драпіравалася, каб нішто не нагадвала, не падказвала, якія сцёгны, якія грудзі і ці ёсць яны там. І гэты павольны рух у дзявоцкім карагодзе, рух зусім не эратычны, хутчэй адштурхоўваў няўпэўненасцю ў тым, што так — можна, што можна вадзіць карагод, ведаючы, што недзе на цябе лупяць вочы мужыкі.

Аднак мы ўжо разлічыліся, мы ўжо беглі прэч, а той барадаты шпег не варухнуўшыся назіраў за намі, маючы на твары ўсмешку ці то прыязнасці, ці то пагарды, не, не, відавочна пагарды — бяжыце, бяжыце, баязліўцы, усё роўна гэта не ваш горад, мы паўсюль, мы ведаем усе вашыя маршруты ды сцежкі, і паўсюль у нас пасткі, пад кожнай ялінкай, пад кожным кустом. І зноў мы сунуліся праз змрочныя, неасветленыя калідоры тутэйшых вуліцаў, на якіх трапляліся пучкі святла, у якіх можна было заўважыць сюрэалістычныя сцэнкі, хуткія, як летуценне перад золкам: фрагмент нечай кухні, вынесены на вуліцу — клецістая цырата, на ёй — пакінутая талерка з пачатай заціркай з сачавіцы, і цішыня, і нікога, загадкавая магія быцця, Марыя Селеста раптоўнага званка ці запрашэння…

Старая, якая цыруе на швейнай машынцы надзіманую гумавую не, не жанчыну — лодку. Высокая лава, на якой, як на троне, стаіць дапатопны радыёпрымач, а навокал — цэлая дэлегацыя заўзятараў, слухаюць футбольны матч, напружаныя, усхваляваныя… І пранізлівае жаданне спыніцца, застацца, сесці побач, нават не так: хочацца адматаць жыццё назад і стаць самому такім, здольным да простага шчасця, да сядзення ў цёплую снежаньскую ноч ля прымача з лепшымі сябрамі…

Але табе — наперад, за гэтай загадкавай вар’яткай з Беларусі, за якой гоніцца праз ноч таямнічы пераследнік, нябачны, аднак рэальны, такі рэальны, што адчуваеш скурай, каркам, той самай пятай точкай… І пачынаеш разумець, пазбаўляючыся ад прыкрай дзіцячай наіўнасці, што ўсё, што было ў нас дагэтуль — усе гэтыя раптоўныя скокі на трамвай ды з яго, збочванне ў завулкі, у якія ніколі ніводзін заходні турыст носа не пакажа — дык вось, што ўвесь наш «рамантычны праменад» быў для ейнай халоднай свядомасці ўцёкамі, цвярозым выбарам найбольш бяспечнага маршруту, на якім нас не заўважаць, не адсочаць, і што нават кавярня на могілках была абраная не па прынцыпе максімальнай экзатычнасці, як мне падалося спачатку, а дзеля таго, каб пазбавіцца ад выпадковых візіцёраў, скараціць колькасць падазраваных да мінімуму, які ўначы цягнецца піць каву на могілкі.

Мы запавольвалі свой бег, апынуўшыся на беразе: чорная няіснасць мора ды цэлы зіхоткі горад з карабельных агеньчыкаў ля гарызонта. І вось ужо Наста супакоілася настолькі, што запытала ў мяне, дык што там з маім Саўрасавым — запытала інтанацыяй, якая дэманстравала нязначнасць і нецікавасць усёй гэтай гісторыі, і мае праблемы сапраўды падаліся мне самому нязначнымі ды нецікавымі… А побач была хісткая адрына кавярні, асветленая, як тая ўтульная батлейка з немаўляткам-Хрыстом ды вяшчунамі, якая штогод з’яўляецца ля нашага касцёла: цёплае, магічнае адценне, нібы наўмысна створанае на палітры для таго, каб адбівацца на постацях, жывёлах ды яслях, якія ўсе разам сімвалізуюць галоўны цуд нашай цывілізацыі. Ля адрыны быў не менш біблейскі падстрэшак, крыты ці то шыферам, ці то саломай, пад ім — два крэслы, на якія мы відавочна павінны былі сесці, бо адна з нас дакладна была святой (тады я яшчэ гэтага не ведаў).

Шапацеў дождж. Грукатала мора. Жыццё было цудам.

— Чым усё скончылася з Саўрасавым? — запытаўся я, нібы намагаючыся ўспомніць: а сапраўды, чым? — Ліст. Сёння раніцой атрымаў ліст. Ад Дзюпер’е. Дагэтуль я прызнаў аўтэнтычнасць «Прасёлка-2», які з-за дажджу і патаемных прадчуванняў пакупніка вырашана было назваць «Безвыходнасць». А як яшчэ вызначыць пачуцці таго, хто вымушаны жыць і займацца бізнесам у Масковіі?

Перейти на страницу:

Похожие книги

Кредит доверчивости
Кредит доверчивости

Тема, затронутая в новом романе самой знаковой писательницы современности Татьяны Устиновой и самого известного адвоката Павла Астахова, знакома многим не понаслышке. Наверное, потому, что история, рассказанная в нем, очень серьезная и болезненная для большинства из нас, так или иначе бравших кредиты! Кто-то выбрался из «кредитной ловушки» без потерь, кто-то, напротив, потерял многое — время, деньги, здоровье!.. Судье Лене Кузнецовой предстоит решить судьбу Виктора Малышева и его детей, которые вот-вот могут потерять квартиру, купленную когда-то по ипотеке. Одновременно ее сестра попадает в лапы кредитных мошенников. Лена — судья и должна быть беспристрастна, но ей так хочется помочь Малышеву, со всего маху угодившему разом во все жизненные трагедии и неприятности! Она найдет решение труднейшей головоломки, когда уже почти не останется надежды на примирение и благополучный исход дела…

Павел Алексеевич Астахов , Павел Астахов , Татьяна Витальевна Устинова , Татьяна Устинова

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза
Презумпция виновности
Презумпция виновности

Следователь по особо важным делам Генпрокуратуры Кряжин расследует чрезвычайное преступление. На первый взгляд ничего особенного – в городе Холмске убит профессор Головацкий. Но «важняк» хорошо знает, в чем причина гибели ученого, – изобретению Головацкого без преувеличения нет цены. Точнее, все-таки есть, но заоблачная, почти нереальная – сто миллионов долларов! Мимо такого куша не сможет пройти ни один охотник… Однако задача «важняка» не только в поиске убийц. Об истинной цели командировки Кряжина не догадывается никто из его команды, как местной, так и присланной из Москвы…

Андрей Георгиевич Дашков , Виталий Тролефф , Вячеслав Юрьевич Денисов , Лариса Григорьевна Матрос

Иронический детектив, дамский детективный роман / Современная русская и зарубежная проза / Ужасы / Боевики / Боевик / Детективы