Читаем Сцюдзёны вырай полностью

Яна крытычна агледзела ванны пакой, але заўважыла там зусім не тое, што мне б хацелася. «Гэта што, дзверы?» — запыталася яна. Я пацвердзіў, дзверы. «А куды вядуць?». На суседнюю вулачку. Не, вокнаў Іванова там няма. Яна пляснула ў ладкі. Што ж яна ўсё хавалася? Ад каго? «Паслухай, даражэнькі, ці можна я сыйду праз іх?» — фраза была пабудаваная амаль што без памылак. «Навошта?» — не мог зразумець я. «Не важна», — адмахнулася яна, скінула засаўку і пачала ціснуць на дзверы, і дзверы паддаваліся, шпалеры затрашчалі, з’язджаючы ў бок праёма — у мяне было адчуванне, што зараз увесь ванны пакой будзе высмактаны праз тую дзірку, якая ўтваралася пад яе ціскам, гэта было падобна да спробы выйсці ў адкрыты космас без скафандра. Я прытуліўся да яе пляча шчакой, прытуліўся ды абняў ззаду: навошта ты туды, у цемень, там жа няма мяне, няма нас, аднак Аста рагатала — вельмі яна была вясёлая… І дзверы ўсё не адчыняліся, трымаючыся на тых шпалерах, мабыць, з вуліцы гэта выглядала дзіўна: пробліскі святла праз заканапачаныя шчыліны, варушэнне ў дзвярах, якія стаялі маналітам апошнія пяцьдзесят год, а Аста ўжо разышлася, піхала тыя дзверы плячом, я спыніў яе, узяў манікюрныя нажніцы ды торкнуў імі ў шчыліну, нібы ў вока, нібы забіваючы кагосьці (я забіваў займеннік «мы» — у чарговы раз). Торкнуў ды павёў уніз і ўверх, дапамагаючы шпалерам (колькі ж пластоў тут было? За колькі стагоддзяў?) разысціся. Дзверца ўрэшце вывалілася і павісла на адной завесе: з таго боку ветліва віляў хвастом руды, няскладны, вулічны сабака, свет якога (вуліца з нязменнымі пахамі, нішамі, вугламі ды выступамі) толькі што пахіснуўся, прарываючыся чорнай дзіркай, у якой было цёпла, утульна ды жылі гуманоіды, адзін з якіх не хацеў, усё ніяк не хацеў даць волі, адпусціць, адарваць ад сябе другога. Ён, гэты гуманоід, парываўся пайсці следам, паўзці следам, але не, не, не. «Я прыйду праз сюды, — сказала яна на развітанне. — Чакай пятніца!». Я злавіў яе вусны сваімі вуснамі: на іх пераважаў прысмак шампанскага, які ён інтымны! — на хвіліну вярнулася ўсё — пяшчота, блізкасць, блізкасць, бо няма нічога больш непрыстойнага, чым шампанскае, разгарачанае жаночымі вуснамі, але яна невыносна хутка скрала іх у мяне, адарвала, сціснула ды аблізала (не тваё!), аднекуль прагучала «гудбай». І пачухала сабаку за вухам. Мы засталіся ўдвух з сабакам, а пасля я замкнуў дзверы, замкнуў, не пачаставаўшы прыгажуна нічым, таму што ўнутры ў мяне ўсё спынілася, спынілася — спынілася нават тое, што адказвала за жаль ды эмпатыю.

Я вярнуўся ў пакой, у якім толькі што гучала какафанічная саната нашага расстання: зараз ужо не было «скерца», толькі маё невыноснае «андантэ» пад акампанемент вітражнай гульні адлюстраванняў, што пакідаў на баках шклянак таршэр, які некалі надаваў яе спіне персікавы колер. На кантаванай шклянцы застаўся прывід яе вуснаў — бесцялесны, пазбаўлены чырвані, бо ўся памада засталася на мне: на шчаках, на кашулі, на штанах. Я лёг на ложак ды запоўз пад коўдру, прапітаную ёй: усё ўнутры фізічна патрабавала сціснутасці, сплеценасці, я быў упэўнены, што ніколі болей не засну, што буду ляжаць і думаць, як знайсці цяпер ужо яе, і чаму яна пайшла і вось, гэтыя думкі неяк трансфармаваліся ў шматкі шпалераў, якія калыхаў скразняк, я быў сам гэтымі шматкамі і скразняком, іх гульня была гіпнатычна дзіўнай, ці то не, я быў сабой ды тлумачыў нешта рыэлтарам у агенцыі, нешта накшталт таго, што мне прыйшлося раскудлачыць дзверы, бо трэба было вынесці гаршчок, а дзверы прыйшлося закалаціць, каб болей выпадковыя мае госці не псавалі інтэр’ер, які… І вось я бачыў, як рытмічна ўваходзяць цвікі ў драўніну — рытмічна, згодна з хуткасцю ўдараў: бух, бух, бух, ды не, гэта ж не цвікі, гэта ж нехта грукае ў дзверы, хіба што яна, яна вярнулася? Я вынырнуў з самых глыбіняў сну на паверхню — нават некуды вышэй за паверхню, прынамсі — у параўнанні з той «паверхняй», з якой асацыюецца штодзённасць. Перад вачамі яшчэ скокалі цені са сну, а цела ўжо рушыла ў ванную, але не, не ў гэтыя дзверы грукалі, не ў гэтыя… Я рушыў да ўваходу, дзівячыся абуджанай часткай свядомасці фатаграфічнаму падабенству рытма гэтых грукатаў на толькі што пацямнелы (аднак яшчэ памятны) сон: гэта было ўвасабленне сну ў гуках. Калі б дзе-небудзь стварылі музей сноў, гэты музей павінны быў бы складацца з гукаў, якія спалучаюць сон і рэчаіснасць, якія працуюць як танэль, што злучае гэтыя два светы. У гэтым пагрукванні —бух, бух, бух — я б пазнаў сон тае ночы ў драбнюткіх дэталях.

Я адчыніў дзверы: тут стаяў Іваноў, і чымсьці ён быў падобны да істоты, хутчэй прыналежнай да летуценнага свету сноў:

— Солькі мне! — віскатнуў ён і прабег паўз мяне, прабег і рушыў у пакоі, не спынены і няспынны, як пах ці радыяцыя.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Кредит доверчивости
Кредит доверчивости

Тема, затронутая в новом романе самой знаковой писательницы современности Татьяны Устиновой и самого известного адвоката Павла Астахова, знакома многим не понаслышке. Наверное, потому, что история, рассказанная в нем, очень серьезная и болезненная для большинства из нас, так или иначе бравших кредиты! Кто-то выбрался из «кредитной ловушки» без потерь, кто-то, напротив, потерял многое — время, деньги, здоровье!.. Судье Лене Кузнецовой предстоит решить судьбу Виктора Малышева и его детей, которые вот-вот могут потерять квартиру, купленную когда-то по ипотеке. Одновременно ее сестра попадает в лапы кредитных мошенников. Лена — судья и должна быть беспристрастна, но ей так хочется помочь Малышеву, со всего маху угодившему разом во все жизненные трагедии и неприятности! Она найдет решение труднейшей головоломки, когда уже почти не останется надежды на примирение и благополучный исход дела…

Павел Алексеевич Астахов , Павел Астахов , Татьяна Витальевна Устинова , Татьяна Устинова

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза
Презумпция виновности
Презумпция виновности

Следователь по особо важным делам Генпрокуратуры Кряжин расследует чрезвычайное преступление. На первый взгляд ничего особенного – в городе Холмске убит профессор Головацкий. Но «важняк» хорошо знает, в чем причина гибели ученого, – изобретению Головацкого без преувеличения нет цены. Точнее, все-таки есть, но заоблачная, почти нереальная – сто миллионов долларов! Мимо такого куша не сможет пройти ни один охотник… Однако задача «важняка» не только в поиске убийц. Об истинной цели командировки Кряжина не догадывается никто из его команды, как местной, так и присланной из Москвы…

Андрей Георгиевич Дашков , Виталий Тролефф , Вячеслав Юрьевич Денисов , Лариса Григорьевна Матрос

Иронический детектив, дамский детективный роман / Современная русская и зарубежная проза / Ужасы / Боевики / Боевик / Детективы