Читаем Дзённік суддзі Верасаўца полностью

Як нарадзілася дачка, на душы стала лягчэй. Няньчыла дзіця, аддаючы яму ўсё лепшае, што жыло ў пачуццях і думках.

Але на ўтрыманне дзіцяці патрэбны сродкі. I вось — суд.

Знешне Мікалай Карлоўскі выглядаў элегантна. Атлетычная постаць, касцюм колеру марской хвалі, модны капялюш.

Пакуль гаварыла Ларыса, ён спачатку разглядваў залу: сцены з плакатамі — выпіскамі з Канстытуцыі і Закона аб судовым ладзе, нядаўна пабеленую столь. Потым перавёў позірк на акно. Глядзеў так, быццам далёка-далёка, за маркотна-мройным даляглядам, бачыў ён нешта толькі аднаму яму даступнае і зразумелае. На губах застыла пакутліва-крыўдлівая ўсмешка.

Калі Ларыса змоўкла, ён рэзка ўстаў, выхапіў з кішэні складзены аркуш паперы і падаў мне.

— Даруйце, грамадзяне суддзі, во ўспомніў — характарыстыка з месца работы. Прашу далучыць да справы,— сказаў мяккім голасам.

— Яна да справы не мае дачынення. Судовы працэс — аб аліментах, а не па крымінальнаму злачынству, дзе пры назначэнні меры пакарання ўлічваецца характарыстыка асобы. Аліменты ж, калі іск абгрунтаваны, прысуджаюцца незалежна ні ад якіх асабістых якасцей і заслуг адказчыка.

— Дазвольце, грамадзянін суддзя, не згадзіцца з вамі. 3 характарыстыкі відаць, які я чалавек. Яна вам дапаможа зразумець, здольны я на ашуканства ці не.

— Мы, так сказаць, у непасрэдных адносінах, пры допыце пастараемся зразумець вас. Гэта лепшы спосаб пазнаць чалавека.

— Яно, канечне, так,— згадзіўся Карлоўскі,— але я настойваю ўсё ж.

Настойлівасць гэта зацікавіла: якую загадку таіў у сабе яго манеўр? Ці не разлічваў адказчык выкарыстаць характарыстыку як ахоўную грамату? А калі так, то хто і чаму дапамагаў яму ў гэтым?

Суд задаволіў яго хадайніцтва. Перад тым як дапытваць яго, я спытаў, чаму ён не прызнае іск.

— Дзіця не маё.— Карлоўскі рашуча крутнуў галавой.

Ларыса павольна павярнулася да яго, сухія вочы яе на колькі секунд спыніліся, застылі.

У сярэдзіне залы сядзела мажная шыракатварая жанчына. Яна выцягнула шыю, нібы так ёй было лягчэй гаварыць, наўмысна гучна, каб чулі ўсе, пусцілася ў разважанні, што «жонкі таксама бываюць усялякія, асабліва цяпер…». Гаварыла марудна, блытаючыся ў словах, але я адчуваў, што ўнутрана яна спяшалася — старалася як найхутчэй выказацца. На яе зацыкалі з усіх бакоў. Яна змоўкла, пакрыўджана сцяла губы.

— Не ваша дзіця? Якія ў вас, Карлоўскі, падставы, каб сцвярджаць такое?

— Я падлічыў…

— Як жа вы лічылі? Дзіця нарадзілася праз паўгода пасля таго, як вы пайшлі ад жонкі. Вы пакінулі яе цяжарную.

— Калі мы яшчэ жылі з ёю, я западозрыў…— пачаў Карлоўскі.— То з тым яна хі-хі-ха-ха, то з другім. Дык гэта пры мне. А калі ўявіць, што без мяне?.. Іду я аднойчы па скверы, а яна сядзіць на лаўцы са сваім дырэктарам школы. Весела размаўляюць, усміхаюцца. Убачылі мяне, змоўклі. Паўстае пытанне: пра што яны маглі размаўляць? Са школы, кажа, ішлі, разгаварыліся. А чаму селі?.. Для мяне, грамадзяне суддзі, вялікае гора страціць любімую жонку,— Карлоўскі драматычна скрывіў твар. Потым працягваў: — Чалавек, як вядома, мае ўласцівасць захапляцца…

— Дырэктару школы, у якой працуе ваша жонка, больш за шэсцьдзесят,— перапыніў я нікчэмную балбатню.

— Гэта няважна. Іншы стары так заляцаецца, што і малады за ім не ўгоніцца.

Нехта шумна ўздыхнуў. Няроўна, быццам пакаціўся па калдобінах, загуў ахрыплы голас:

— А што, каб яго бацька так, як ён…

— Абліччам — увесь бацечка, і крошкі падабраў,— сказала жанчына, што стаяла каля дзвярэй у праходзе паміж радамі крэслаў. Штосьці суровае чулася ў яе прыцішаных словах.

Яна была ў чорным плюшавым сачыку і доўгім плацці. Трымала ў руках сетку-авоську з ружовымі яблыкамі. Мне здалося, што я недзе бачыў гэтую маладзіцу, гэты абветраны твар з прастадушнымі вачамі. Толькі дзе? Жанчына заківала галавой і нешта зашаптала суседцы. Слоў яе не было чуваць, але яны ўгадваліся па тым, як варушыліся сухія паморшчаныя губы.

Сакратарка, якая шустра рыпела пяром, ускінула галаву, глянула на мяне. Гэтым яна дала зразумець, што ўсё неабходнае запісана ў пратакол і можна працягваць допыт.

— Вы падбівалі жонку пазбавіцца цяжарнасці? — запытаў народны засядацель, аграном Цярэшчанка.— Было гэта?

— Яна ўсяго нагаворыць, толькі слухайце. Калі я даведаўся, што яна цяжарная, падлічыў і ахнуў. Прыдбала, не маё.

Карлоўскі затрымаў позірк на планках ордэнаў і медалёў, прымацаваных да афіцэрскага кіцеля, які прыгожа сядзеў на шыракаплечай постаці Цярэшчанкі. Аграном, былы вайсковец, заўсёды, калі ішоў у суд, апранаў сваю ваенную форму.

Адно за адным задаваў пытанні Цярэшчанка. Ён вёў допыт павольна, удумліва, асцярожна, затрымліваў сваю ўвагу на ледзь прыкметных акалічнасцях. Гэты не старога веку чалавек з пасівелымі скронямі ўвесь аддаваўся свайму вялікаму судзейскаму клопату.

Карлоўскі трымаўся з усёй сілы, каб не выдаць сябе, не адкрыць тое, што вельмі хацеў схаваць ад людзей — халодны эгаізм. Ён гаварыў, стараючыся злёгку падкрэсліваць сваю годнасць і выказваць абурэнне і крыўду на жонку. Але, паміма сваёй волі, ён усё больш бянтэжыўся, насцярожліва зіркаў спадылба, пацепваў плячамі, быццам хацеў нешта скінуць з іх.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Белые одежды
Белые одежды

Остросюжетное произведение, основанное на документальном повествовании о противоборстве в советской науке 1940–1950-х годов истинных ученых-генетиков с невежественными конъюнктурщиками — сторонниками «академика-агронома» Т. Д. Лысенко, уверявшего, что при должном уходе из ржи может вырасти пшеница; о том, как первые в атмосфере полного господства вторых и с неожиданной поддержкой отдельных представителей разных социальных слоев продолжают тайком свои опыты, надев вынужденную личину конформизма и тем самым объяснив феномен тотального лицемерия, «двойного» бытия людей советского социума.За этот роман в 1988 году писатель был удостоен Государственной премии СССР.

Владимир Дмитриевич Дудинцев , Джеймс Брэнч Кейбелл , Дэвид Кудлер

Фантастика / Проза / Советская классическая проза / Современная русская и зарубежная проза / Фэнтези