Першая танюткая кніжачка Янкі была названая ў строгай адпаведнасці з традыцыяй, якая пануе у белліце: павінна быць два словы, адно з якіх зразумелае без слоўніка шырокаму колу чытачоў ды самому аўтару, другое знойдзена „паэтам“ у кніжках і сімвалізуе дасканалае валоданне моўнай матэрыяй. Назва была такая: „Смарагдавы далягляд“. Дарэчы, трохі больш пульхная кніжачка Пільняка называлася „Аксамітныя поплавы“, і тут ужо была прэтэнзія на эксклюзіўнасць, бо абодва словы вымагалі ад такіх знаўцаў мовы, як Пільняк, зазірання ў слоўнік».
Спынюся ды адзначу, што толькі па гэтых двух выдрыстах моўнай фантазіі Пільняка, па «Смарагдавым даляглядзе» ды «Аксамітным поплаве» — толькі па іх можна было пазнаць і зразумець рэальнага аўтара «Сцюдзёнага вырая», у якім «смарагдавасці» ды «поплаваў» занадта шмат. Каб толькі я занялася вывучэннем біяграфіі паскудніка трохі раней! Каб толькі я ведала, як шмат карысці можа прынесці цікаўнасць да літаратуры!
Я памятаю адзіную ў жыцці жывую сустрэчу з засранцам. Калі Янка Пільняк толькі-толькі ўсхваляваўся беларускай мовай, нехта зацягнуў мяне на паэтычныя чытанні. На сцэне стаяў доўгі сухі Пільняк і старанна чытаў са «Смарагдавага далягляду», памыляючыся ў націсках не радзей, чым два разы на радок. Асноўнае ўражанне, якое ён у мяне пакінуў, было супрацьлеглым. Як быццам у чалавека ёсць добрыя галасавыя звязкі, але ж напружвае ён іх не ў тым месцы ды не так, каб выдаваць прыемныя гукі. Уявіце сабе мужчыну з мяккім прывабным барытонам, які наўмысна гвалціць сябе, сваё горла, каб гаварыць віскатліва. Віскатлівасць, штучнасць засталася асноўнай адметнасцю ў маім разуменні Пільняка. Ёсць такое слоўца — чэрававяшчальнік, якое пазначае чалавека, які кажа не ротам, а іншымі, не прызначанымі для маўлення часткамі. Напрыклад, дупай. І вось менавіта дупай Янка заўсёды і гаварыў са сваім чытачом. Ён ёй, дарэчы, і думаў.
Чытаем далей: «Хутка пасля выхаду „Аксамітных поплаваў“, часопіс „Ахрэм“ узяў з новым беларукім пісьменнікам вялікае інтэрв’ю, у якім у прыватнасці высвятляў, што канкрэтна Іван меў на ўвазе, калі казаў „Русскому журналу“, што „белорусский „язык“ с его „гуканнями“ и фрикативными согласными прекрасно подходит исключительно для одного занятия — выпаса стада крупного рогатого скота. „Гэй“, „куды пошла“, „жывела“, „скацина“, „жыта“ — вы чувствуете, как тут сама мелодика произношения вписывается в социальную ситуацию, к которой большинство белорусов привязаны генетически, многими поколениями предков. Далекий лай собаки, журчание реки, безмятежные облака над головой — вот что чувствуется в этом диалекте. Но никак не шепот дождя по стеклу, аккомпанирующий ожиданию белого платья, уже мнящегося в тумане оголённого беспощадной осенью парка. Когда я слышу призывы писать по-белорусски прозу и тем более поэзию, я чую запах свежего навоза на клевере“. Янка даволі вынаходліва патлумачыў гэтыя свае колішнія словы пра мову выключна спробай адзначэння яе „пастаральнай пявучасці“. А ў якасці індульгенцыі за заганы мінулага выдаў доўгую сентэнцыю пра тое, што руская мова з’яўляецца „атрутай у роце“ беларусаў, якую трэба выплюнуць і ні ў якім разе не праглынаць».
Дадам ад сябе, што пасля гэтага інтэрв’ю ён быў першы раз люта адпізджаны — хутчэй за ўсё тымі прыхільнікамі ўласнага таленту, якім Іван Пільняк падабаўся больш за Янку Пільняка. Піздзілі яго потым яшчэ шмат разоў, і ён заўсёды метафарычна, калярова з прыкладамі і стылістычнымі тропамі гэта апісваў журналістам.
Аднак сканцэнтруемся ды скончым цытаванне «Срут. бай»: «Ператварыўшыся ў „беларускамоўнага“ літаратара, Пільняк працягваў пісаць тымі ж доўгімі сказамі, якія „атрымаў у спадчыну“ ад вялікай рускай літаратуры. Ягоны моўны партрэт змяніўся не прынцыпова — выгадаваць у сабе гурмана, які адчувае смак таго ці іншага незвычайнага, як салёны смаржок, беларускага слова ён не здолеў, бракавала пачуцця ўнутранай дасканаласці». Дарэчы, заўважце, людцы: апісваючы паход Вілаў у свет беларушчыны, Пільняк апісваў самога сябе. Пры гэтым выглядае, што авалоданне мовай давалася яму больш складана, чым Вілаў, бо Вілаў у «выраі» не меў той фундаментальнай заганы, якая вызначае ўсе рысы характару Пільняка, а менавіта — ляноты. Дагэтуль Пільняка называюць самай «маскальскай» істотай свету беларускай прозы, бо па колькасці русізмаў усё, што выходзіць з-пад ягоных пальчыкаў, можа супернічаць адно што з беларускім перакладам «Правілаў карыстання метрапалітэнам» у вагонах менскай падземкі.