Читаем Авантуры Вырвіча, Лёдніка і Чорнай Меланхоліі полностью

Жылібер з радаснай удзячнасцю паляпаў доктара па плячы.

— Лепей за цябе хірурга не ведаю.

— I пухліну выразаную заспіртаваў для тваёй калекцыі...

Па кіўку Чорнага Доктара Карусь, які моўчкі застыў у дзвярах, акуратна паставіў на стол загорнуты ў анучу слоік. Пранціш, хоць калісь праходзіў медычную практыку пад кіраўніцтвам Лёдніка, зусім не жадаў зазіраць пад тканіну. Карусь жа не выявіў агіды, з якой сустракаў раней падобныя паганыя з’явішчы... Апусціўшы вочы, адступіўся да дзвярэй і зноў застыў.

Ён пасля Рыгі ўвесь час так паводзіўся... Калі падставіў руку, не даў усадзіць змазанае атрутай вастрыё ў свайго добрага пана, спазнаў на сабе дзеянне таго яду.

Меланхолія мела рацыю — дэ Варду зусім не хацелася доктара забіваць. А хацелася зрабіць больш згаворлівым ды паслухмяным... Каб не ламаўся, а зараз жа пракансультаваў свайго былога ката, лекі прызначыў — бо нават пад уздзеяннем венецыянскага парашочку талент геніяльнага дыягноста не схібіў бы.

Барону ў галаву не ўкладалася, што здратаваны ім доктар можа ўзяцца за яго лячэнне без прымусу, проста таму, што не здольны адмовіць цяжкахвораму.

Калісьці такім венецыянскім парашком, падсыпаным у такайскае, самому Вырвічу развязвала язык Паланэйка Багінская. Выбалбатаў тады ўсе сакрэты, і свае, і сябра, і пачаліся страшныя і доўгія прыгоды дзеля магнацкіх інтарэсаў... Ну а Карусь вываліў тое, што яму больш за ўсё балела — пра каханне да Лёднічанкі, якое лічыў грахом. Бо як ён, слуга, выратаваны з літасці раб, мае права ўздымаць вочы на дачку свайго дабрадзея!

Вось цяпер і адмоўчваўся, вочы хаваў, ад дактароўны збягаў, як ад скінутага асінага гнязда, ды ў Свята-Духаву царкву панадзіўся — адмольваць грэх ды ўтаймоўваць жарсць. Прынамсі, пачаў прызнаваць святароў, а не толькі іхняга ляснога недавучанага пастыра.

Бутрым перасмыканні вучня не разумеў. Ну кахае Сафійку — як жа яе, крывіначку ягоную, красунечку, можна не кахаць? Хлопец жа хутчэй сябе на пакуты аддасць, чым паненцы шкоду ўчыніць. А што там у падлеткавым узросце хто ў галаву не браў...

Забыўся, як жонка ягоная, панна Саламея Рэніч, ва ўзросце Сафійкі прызналася яму ў каханні і дакляравала, што будзе чакаць хоць усё жыццё.

I чакала — ледзь не да трыццаці гадоў, усім жаніхам гарбуза давала.

— Зараз загадаю накрыць вячэру... Ты зусім змогся, Барталам’ю. А вы, малады чалавек, — француз сярдзіта зірнуў на ляснога дзікуна, — прыхапіце экспанат — і за мной. Заадно распавядзіце, чаму перасталі наведваць заняткі.

Жылібер выскачыў за дзверы, за ім бялявай гарой пасунуўся Карусь.

Пранціш зачапіўся позіркам за аркуш з разлапістай раслінай. Пяро Жылібера так уціскала літары апошняга надпісу ў кардон, што ледзь наскрозь не прадрапала.

Нямала каштаваў знешні спакой батаніка.

Лёднік падняў трохі пачырванелыя ад стомы вочы на Пранціша, які не мог даўмецца, пра што тут гаварылі.

— Вучань Жана ўзоры мінералаў збіраў... У сцюжу, на абледзянелым узгорку! Старанны дурань. Паваліўся, пабіўся... Нікому не сказаў, цярпеў. Пад зламаным рабром утварылася пухліна... Яшчэ трохі — была б злаякасная, не адратаваў бы.

Уздыхнуў, прыкрыўшы цёмныя вочы, тады пільна зіркнуў на былога падкаморага.

— А ты чаго зноў у Вільню заявіўся, пан Пранціш, і двух тыдняў не прайшло? Чаму не з жоначкай галубішся, не з дзецьмі бавішся?

Мёртвыя кветкі нагадвалі, што перад смерцю дарэмныя і хараство, і мана.

— Пазаймаешся са мной фехтаваннем, Бутрым?

Да гарадзенскіх рэдутаў заставалася два тыдні.


***

Пальчыкі ножак былі ўнізаныя каштоўнымі пярсцёнкамі. Ножкі абутыя ў старажытнагрэчаскія сандалі са скуры беларускага цяляці. На паўпразрыстай туніцы, быццам шрот у манерцы, пастуквалі ад імклівага руху перліны. Галаву прыкрашваў высокі парык, абвіты стужкамі і ўпрыгожаны маленечкімі херувімчыкамі з крылцамі, сатканымі з танюткага срэбнага дроту.

I каму справа, ці шмат розуму пад тым парыком і дабрыні пад перлінамі? Сціпласці дык дакладна нямашака.

Вырвіч, заклаўшы рукі за спіну, сузіраў, як апранутыя ў модным антычным стылі госці танчаць рыгадон. Гэткую моду — паўпразрыстыя сукенкі з разрэзамі і доўгімі шлейфамі — завезла ў Рэч Паспалітую з Францыі палюбоўніца Панятоўскага маркіза дэ Люлі. Каб пан-бацька Вырвіч пабачыў гэты баль, абвясціў бы, што згінула ліцвінская шляхта, занядбала святыя сармацкія традыцыі... Канец усяму!

Канец, аднак, наставаць не спяшаўся, апаганьвальнікі і апаганьвальніцы святых традыцый падскоквалі козамі па паркеце, час ад часу перахопліваючы келіх моднага французскага вінца з бурбалкамі.

I папраўдзе, каб Пранціш быў маладзейшы ды не такі крыўдна цвярозы, патанчыў бы і сам вунь з той зграбнай німфачкай у ружовай сукенцы, што амаль спаўзала з невялікіх пругкіх грудзей... Як там цяпер такі колер называюць — сцягно спалоханай німфы?

Але не, Вырвіч не любіў здавацца смешным. А яшчэ не любіў шампань, той нагадваў яму загнілую ваду. I вось пабачыўшы, як лёкай нясе на падносе чарачкі з пекнай налівачкай...

Учэпістая рука ўхапіла за плячук былога падкаморага, які пасунуўся быў па спакусную чарку.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Святой воин
Святой воин

Когда-то, шесть веков тому вперед, Роберт Смирнов мечтал стать хирургом. Но теперь он хорошо обученный воин и послушник Третьего ордена францисканцев. Скрываясь под маской личного лекаря, он охраняет Орлеанскую Деву.Жанна ведет французов от победы к победе, и все чаще англичане с бургундцами пытаются ее погубить. Но всякий раз на пути врагов встает шевалье Робер де Могуле. Он влюблен в Деву без памяти и считает ее чуть ли не святой. Не упускает ли Робер чего-то важного?Кто стоит за спинами заговорщиков, мечтающих свергнуть Карла VII? Отчего французы сдали Париж бургундцам, и что за таинственный корабль бороздит воды Ла-Манша?И как ты должен поступить, когда Наставник приказывает убить отца твоей любимой?

Георгий Андреевич Давидов , Андрей Родионов

Приключения / Исторические приключения / Фантастика / Альтернативная история / Попаданцы