Читаем Сцюдзёны вырай полностью

Гэты раман прадаваўся даволі хутка, галоўным чынам — за кошт дасканалай формы цыцак, на якую купляліся дальнабоі на развалах. Але Іван Пільняк раптам адчуў сябе пісьменнікам з вялькай літары „пісь“. Ён наклацаў усхваляваны допіс пра тое, што руская літаратура задыхаецца ад цыцак на вокладках, а дыскусія аб тым, ці можа стаяць чэлес у нежывога мужчыны, нават калі той вельмі закаханы — не навуковая, і што ён асабіста болей не будзе кранаць тэму вампіраў у сваіх творах. У якасці спробы новага штылю Іван змясціў у Сеціве фрагменты са „зборніка рэалістычных апавяданняў“, які назваў „АграгарадОК“. Апавяданні паразітавалі на другой пасля гандлю муміямі продкаў тэме беларускай літаратуры — жыцці простых людзей на зямлі. Апавяданні былі лёгкімі, смешнымі — так падавалася аўтару і яшчэ чатыром чалавекам, якія змарнавалі час на іх чытанне і пакіданне ганебных каментаў. У „АграгарадКУ“ Пільняк яшчэ намагаўся заляцацца да беларускай культурнай улады — той, што як схапілася за маўзер пры Шагале, так ад гэтага маўзера ніяк не адмовіцца. Ён яшчэ спрабаваў працаваць „і нашым, і вашым“, даючы спрэчныя інтэрв’ю са згадкамі пра асаблівасці кіравання ў мастацтве, але ж „АграгарадОК“ той пісаў у патаемным спадзяванні, што, можа, у Купалаўскі возьмуць ці ў ЛіМе надрукуюць. Карацей, старанна абыходзіў усё тое жывое, што зараз у Беларусі намінуецца „палітыкай“ і спрабаваў кранаць выключна „вечныя тэмы“, якія таму і „вечныя“, што такія ж нерухомыя ды нежывыя, як чэлес у вампіра.

„АграгарадОК“ не ўзялі і не надрукавалі. Па-першае, таму, што трэш, толькі гэтым разам зроблены з сур’ёзным тварам, па-другое, таму, што вобраз старшыні, які размаўляе ў „Аграгарадку“ на трасянцы, камусьці штосьці нагадаў, як бы Пільняк не запэўніваў, што нічога такога на ўвазе не мелася. Акудовіч працягваў маўчаць, але ж нехта выклаў са спасылкай на Акудовіча версію, што калі б той жа „АграгарадОК“ быў напісаны на мове, ось тады б… Пільняк зрабіў апошнюю спробу знайсці сябе ў рускамоўнай прозе — спробу ўжо асуджаную на правал, бо адмовіўшыся пісаць пра вампіраў, ён страціў краіну, якая на той мове размаўляла. Выдавацца ў Расеі і не пісаць пра вампіраў для чалавека ягонага ўзроўню таленавітасці было немагчыма».

Наступны фрагмент дакладна накрэмзаны Пільняком. Нягледзячы на крытычную танальнасць, бачна, як ён, падла, захапляецца сабой ды ўласнай выключнай роляй: «Карацей, Пільняк абвесціў сябе „апошнім рускім пісьменнікам“, „спадкаемцам рускае мовы“, якая была „расстраляная бальшавікамі“. У прадмове да апошняй рускамоўнай аповесці ён сцвярджаў, што была вось вялікая руская літаратура кшталту Гогаля, Дастаеўскага, Чэхава. Але потым адбылася Вялікая Кастрычніцкая рэвалюцыя. І ўсе носьбіты гэтай літаратурнай традыцыі з’ехалі ў эміграцыю, пабраўшы з сабою сюжэты, мову, карацей — канон. І што пакуль вялікая руская літаратура памірала ад голаду ў Парыжы, як Газданаў, ці пакутавала ад галечы ў Берліне, як Набокаў, у Расеі тым часам паўстала новая ружовашчокая, борзая і простая літаратура, якую стваралі пралетарскія пісьменнікі» (дадам ад сябе: кшталту Пільняка, гы гы).

«І абставіны склаліся так, што эмігранцкая літаратура, правапераемніца вялікай рускай традыцыі, сканала ад старасці, потым пайшоў і Саюз, але ў расейскай прозе, якая павінна была выракчыся пралетарскасці, узняцца над дзікунствамі моўных ды сюжэтных спрашчэнняў, пачала развівацца тая літаратура, якая нарадзілася з 1917 года. І, пакуль у публічнай прасторы паступова адбываўся чэкісцкі рэванш, у прасторы культурнай варочалі паслядоўнікі Марыеташагінян ды Ільфапятровых. Вампіры паўсталі як непазбежны выток адданасці справе трупажэраў, а цыцкі былі абумоўленыя жаданнем зарабіць адразу ўсе грошы на зямлі, уласцівыя расейскаму капіталізму на існай ступені ягонага развіцця. І што ў гэтых умовах менавіта ён, Іван Пільняк, з’яўляецца апошняй надзеяй вялікай рускай літаратуры. Бо паходзіць звонку, з-за мяжы, хай сабе тая мяжа даволі празрыстая ды аддзяляе Расею ад яе сяброўкі Беларусі. Па-другое, ён маскоўскіх Літынстытутаў, у якіх таленавітым дылетантам робяць прычоску мазгоў, адаптуючы да рэаліяў постсавецкай савецкасці, не сканчаў, быў узгадаваны на эмігранцкай прозе, а таму з’яўляецца натуральным спадкаемцам Газданава, Набокава і г.д.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Кредит доверчивости
Кредит доверчивости

Тема, затронутая в новом романе самой знаковой писательницы современности Татьяны Устиновой и самого известного адвоката Павла Астахова, знакома многим не понаслышке. Наверное, потому, что история, рассказанная в нем, очень серьезная и болезненная для большинства из нас, так или иначе бравших кредиты! Кто-то выбрался из «кредитной ловушки» без потерь, кто-то, напротив, потерял многое — время, деньги, здоровье!.. Судье Лене Кузнецовой предстоит решить судьбу Виктора Малышева и его детей, которые вот-вот могут потерять квартиру, купленную когда-то по ипотеке. Одновременно ее сестра попадает в лапы кредитных мошенников. Лена — судья и должна быть беспристрастна, но ей так хочется помочь Малышеву, со всего маху угодившему разом во все жизненные трагедии и неприятности! Она найдет решение труднейшей головоломки, когда уже почти не останется надежды на примирение и благополучный исход дела…

Павел Алексеевич Астахов , Павел Астахов , Татьяна Витальевна Устинова , Татьяна Устинова

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза
Презумпция виновности
Презумпция виновности

Следователь по особо важным делам Генпрокуратуры Кряжин расследует чрезвычайное преступление. На первый взгляд ничего особенного – в городе Холмске убит профессор Головацкий. Но «важняк» хорошо знает, в чем причина гибели ученого, – изобретению Головацкого без преувеличения нет цены. Точнее, все-таки есть, но заоблачная, почти нереальная – сто миллионов долларов! Мимо такого куша не сможет пройти ни один охотник… Однако задача «важняка» не только в поиске убийц. Об истинной цели командировки Кряжина не догадывается никто из его команды, как местной, так и присланной из Москвы…

Андрей Георгиевич Дашков , Виталий Тролефф , Вячеслав Юрьевич Денисов , Лариса Григорьевна Матрос

Иронический детектив, дамский детективный роман / Современная русская и зарубежная проза / Ужасы / Боевики / Боевик / Детективы