Читаем Сцюдзёны вырай полностью

Дык вось. У лісце была фотка гэтай працы на сценцы музея, побач з шыльдачкай, на якой даволі разборліва было пазначана: «Іван Анісімавіч Зайчыкаў. „Дождит“. 1884 год». І даведка Дзяржаўнага музея Разані аб продажы палатна Івана Анісімавіча Зайчыкава «Дождит» пакупніку са складаным турэцкім прозвішчам. І далей — перакладзены на кудлатую ангельскую мову бліскучы жыццёвы шлях Івана Анісімавіча Зайчыкава, які «was born and went a long creative path in beloved Riazan». «Крыэйціў пафф» (творчаскі шлях, між іншым) Івана Анісімавіча ў геаграфічным плане больш нагадваў кропку, чым адрэзак ці прамую. «Шлях» пачаўся ў Разанскай школе малявання, а скончыўся на Серафімаўскіх могілках Разані, дзе Івану Анісімавічу паставілі надмагілле ў выглядзе трох пэндзляў, якія растуць з крыніцы натхнення (сімвал «improbable talent» Івана Анісімавіча). Надмагілле спраектаваў вядомы разанскі архітэктар, блізкі сябра Зайчыкава, Аркадзій Дартуар-Сібірскі. Ад усяго гэтага патыхала такой непрагляднай безгустоўнасцю, што мне стала цяжка дыхаць. Я нават не з першага разу здолеў прачытаць выдатную гісторыю палатна «Дождит», якое Іван Зайчыкаў напісаў у цэнтры Разані, побач з рынкам, якога не бачна з-за пагорка. Пра тое, які моцны зарад любові («blast of love») да ўласнага краю, Разанчшыны, закладзены ў гэты твор. Пра тое, што выплачаная пакупніком са складаным турэцкім імем сума ў сем тысяч даляраў — нішто ў параўнанні з шэдэўрам, якім ганарыцца край. І што ўсе гэтыя грошы пойдуць на аднаўленне музея і арганізацыю побач з ім фантана, які будзе абсталяваны святламузыкай.

Як ні дзіўна, першая думка была не пра тое, колькі можна зарабіць на касе ў McDonald’s, а пра тое, якая гэта неймаверная краіна — Расея, у якой два творцы, аддзеленыя адлегласцю, роўнай сярэдняй па памерах еўрапейскай краіне, могуць стварыць два літаральна аднолькавыя пейзажы, з пагоркам, шасцю дрэвамі ды знішчаным, бедным шляхам. Пра тое, што такі «Прасёлак» у любым іншым месцы быў бы адзіным на ўсю краіну, да яго з’язджаліся б цікаўныя, каб паназіраць, якія формы можа набываць абыякавасць ды неруплівасць, а тут людзі бачаць «прыгажосць» ды «blast of love». Але ж так, адразу пасля гэтага я падумаў, колькі можна зарабіць на касе ў McDonald’s.

Агенты Бэнк оф Нью-Йорк хуценька так інфармавалі ўвесь мастацкі свет аб тым боўдзіле з доктарскім дыпломам, які не можа адрозніць генія пейзажнага жывапісу Саўрасава ад Івана Анісімавіча Зайчыкава.

— Слухай, я баюся парушыць крыштальны свет тваіх ілюзіяў, згодна з якімі ёсць Амерыка і ёсць уся астатняя Зямля, адзіная ў сваім адрозненні ад ЗША… Аднак што на тваю думку Саўрасаў мог рабіць у Стамбуле? Цябе гэта не здзівіла? Не вымусіла задумацца? Бо, ведаеш, ад Турэччыны занадта ж далёка да Расеі!

— О, тут ніякага алагізму няма! Справа ў тым, што рускія эмігранты першай хвалі валакліся ў выгнанне праз Стамбул. Чырвоная армія не адразу захапіла Крым, ён нейкі час захоўваў незалежнасць. І яны спачатку чухалі ў Крым, марылі там зачапіцца на час, пакуль Саветы не падохнуць, а яны ж надта жывучымі апынуліся. Ну і, карацей, пасела з таго боку мора ўся гэтая эміграцыя на параходы ды паплыла сюды. Гэта былі заможныя людзі, якія валодалі асноўнымі каштоўнасцямі Расіі. Так тут, у Стамбуле, апынуліся скарбы, якіх не знайсці нават у музеі Смісоніан, у якім ёсць усё.

— Вешаеш, Джонічак! Так табе і трэба! — выслухаўшы мяне, сказала яна.

— У сэнсе?

— Атрымаў ты па заслугах, вось што. Бо ніякі ты не мастацтвазнаўца. Ты — марадзёр. Горшы за тых, хто на вайсковых захаваннях па-чорнаму капае, каб раскалупаўшы магілу жаўнера, знайсці рэліктавую бляшанку арміі Вермахта, за якую на e-bay можна пару соцень выбавіць.

— Ну ты параўнала!

— А што, да цябе не даходзіць? Не ўцяміш, дзе мы зараз? — яна падхапілася і раззлавана ўперлася ў мяне позіркам. — Джон, вось калі там, дагэтуль, было поўнае пакут жыццё, а пасля Стамбулу — суцэльнае шчасце, дык атрымліваецца, што месца, дзе мы зараз — гэта чысцец! Чакаем, пакутуем, а потым — па размеркаванні, згодна з колькасцю кармічных грахоў ды элементарнага шанцавання!

Я не мог усвядоміць яе алегорыяў, але Наста мне хутка нагадала пра паралелі:

— Джон, яны ехалі з Расеі, патопленай у крыві, з Расеі, у якой маглі проста праходзячы побач, сп’яну — схапіць, звесці на ўзбочыну і стрэльнуць у патыліцу. Проста так, каб вывернуць кішэні! Джон, і я — я еду, еду, адтуль, дзе… — яна задыхнулася і працягнула. — Еду, як і яны, пакінуўшы цэлае жыццё, з былымі марамі, планамі, з сябрамі, з… Разумееш? І калі б мне тут не хапала на квіток, я б прадала ўсё, што маю, заплечнік гэты… Таму што ў многіх сэнсах — гэта апошняя вандроўка. Адтуль не вяртаюцца! Ведаеш, што ў нас робяць з тымі, хто атрымаў прытулак у ЗША, а потым прываблены аптымістынымі навінамі вярнуўся на радзіму? Ведаеш? Ты? А, можа, ты хочаш мой заплечнік? Танны, ну? Хочаш айфон? Ну?

Перейти на страницу:

Похожие книги

Кредит доверчивости
Кредит доверчивости

Тема, затронутая в новом романе самой знаковой писательницы современности Татьяны Устиновой и самого известного адвоката Павла Астахова, знакома многим не понаслышке. Наверное, потому, что история, рассказанная в нем, очень серьезная и болезненная для большинства из нас, так или иначе бравших кредиты! Кто-то выбрался из «кредитной ловушки» без потерь, кто-то, напротив, потерял многое — время, деньги, здоровье!.. Судье Лене Кузнецовой предстоит решить судьбу Виктора Малышева и его детей, которые вот-вот могут потерять квартиру, купленную когда-то по ипотеке. Одновременно ее сестра попадает в лапы кредитных мошенников. Лена — судья и должна быть беспристрастна, но ей так хочется помочь Малышеву, со всего маху угодившему разом во все жизненные трагедии и неприятности! Она найдет решение труднейшей головоломки, когда уже почти не останется надежды на примирение и благополучный исход дела…

Павел Алексеевич Астахов , Павел Астахов , Татьяна Витальевна Устинова , Татьяна Устинова

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза
Презумпция виновности
Презумпция виновности

Следователь по особо важным делам Генпрокуратуры Кряжин расследует чрезвычайное преступление. На первый взгляд ничего особенного – в городе Холмске убит профессор Головацкий. Но «важняк» хорошо знает, в чем причина гибели ученого, – изобретению Головацкого без преувеличения нет цены. Точнее, все-таки есть, но заоблачная, почти нереальная – сто миллионов долларов! Мимо такого куша не сможет пройти ни один охотник… Однако задача «важняка» не только в поиске убийц. Об истинной цели командировки Кряжина не догадывается никто из его команды, как местной, так и присланной из Москвы…

Андрей Георгиевич Дашков , Виталий Тролефф , Вячеслав Юрьевич Денисов , Лариса Григорьевна Матрос

Иронический детектив, дамский детективный роман / Современная русская и зарубежная проза / Ужасы / Боевики / Боевик / Детективы