Читаем Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата полностью

— Пані Саламею вінавацяць у забойстве пана вознага Шмыгі, у якога маёнтак побач з Караблямі, пад Менскам. Суд будзе праз тыдзень.

На імгненне ў доме запанавала такая агаломшаная ціша, што чуваць было, як зумкае муха.

— Які суд? Што за лухта? — Пранціш вушам не верыў. — Вайна ідзе! Адны далучыліся да акта бескаралеўя — значыць, ім каптуровы суд трэба збіраць. А гродскі суд, каралём зацверджаны, цяпер ніяк сабрацца не можа — і ўсіх чальцоў не будзе, і сесія прамінула на Тройцу!

Давыд абцёр спацелы твар ваўнянай шапачкай.

— Гэх, пан Вырвіч, каб жа ў свеце ўсё па законе было, дык усе былі б Саламонамі. Грошы нават ліпень ператвораць у чэрвень. Суд жа на Тройцу не збіраўся з-за ваенных падзей, вось яго і «ссунулі». Акрамя таго, збіраецца не вышэйшы, а ніжэйшы замкавы суд, пад кіраўніцтвам падстаросты. А суддзя менскі ведаеце зараз хто?

— Не прыпомню, — пан Гараўскі задумна пакручваў чорны вус. — Здаецца, нейкі пан дужа багаты ды баявіты. Хтось расказваў, што яго на элекцыйным сойміку ніхто перапіць не мог.

— А яшчэ сярод бочак з віном кандыдат паставіў бочку талераў, і ўсе чэрпалі, колькі маглі панесці, ледзь не падушыліся, — змрочна ўдакладніў Давыд. — І быў гэтым шчодрым кандыдатам граф Пянткоўскі. Здаецца, вы называеце яго Германам Ватманам.

— Што? — Пранціш ажно падскочыў. — Гэта немагчыма! Прыблуда, найміт, без роду, гонару і сораму! Не веру, што менская шляхта зусім страціла розум! Як маглі прызначаць на такую пасаду замежніка, без каранёў ды маёмасці ў краі — гэта ж незаконна!

— Яшчэ як законна, — запярэчыў аптэкар. — Гісторыя такая... Ваяводам менскім зараз прыхільнік Тызенгаўза, пан Тадэвуш Бужынскі.

— Той, што ў 1768-м з іншымі здрайцамі дамову з Расеяй падпісваў? — сціснуў кулакі Пранціш.

— Ён... І таму князь Багінскі нічога не шкадаваў, каб свайго чалавека ў судзе мець, што цалкам зразумела, — развёў рукамі Давыд. — Ваш Ватман стаў графам Пянткоўскім, займеў маёнткі ў Менскім павеце. Прычым частку ўладанняў яму падарылі яшчэ Пацы. Ён нейкі час на іх працаваў, пакуль Багінскі за мяжой блытаўся. На элекцыйны сойм граф Пянткоўскі з кучай прыяцеляў з’явіўся ды з вазамі, гружанымі ежай, пітвом ды падарункамі. Тыдзень дэпутаты за ягоны кошт балявалі. А колькі ў кішэнях паноў-радцаў асела... Бужынскі, кажуць, цэлую вёску атрымаў у падарунак... Вось і прызначыў суддзёй ніжэйшага гродскага суда графа Пянткоўскага. Затое як трэба князю Багінскаму штось вырашыць — суд да ягоных паслугаў. Падстароста, падсудак ды пісар на два бакі, праўда, стараюцца хіліцца. Вось і цяпер вялікі гетман хоча, как дапамаглі тэрмінова вырашыць «гарачую» справу аб спадчыне на карысць адной персоны. Там палітыка замяшаная, здаецца, за станоўчы вырак гетману абяцаў падтрымку моцны шляхецкі род...

Што ж, гэта была таксама звычайная гісторыя. Караль Радзівіл на элекцыйныя соймы іначай, чым на вазах з падарункамі, і не прыязджаў. Калі Міхал Валадковіч, ягоны кумпан, захацеў Менскам пакіраваць, магнат сваіх жаўнераў у ратушу прывёў, і чальцы магістрату прагаласавалі, як трэба. Праўда, скончылася ўсё роўна тым, што буяша Валадковіча гэтыя ж паны пасля асудзілі за ягоныя выбрыкі на смерць.

— А Саламея тут пры чым? — не вытрымаў Вырвіч.

— Пан Лёднік упэўнены, што інцыдэнт падстроіў сам Ватман, — уздыхнуў Давыд. — На сесіі ж усе справы разглядаюцца, вось ён заадно і падгадаў... Пан Баўтрамей кажа — адпомсціць хоча. Раз самога нашага доктара не ўдалося знішчыць, з іншага канца зайшоў.

Справа выглядала пагана. Пані Саламея змушаная была ў адсутнасці свайго Адысея час ад часу наведваць іх уладанні ў Караблях. Лёднікі — прагрэсісты, фізіякраты, разумееш... У іх сяляне баршчыну не адрабляюць, у іх школка, шпіталь. Цагельню спрабуюць наладзіць з дапамогай французаўпраўляючага, якога пейзане жабай празвалі. Вось і даводзіцца час ад часу, каб зусім усё не развалілася, правяраць.

Вядома, пані Саламея і як лекарка там дапамагала — яна ж марыла мець сваю практыку. А Лёднік, дзе вальнадумца, а тут зацяты пільнавальнік нораваў, забараняў жонцы самой пацыентаў прымаць, надта баяўся, што звінавацяць у вядзьмарстве.

Не дарэмна баяўся. Паклікалі пані Саламею падчас чарговага прыезду ў Караблі да суседа-вознага, у якога жывот разбалеўся. Пані доктарава хворага агледзела, лекі прызначыла... А возны назаўтра й памёр. Удава шум падняла, вядома, лекарку звінаваціла. Чараўніца!

Можа, і не дайшло б да суда, хіба мала безнадзейна хворых у таго ж Лёдніка ды пані Саламеі траплялася. Але тут надта нечаканай выглядала смерць. Да таго ж возны якраз на гродскі менскі суд і працаваў, дастаўляючы позвы, і ўдава мела там добрыя сувязі. Шум падняла... Ватман і скарыстаўся...

Саламею забралі, і ніякія спробы нават пабачыцца, даведацца, дзе яе трымаюць, не дапамаглі. Лёднік увесь змэнчыўся. Прыехаў дадому — а жонка ў вязніцы. Перабраўся з сям’ёй у Менск, знялі дом. Бутрым усе парогі абівае — дарэмна. Карацей, пакуль пан доктар не ўтварыў чагось сабе ж на згубу, лепш, каб за ім прыгледзелі сябры. Бо сам па дапамогу не звернецца.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Дом учителя
Дом учителя

Мирно и спокойно текла жизнь сестер Синельниковых, гостеприимных и приветливых хозяек районного Дома учителя, расположенного на окраине небольшого городка где-то на границе Московской и Смоленской областей. Но вот грянула война, подошла осень 1941 года. Враг рвется к столице нашей Родины — Москве, и городок становится местом ожесточенных осенне-зимних боев 1941–1942 годов.Герои книги — солдаты и командиры Красной Армии, учителя и школьники, партизаны — люди разных возрастов и профессий, сплотившиеся в едином патриотическом порыве. Большое место в романе занимает тема братства трудящихся разных стран в борьбе за будущее человечества.

Наталья Владимировна Нестерова , Георгий Сергеевич Берёзко , Георгий Сергеевич Березко , Наталья Нестерова

Проза / Проза о войне / Советская классическая проза / Современная русская и зарубежная проза / Военная проза / Легкая проза
Единственный
Единственный

— Да что происходит? — бросила я, оглядываясь. — Кто они такие и зачем сюда пришли?— Тише ты, — шикнула на меня нянюшка, продолжая торопливо подталкивать. — Поймают. Будешь молить о смерти.Я нервно хихикнула. А вот выражение лица Ясмины выглядело на удивление хладнокровным, что невольно настораживало. Словно она была заранее готова к тому, что подобное может произойти.— Отец кому-то задолжал? Проиграл в казино? Война началась? Его сняли с должности? Поймали на взятке? — принялась перечислять самые безумные идеи, что только лезли в голову. — Кто эти люди и что они здесь делают? — повторила упрямо.— Это люди Валида аль-Алаби, — скривилась Ясмина, помолчала немного, а после выдала почти что контрольным мне в голову: — Свататься пришли.************По мотивам "Слово чести / Seref Sozu"В тексте есть:вынужденный брак, властный герой, свекромонстр

Эвелина Николаевна Пиженко , Мариэтта Сергеевна Шагинян , Александра Салиева , Любовь Михайловна Пушкарева , Кент Литл

Короткие любовные романы / Любовные романы / Современные любовные романы / Современная русская и зарубежная проза / Фантастика
Добро не оставляйте на потом
Добро не оставляйте на потом

Матильда, матриарх семьи Кабрелли, с юности была резкой и уверенной в себе. Но она никогда не рассказывала родным об истории своей матери. На закате жизни она понимает, что время пришло и история незаурядной женщины, какой была ее мать Доменика, не должна уйти в небытие…Доменика росла в прибрежном Виареджо, маленьком провинциальном городке, с детства она выделялась среди сверстников – свободолюбием, умом и желанием вырваться из традиционной канвы, уготованной для женщины. Выучившись на медсестру, она планирует связать свою жизнь с медициной. Но и ее планы, и жизнь всей Европы разрушены подступающей войной. Судьба Доменики окажется связана с Шотландией, с морским капитаном Джоном Мак-Викарсом, но сердце ее по-прежнему принадлежит Италии и любимому Виареджо.Удивительно насыщенный роман, в основе которого лежит реальная история, рассказывающий не только о жизни итальянской семьи, но и о судьбе британских итальянцев, которые во Вторую мировую войну оказались париями, отвергнутыми новой родиной.Семейная сага, исторический роман, пейзажи тосканского побережья и прекрасные герои – новый роман Адрианы Трижиани, автора «Жены башмачника», гарантирует настоящее погружение в удивительную, очень красивую и не самую обычную историю, охватывающую почти весь двадцатый век.

Адриана Трижиани

Историческая проза / Современная русская и зарубежная проза