Читаем Сцюдзёны вырай полностью

Я не паспеў зразумець сваім загіпнатызаваным «бухамі» розумам, што адбылося, а ён ужо грукатаў у пакоі, дзе я раптоўна заснуў. Я пабег туды, бо спужаўся, ці не здарылася што з Івановым. Але не, не здарылася: Іваноў, здаецца, сапраўды шукаў «сольку». Запэўніўся ў тым, што «солькі» няма на маім ложку (ён мацаў коўдру!), ён з гікам «солькі! Мне толькі солькі!» пабег наверх: я чуў яго шпаркія ножкі, якія тупалі ў адным пакоі (гук адчыненай шафы!), перакачоўвалі ў другі. Ён праходзіўся па паліцах, штосьці з грукатам абрынаў, зазірнуў у другі ванны пакой і адтуль грымнуў шкляны выбух — тое была туалетная вада, хай ёй будзе добра ў тым раі, куды адлятаюць душы гвалтоўна забітых eau de toilette. Мне здаецца, ён абмацваў маю кватэру ўсімі сваімі канечнасцямі, і вось ужо зноў быў тут, унізе, абшнырваючы кожны сантыметр. Дзіўна, што ён не заўважыў, што на шляху да лесвіцы была кухня, ён жа яе абмінуў і пабег тады наверх. «Соль на кухні! На кухні!», —падказаў я, тыкаючы на палічку, дзе ў аднолькавых пірамідках утрымліваліся соль, цукар, папрыка ды чорны перац. Ён без следу ўдзячнасці (якая тут павінна быць падвойнай: і за соль, і за падказку, як яе знайсці) падхапіў сальнічку ды стаў здаваць назад, тварам да мяне, а вочкі шнырылі па сценах, яшчэ, здаецца, шукаў сваю «сольку». Ужо маючы ўсё, за чым зайшоў, хуценька сунуўся ў ванную на першым паверсе: не заходзіў, а зазірнуў праз шчыліну, адным вокам туды-сюды, як быццам бы сканаваў, ці можа тут быць больш смачная солька… «Я так, я проста рамонт хацеў глянуць, ага», —патлумачыў ён. Абадраных шпалераў ён ці не заўважыў, ці заўважыў, аднак не адрэагаваў. «Дзякуй па-суседску!» — адвесіў ён паклон, а за ім, там, дзе момант назад была галава і куды галава вярнулася па сканчэнні паклона, — вісеў гадзіннік, і размах стрэлак быў дзіўны, неверагодны, тая, што карацейшая, не дапаўзла па сваёй траекторыі палову абароту да нормы, так, вочы не падманвалі: пяць трыццаць раніцы.

— What the fuck? What time is it now? — скарыстаўся я ад здзіўлення ангельскай.

Навошта яму солька ў такую рань?

Ён няўпэўнена пасміхнуўся («супчыку наварыць. Я кожную раніцу раблю суп ра-та-туй!»). Я зразумеў, што маё ўчорашняе здзіўленне ягонай рацыянальнасцю было залішнім: так, ён паводзіў сябе з прыкметамі разумнасці, мог абгрунтава выказаць зацікаўленасць чымсьці, не быў апранутым у кайзераўскі шлем. Але сам харатар таго, што ён рабіў, быў вар’яцкім. Іваноў тымчасам зноў вярнуўся да блазнавання на сваю ўлюбёную тэму:

— Дзяўчына твая дзе? Абяцаў жа пазнаёміць!

— Сышла ўжо, — пахмурна абарваў я.

— Як сышла? Яна ж не выходзіла!

Па ўсім відаць, шпалераў ды патаемнага ходу ён усё ж не заўважыў.

– Іваноў, ідзіце спаць, — стомлена прапанаваў я яму.

— З сяброўкай пазнаёмь, нелюдзь! Дзе ты яе схаваў? Ёй жа абшчацца трэба! — гэтае з-за двярэй, у якасці жарту (жарты ў яго былі такія ж дзіўныя, як і сам).

Я вярнуўся ў ложак, у абдымкі араматычнага прывіду Асты — яна надзейна пасялілася ў коўдры, тая аўрападобная частка яе, якая належала ўсім насатым, аднак і не належала нікому (пазней я зразумеў, што ёсць жанчыны, уладанне якімі такое ж немагчымае, як уладанне пахамі). Я спрабаваў падхапіць тую ж псіхічную плынь, якая так удала завяла мяне ў глыбіні падсвядомасці, але ж з плыні збівалі акуляры Іванова: па законах фізікі той, хто сапсаваў табе жыццё двойчы, абавязкова зробіць гэта і ў трэці раз, і гэтая навязлівая думка непазбежна адносіла мяне на берагі бессані. У рэшце рэшт Іваноў зноў абверг законы ўспрымання сябе ж, бо не з’явіўся, можна было спаць. Я прыйшоў на лекцыі напаўпразрысты ад недасыпу, блытаў Эдуара Мане з Клодам Мане, а Клода Мане блытаў з Бертай Марызо — у той час, як блытаць Берту Марызо можна выключна з Эдуарам Мане. Калі пасярод другой лекцыі за спінай грукнулі дзверы і пачулася цоканне абцасаў, сэрца прыпынілася, а Берта Марызо раптам ператварылася ў сяброўку Тулуза Латрэка з ліку легкадумных наведвальніц «Мулен Руж» — дзеля таго, каб падхапіць думку, якая ляцела ў бездань з ультрафіялетавым адценнем скандалу (хтосьці ўжо ўзняў пратэстна руку) мне трэба было толькі павярнуцца ды паглядзець, хто ж там цокае, так доўга, так невыносна доўга цокае да мяне, чые гэта настойлівыя ножкі, апранутыя… Але паварочвацца нельга, я ж на трыбуне, я ж прафесар, я не магу круціць галавой, адно знюхаўшы прысутнасць спадніцы побач, толькі вось узгадаць бы, што там я ляпнуў пра Марызо і што побач з Марызо рабіў алканаўт Латрэк? Я змоўк, і ўсталявалася паўза, яна расла ды разбухала, як флюс на надта ж далікатным месцы: у кодаксе гонару прафесараў трэба абавязкова прапісаць немагчымасць рабіць паўзы большыя за дзесяць секунд, нават абцасікі спыніліся, усвядоміўшы, што спынілі працэс мыслення, што прывялі да глабальнага катаклізму і —чорт з ім — я павярнуўся, гэта была не Аста, а Гедрэ Расічуне, метадыст, наконт часу для вуснага іспыту.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Презумпция виновности
Презумпция виновности

Следователь по особо важным делам Генпрокуратуры Кряжин расследует чрезвычайное преступление. На первый взгляд ничего особенного – в городе Холмске убит профессор Головацкий. Но «важняк» хорошо знает, в чем причина гибели ученого, – изобретению Головацкого без преувеличения нет цены. Точнее, все-таки есть, но заоблачная, почти нереальная – сто миллионов долларов! Мимо такого куша не сможет пройти ни один охотник… Однако задача «важняка» не только в поиске убийц. Об истинной цели командировки Кряжина не догадывается никто из его команды, как местной, так и присланной из Москвы…

Андрей Георгиевич Дашков , Виталий Тролефф , Вячеслав Юрьевич Денисов , Лариса Григорьевна Матрос

Иронический детектив, дамский детективный роман / Современная русская и зарубежная проза / Ужасы / Боевики / Боевик / Детективы
Кредит доверчивости
Кредит доверчивости

Тема, затронутая в новом романе самой знаковой писательницы современности Татьяны Устиновой и самого известного адвоката Павла Астахова, знакома многим не понаслышке. Наверное, потому, что история, рассказанная в нем, очень серьезная и болезненная для большинства из нас, так или иначе бравших кредиты! Кто-то выбрался из «кредитной ловушки» без потерь, кто-то, напротив, потерял многое — время, деньги, здоровье!.. Судье Лене Кузнецовой предстоит решить судьбу Виктора Малышева и его детей, которые вот-вот могут потерять квартиру, купленную когда-то по ипотеке. Одновременно ее сестра попадает в лапы кредитных мошенников. Лена — судья и должна быть беспристрастна, но ей так хочется помочь Малышеву, со всего маху угодившему разом во все жизненные трагедии и неприятности! Она найдет решение труднейшей головоломки, когда уже почти не останется надежды на примирение и благополучный исход дела…

Павел Алексеевич Астахов , Павел Астахов , Татьяна Витальевна Устинова , Татьяна Устинова

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза