Читаем Сцюдзёны вырай полностью

Я выправіўся ў Стамбул. Палатно чакала мяне на віле «паважанага прадаўца», морда і БМВ якога павінны былі мне сказаць усё, што трэба. Я хадзіў вакол гэтага Саўрасава і пакутаваў, як кот, які бачыць прыгожую цнатлівую котку, але сапсаваць не можа, бо пакладаны (ці тое слова? І mean castrated. Help me, Janka!) шмат год таму. І вось нейкая эмацыйная дыстурбія непакоіла, але зразумець, дзе закапаны слон, — немагчыма. Кампазіцыйна праца з’яўлялася літаральным паўторам знакамітага шэдэўра «Прасёлак» 1873 года, другога па вядомасці пасля ягоных «гракоў»: над раздзяўбаным, размяклым з-за дажджу суглінку ў роспачы і наўскасяк стаяць шэсць нягеглых дрэўцаў, неахайных і нібы п’яных. Навокал — ні душы, ні следу цывілізацыі, ні кроплі чалавечнасці, няма нават Божай прысутнасці, галеча і пустэча.

Над арыгінальным «Прасёлкам» у Саўрасава светлае неба, бачна, што хутка развіднее. На палатне, якое было вынесена на мой экспертны суд, неба было шэрым без аніякага прасвету. Як быццам дождж збіраўся доўжыцца, пакуль таму беднаму «прасёлку» не прыйдзе поўны гамон. Сапраўды, вельмі сімвалічная карціна, і я магу ўявіць як трапна выглядала б яна ў прадстаўніцтве Бэнк оф Нью-Йорк у Маскве. Аднак штосьці шкрэбла, не давала спакою…

Пачаў вывучаць. Колькасць дрэваў, профіль пагорка, нават сляды ад вазоў — усё супадала літаральна, да рысачкі. Быллё на ўзбочыне, перададзенае некалькімі крананнямі пэндзля. Форма лужынаў. Пачуццё безвыходнасці, імя якому — Расея.

Толькі асвятленне іншае. Што не дзіўна, бо арыгінальны «Прасёлак» быў бадай што эцюдам, хутка напісаным у Падмаскоўі па слядах толькі што ўбачанага цуду сканчэння дажджу. Усё лагічна, але бянтэжыла тое, што палатно такіх памераў не было зафіксавана нідзе ў каталогах, не згадвалася ў ліставаннях, у пасмяротных вопісах. Хіба магло знікнуць нешта настолькі значнае? У той час, як сам «Прасёлак» — меншы па памерах і (буду сумленным) меней дасканалы па тэхніцы, вісіць у Трэццякоўцы, згаданы нават у расейскіх школьных падручніках?

Копія? Магчыма. Саўрасаў пасля 1871-га, калі ўпершыню былі экспанаваныя «Гракі», стаў надзвычай вядомым, крытыка яго называла «бацькам рускага пейзажу». Натуральна, маглі знайсціся прагныя зрабіць копію і загнаць яе якому-небудзь купцу. Аднак не коціць. Бо «Прасёлак» не выстаўляўся 20 год, да 1893-га. «Прасёлак» не мог убачыць выпадковы глядач з мальбертам, бо Саўрасаў падараваў яго сябру, які схаваў пейзаж і не паказваў публіцы.

Я пачаў экспертызы. Зрабіў спектральны аналіз. Узяў саскобы фарбы для праверкі ізатопамі: усё, як пазначана ў дакументах: 1884 год. Адзінае, што марфалагічны аналіз ультрамарынавага спектру выяўляў яго супадзенне з заборамі, зробленымі на палотнах мастакоў з Разані. Але што Масква, што Разань — адна трасца! Не тая гэта дэталь, якая з’яўляецца істотным фактарам, на падставе якога можна скасаваць папярэднюю дамову аб набыцці.

Запрасіў рускіх саўрасазнаўцаў. Ніякай буйной копіі «Прасёлка» з навальнічнымі аблокамі яны не ведаюць. Аднак у 1884-м годзе Саўрасаў моцна піў і таму лёгка мог напісаць нешта ў спіртавым накдаўне, хутка прадаць і забыцца, нават у ліставанні не ўзгадваць. Вы ж ведаеце, як гэта бывае, адзначылі яны. Рускія прапанавалі зрабіць уласную экспертызу, заказчык упёрся: гэтым дай дзесяць соцень, яны прызнаюць, што набыты на кірмашы ў Сакольніках партрэт Леніна зрабіў Леанарда да Вінчы.

Хадзіў я вакол Саўрасава, і было мне неспакойна. Урэшце — прызнаюся шчыра — асноўны орган успрымання для мастацтвазнаўцы, які зрабіў рэпутацыю на вызначэнні аўтэнтычнасці шэдэўраў жывапісу цэнаснай катэгорыі «люкс» — пятая точка. Можна зрабіць усе экспертызы і знайсці дакументы, якія абгрунтоўваюць патрэбную гіпотэзу. Можна з дакладнасцю ў 80 адсоткаў (большай тут не бывае) вызначыць індывідуальныя прыкметы мастака. Але ж калі пятая точка непакоіцца, лепей адмовіцца ад экспертызы і нават не шукаць лагічных на тое прычынаў. Інтуітыўна я адчуваў пастку. Аднак надта прыемна было атрымаць замову ад кліента, якога не здолеў задаволіць уласнымі сіламі сам Дзюпер’е. Занадта ж ліслівіла думка, што Марсэль пайшоў на замірэнне. Я паклаў перад сабой паперку, побач з ёй — certificate of authenticity, які чакаў майго аўтографа.

На паперцы напісаў:

— літаральнае падабенства пейзажу (раздзяўбаны шлях, пагорак, дрэвы)

— немагчымасць копіі (1873, 1884, 1893)

— падабенства тэхнікі

Перейти на страницу:

Похожие книги

Кредит доверчивости
Кредит доверчивости

Тема, затронутая в новом романе самой знаковой писательницы современности Татьяны Устиновой и самого известного адвоката Павла Астахова, знакома многим не понаслышке. Наверное, потому, что история, рассказанная в нем, очень серьезная и болезненная для большинства из нас, так или иначе бравших кредиты! Кто-то выбрался из «кредитной ловушки» без потерь, кто-то, напротив, потерял многое — время, деньги, здоровье!.. Судье Лене Кузнецовой предстоит решить судьбу Виктора Малышева и его детей, которые вот-вот могут потерять квартиру, купленную когда-то по ипотеке. Одновременно ее сестра попадает в лапы кредитных мошенников. Лена — судья и должна быть беспристрастна, но ей так хочется помочь Малышеву, со всего маху угодившему разом во все жизненные трагедии и неприятности! Она найдет решение труднейшей головоломки, когда уже почти не останется надежды на примирение и благополучный исход дела…

Павел Алексеевич Астахов , Павел Астахов , Татьяна Витальевна Устинова , Татьяна Устинова

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза
Презумпция виновности
Презумпция виновности

Следователь по особо важным делам Генпрокуратуры Кряжин расследует чрезвычайное преступление. На первый взгляд ничего особенного – в городе Холмске убит профессор Головацкий. Но «важняк» хорошо знает, в чем причина гибели ученого, – изобретению Головацкого без преувеличения нет цены. Точнее, все-таки есть, но заоблачная, почти нереальная – сто миллионов долларов! Мимо такого куша не сможет пройти ни один охотник… Однако задача «важняка» не только в поиске убийц. Об истинной цели командировки Кряжина не догадывается никто из его команды, как местной, так и присланной из Москвы…

Андрей Георгиевич Дашков , Виталий Тролефф , Вячеслав Юрьевич Денисов , Лариса Григорьевна Матрос

Иронический детектив, дамский детективный роман / Современная русская и зарубежная проза / Ужасы / Боевики / Боевик / Детективы