Читаем Ведзьміна тоня полностью

…Добра, што была такая праграма — лягчэй з ёй перанесці ўсё, але так слаба верыцца вось цяпер у тыя словы, што сам паўтарае Нэле: «Усё ў нас атрымаецца». Як тут атрымаецца, калі ён адзін з Нэлай, а супраць яго ўсе: і п’яная маці, і гэты зэк, і вясковыя бабулькі, і нават хлопцы-аднагодкі… Чаму так? Чаму некаму сёння лёгка і проста жыць, чаму ў некага многа сяброў, ёсць утульны дом, маці і бацька, брат і сябар? У некага сёння згатаваны абед, яму не трэба думаць аб тым, чым пакарміць малую сястрычку… Чаму Сяргей гэтага пазбаўлены? Чаму яго ворагам сваім ўсе лічаць? Яблыкі і клубніцы раней краў? Дык жа есці хацеў! Дык жа Нэла ад голаду плакала!

Слёзы каціліся з вачэй, Сяргей літаральна навобмацак мыў слоік, цёр і цёр слізкае шкло…

— Вось мой сыночак чым заняты, — пачулася ад веснічак.

Сяргей імкліва адным і другім рукавом выцер вочы, паморшчыўся ад болю, адчуўшы адначасова, наколькі распух ужо твар, асабліва з левага боку. З вядра плюхнуў на твар халоднай вадой, яшчэ і яшчэ раз…

Маці злёгку вагалася ўзад-уперад, твар яе быў расцягнуты ў непрыемнай дурнаватай усмешцы. Вочы чырвоныя.

— Гаспадарыш, гаспадарыш… от, я паесці вам прынесла, — працягнула яна руку наперад.

У руцэ яе была бляшанка кансерваў, ужо адкрытая, з кансервы цягнуліся жоўта-чырвоныя тлустыя пісягі, і рука маці была ў гэтым чырвоным тлушчы.

— А хлеба няма! З’елі ўвесь хлеб, — маці раптам загаварыла са злой крыўдай: — Сволачы, я хавала дзецям хлеба, а яны з’елі!

Яна павярнулася назад, прыгразіла некаму кулаком.

— На, Сярожка, на, хто ж вас, сіротаў, акрамя мяне накорміць, — п’яна і няшчыра загаварыла яна, цягнучы руку наперад.

— У нас ёсць хлеб, — сказаў Сяргей, узяў бляшанку і хутка пайшоў у садок.

Там Сяргей адкрыў бляшанку — у ёй было крыху больш за палову кашы з кілек і таматнай пасты, працягнуў Нэле.

— Трымай.

Сам палез у будан, адшукаў свой рукзак, дастаў хлеб, адламаў добры кавалак. І гэты кавалак паламаў на некалькі, паклаў перад Нэлай.

— Мачай хлеб, чапляй рыбу і еш.

Маці падышла, нязграбна апусцілася ля Нэлы, паглядзела на будан.

— От, якую будку займелі! А я думаю, дзе коўдра дзелася? Гіцлю таму морду падрапала, думала — прапіў сволач, без мяне прапіў…

Нэла ела, насцярожана сочачы за маці, ела хутка, ледзь не давячыся, амаль не жуючы.

— Еш… — хацеў было прыкрыкнуць Сяргей, дадаўшы «спакойна», як адразу ўспомніў дзеда Васіля і яго пытанне: «А Нэле ці не ўсё адно, хто загадвае?». Пракаўтнуў словы, асцярожна пагладзіў дзяўчынку па галаве, лагодна прагаварыў: — Не спяшайся, не трэба. Ніхто ў цябе не адбярэ, я не дам нікому.

Нэла пачала есці павольней, з насцярогай сочачы за маці.

— Ага, ніхто не адбярэ, — прамармытала маці. — У цябе абаронца ёсць, сам у каго хочаш адбярэ. Ага, адбярэ і Нэле прынясе… Еш, еш… — яна раптам зашмыгала носам, дзве слязіны выкацілася з чырвоных вачэй. — А дзетачкі мае, а сіротачкі мае! — загаласіла працяжна, з падвываннем, як па нябожчыку. — А ці ж я ведала, ці ж я хацела…

Яна ўзнялася, упіраючыся рукамі ў зямлю, і пайшла з садка. У хату заходзіць не стала — адразу з надворка павярнула на вуліцу, п’яна хістаючыся, нешта плаксіва мармычучы сама сабе.

Сяргей правёў яе позіркам.

І пайшоў дамываць слоік.

Яго апанавала незразумелая злосць, рукі неспадзявана адчулі незвычайную моц, якая ірвалася на волю. Трэба нешта рабіць! Трэба нешта рабіць! Але што рабіць — Сяргей не ведаў. Адно вось пакуль было ў галаве: адмыць гэты слоік, прадаць ля магазіна рыбу, купіць хлеба… І ўся моц ягоных рук ішла на гэтае мыццё, так сціскаў слоік, так цёр яго, быццам было ў яго руках нешта страшэнна бруднае і жывое, якое адмыць толькі трэба — і тады ўсё зменіцца… Плёхаўся больш за паўгадзіны, пакуль шкло не стала рыпучым пад пальцамі і празрыстым.

Наліў чыстай вады і ў ночвы, і ў слоік. У ночвы выпусціў з мяшэчка рыбу. Тут карасі здаваліся намнога меншымі, чым там, на возеры. Нэла паела ўжо і цяпер лавіла рыбу рукамі, смешна жмурылася, калі які карась моцна плёскаў у яе руках і пырскі вады ляцелі на яе твар.

Сяргей і сам лавіў карасёў і апускаў іх у слоік. За шклом яны глядзеліся цяпер ужо ўвогуле вялікімі, запоўнілі сабой увесь слоік. «Вось гэта і трэба!» — радасна падумаў Сяргей, калі Нэла апусціла апошняга злоўленага ёй самой карася ў слоік.

— Ну, Нэла, як наш улоў? Купяць яго ў нас за добрыя грошы? Зараз пойдзем да магазіна…

Нэла ўзняла рукі і паказала некуды ў Сяргееў твар.

— Што, сіняк пад вокам і нос распух? Ну і што? — бадзёра, як і раней, адказаў Сяргей.

Але ў хату ён усё ж схадзіў. Вялікае люстра ў старой шафе насуперак усім п’яным бойкам засталося цэлым.

Адтуль, з люстра, на Сяргея глянуў худы падлетак у лінялых джынсах, басаногі. Сіняя майка з аднаго боку была запэцкана, на грудзях — дзве невялікія рудыя плямы. То кроў з носа трапіла.

Нос распух не вельмі. Затое адно вока амаль заплыло, сіняк быў вялікі, жоўта-сіні.

«Абы бачыла,» — адмахнуўся ад свайго адлюстравання Сяргей. З «ліхтарамі» хадзіць яму было не прывыкаць.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Русская печь
Русская печь

Печное искусство — особый вид народного творчества, имеющий богатые традиции и приемы. «Печь нам мать родная», — говорил русский народ испокон веков. Ведь с ее помощью не только топились деревенские избы и городские усадьбы — в печи готовили пищу, на ней лечились и спали, о ней слагали легенды и сказки.Книга расскажет о том, как устроена обычная или усовершенствованная русская печь и из каких основных частей она состоит, как самому изготовить материалы для кладки и сложить печь, как сушить ее и декорировать, заготовлять дрова и разводить огонь, готовить в ней пищу и печь хлеб, коптить рыбу и обжигать глиняные изделия.Если вы хотите своими руками сложить печь в загородном доме или на даче, подробное описание устройства и кладки подскажет, как это сделать правильно, а масса прекрасных иллюстраций поможет представить все воочию.

Владимир Арсентьевич Ситников , Геннадий Федотов , Геннадий Яковлевич Федотов

Биографии и Мемуары / Хобби и ремесла / Проза для детей / Дом и досуг / Документальное
Как
Как

Али Смит (р. 1962) — одна из самых модных английских писательниц — известна у себя на родине не только как романистка, но и как талантливый фотограф и журналистка. Уже первый ее сборник рассказов «Свободная любовь» («Free Love», 1995) удостоился премии за лучшую книгу года и премии Шотландского художественного совета. Затем последовали роман «Как» («Like», 1997) и сборник «Другие рассказы и другие рассказы» («Other Stories and Other Stories», 1999). Роман «Отель — мир» («Hotel World», 2001) номинировался на «Букер» 2001 года, а последний роман «Случайно» («Accidental», 2005), получивший одну из наиболее престижных английских литературных премий «Whitbread prize», — на «Букер» 2005 года. Любовь и жизнь — два концептуальных полюса творчества Али Смит — основная тема романа «Как». Любовь. Всепоглощающая и безответная, толкающая на безумные поступки. Каково это — осознать, что ты — «пустое место» для человека, который был для тебя всем? Что можно натворить, узнав такое, и как жить дальше? Но это — с одной стороны, а с другой… Впрочем, судить читателю.

Али Смит , Рейн Рудольфович Салури

Проза для детей / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза