Читаем Сцюдзёны вырай полностью

Яе вусны дрыжэлі, яна амаль плакала — гэтая неймаверна моцная дзяўчына, і я спачатку спужаўся, бо яе нянавісць падалася мне разбуральнай, яна лёгка магла пляснуць мне па шчацэ, аднак няма нічога больш далікатнага за пакрыўджаную моц, і я прытуліўся і агарнуў яе рукой, агарнуў ды прыціснуў да сябе, бедная, бедная… мая…

Ішоў дождж, мітусіліся чайкі, якія не ведаюць сну і спакою, шыпеў блізкі прыбой, цыклічны, як дыханне волата. Чутно было, як на ўздыху мора забірае з сабой жмені шапатлівага аточку, а з кожным выдыхам дасылае да берага шумлівае абурэнне тым, як шмат караблёў абсела ваду. Усё непаўторна, але ўсё — дакладна так, як было 80 год таму, калі з таго боку Чорнага мора йшлі гружаныя лёсамі параходы. І неяк асабліва востра адчулася, што такія рэчы, як роспач, зло, гвалт не змяніліся за апошнія дзве тысячы гадоў ні на грам.

— Ведаеш, чаму яны там так згурбіліся? — я кіўнуў на караблі, вырашыўшы расказаць бадай што пра адзіную тутэйшую выбітнасць, пра якую ведаў з guidebook. — Яны чакаюць чаргі на праход праз Басфор. Бачыш, нават у вадаплаўных свой чысцец. Усіх адразу на той бок не бяруць…

Да нас падышоў хлопец з вялікім бляшаным жбанам за спінай, падобным да гіпертрафіраванага рускага самавара, які ўтварыў дзіўны гібрыд з жывым чалавекам. Гэта быў прадавец салепу — цягучай белай вадкасці з прысмакам карыцы. Чамусьці ў снежні ў Стамбуле яны з’яўляліся толькі па начах. Я палез у кішэню за дробяззю — салеп так удала пасуе да паху дажджу! Аднак Наста балюча тыкнула мне ў бок.

— Нават не думай!

— Што? Што здарылася?

— Ты не пазнаў яго?

— Ды не…

— Гэта той, з кавярні… Які нам яшчэ каштаны прадаваў!

Яна пацямнела вачыма. Кажан страху, які быў імгненна крануў яе твар у мінулы раз, цяпер угрунтаваўся тут нібы назаўсёды. Вусны паторгваліся ў ціках. Рысы як быццам бы агрубелі, страцілі фрагільнасць ды напаўпразрыстую феміннасць. З-пад ілба цяпер глядзелі як быццам бы дзве палонкі з чорнай, мёртвай вадой…

Я павярнуўся да хлопца, які так яе напужаў. Худы, у бацькавай кашулі, якая вісела на ім, як рыззё на саўрасавых бурлаках, стомлены, але высакародны. Высокі лоб, вытанчаны прамы нос… Я нічога не сказаў Насце. Аднак гэты падлетак быў зусім не падобны да мужчыны ў кавярні. У іх не было ніводнага намёку на падабенства… Ні ва ўзросце, ні ў постаці, ні ў рысах твару, ні нават у такіх рэчах, якія немагчыма задрапіраваць ці пераняць, напрыклад — пранізлівасці позірка…

Насту тымчасам трэсла, але яна сціснулася і спрабавала, здаецца, пераадолець страх. Мне зноў стала нясцерпна балюча за гэтую дзяўчыну, якая прайшла праз такія выпрабаванні, пра якія я ў сваёй Амерыцы нават у кіно не глядзеў. Прайшла, але, здаецца, не зусім вярнулася…

— Наста, прабач, — абярэжна крануў я яе. — Ты ў парадку?

— Я ў поўным парадку… Аднак не набывай нічога… У гэтага… Яшчэ глядзі, каб каштаны ягоныя нам бокам не выйшлі!

Яна з нейкай моўнай цяжкасцю, канцэнтруючыся на кожным слове (яе мова раптам значна пагоршылася), расказала мне гісторыю пра нейкія маленькія скрыначкі, шэрыя, квадратненькія, а ў іх — генератары выпраменьвання, і гэтыя скрыначкі спецслужбы мантуюць у кватэрах, дзе жывуць не згодныя, але вядомыя людзі, людзі, якіх нельга проста арыштаваць ці забіць… І што гэтыя людзі хутка захворваюць на рак ды паміраюць — таму, што ў скрыначках — смерць. І што яны дзеля гэтага прыходзяць у дом, калі нікога няма, а таму трэба заўсёды пільнаваць, ці быў хто, пакуль цябе не было, быць пільным, заўседы быць пільным. І што яе сябра знайшоў такую скрыначку ў ейнай кватэры, але, здаецца, гэта быў проста штэкер ад тэлефона, яна яго знішчыла, і маці на яе вельмі лаялася, бо тэлефон не працаваў… І што потым прыйшоў чалавек, нібы з адміністрацыі яе кандамініума, усё адрамантаваў, а ёй зноў пачала балець галава, а чалавек той быў вельмі пазнавальны, ты не зразумееш, тут трэба хаця б раз апынуцца на допыце, каб адразу на ўсё жыццё атрымаць магчымасць пазнаваць… Яна не ведае, што гэта за выпраменьванне, але, можа, і не выпраменьванне, а гук звышвысокага, не чутнога вуху спектра, ці атрута, бо не можа быць, каб столькі выдатных людзей пайшлі з жыцця па супадзенні, праз гіпертанію ды праблемы з сэрцам, а гэты працягвае свае лыжныя забегі. Іх атруцілі, відавочна, атруцілі…

— Наста! — спыніў я яе. — Наста… Прабач, але ты гучыш, як трохі, ведаеш…

— Як вар’ят?

— Як хворы чалавек, Наста… Гэта называецца фобіяй пераследу. Ты глядзела фільм «Гульні розуму» з Кевінам Спейсі?

– І што… Гэты… З салепам… Не падобны да мужчыны ў кавярні?

— Не, Наста, зусім не падобны… Той старэйшы…

— Які ж ты наіўны, Джоні! Яны ж могуць пераапранацца!

— Наста, паслухай мяне… Гэта іншы чалавек. Зусім іншы, разумееш?

Яна пагадзілася, але, здаецца, наш біблейскі прытулак з відам на мора быў ужо скампраметаваны, бо яна цягнула мяне пад дождж, далей, туды, дзе «спакайней»… І я спыніў яе на хвіліну і сказаў вельмі пранікнёна:

— Наста, ад таго, ад чаго ты зараз бяжыш, збегчы немагчыма. Ты разумееш?

— Так.

— Бо бяжыш ты ад самой сябе.

— Так.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Кредит доверчивости
Кредит доверчивости

Тема, затронутая в новом романе самой знаковой писательницы современности Татьяны Устиновой и самого известного адвоката Павла Астахова, знакома многим не понаслышке. Наверное, потому, что история, рассказанная в нем, очень серьезная и болезненная для большинства из нас, так или иначе бравших кредиты! Кто-то выбрался из «кредитной ловушки» без потерь, кто-то, напротив, потерял многое — время, деньги, здоровье!.. Судье Лене Кузнецовой предстоит решить судьбу Виктора Малышева и его детей, которые вот-вот могут потерять квартиру, купленную когда-то по ипотеке. Одновременно ее сестра попадает в лапы кредитных мошенников. Лена — судья и должна быть беспристрастна, но ей так хочется помочь Малышеву, со всего маху угодившему разом во все жизненные трагедии и неприятности! Она найдет решение труднейшей головоломки, когда уже почти не останется надежды на примирение и благополучный исход дела…

Павел Алексеевич Астахов , Павел Астахов , Татьяна Витальевна Устинова , Татьяна Устинова

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза
Презумпция виновности
Презумпция виновности

Следователь по особо важным делам Генпрокуратуры Кряжин расследует чрезвычайное преступление. На первый взгляд ничего особенного – в городе Холмске убит профессор Головацкий. Но «важняк» хорошо знает, в чем причина гибели ученого, – изобретению Головацкого без преувеличения нет цены. Точнее, все-таки есть, но заоблачная, почти нереальная – сто миллионов долларов! Мимо такого куша не сможет пройти ни один охотник… Однако задача «важняка» не только в поиске убийц. Об истинной цели командировки Кряжина не догадывается никто из его команды, как местной, так и присланной из Москвы…

Андрей Георгиевич Дашков , Виталий Тролефф , Вячеслав Юрьевич Денисов , Лариса Григорьевна Матрос

Иронический детектив, дамский детективный роман / Современная русская и зарубежная проза / Ужасы / Боевики / Боевик / Детективы