Читаем Дзённік суддзі Верасаўца полностью

Паплавок неспадзявана хіхікнуў. Ён, мусіць, з гэтага «што» смяяўся. Яно і сапраўды было недарэчы. Але такая ўжо звычка ў чалавека. Выпрацавалася яна за доўгія гады адвакацкай практыкі. Далёка не ўсё даводзіцца адвакату прымаць на веру. А там, дзе свая ўласная думка разыходзіцца са сцвярджэннямі некага другога, там дыскусія, спрэчка. Вось у такіх дыскусіях і нарадзілася гэтае гарачае «што», якое з цягам часу пачало выскокваць механічна, дзе трэба і дзе не трэба.

— Можа, вы раскажаце, сведка, суду пра падсуднага — што ён за чалавек? Як паводзіў сябе раней, як да работы адносіўся? — працягваў Буйневіч.

— А чаму я павінен расказваць? Вунь колькі там розных папер падшыта.— Паплавок кіўнуў на судовую справу, што ляжала перада мною.— Мусіць, там і характарыстыкі розныя ёсць, чытайце.

— Характарыстыкі, што ў справе падшыты, я, даруйце, і без вас чытаў. Суду было б каштоўна паслухаць менавіта вашу характарыстыку.

Паплавок насцярожыўся:

— Чаму?

— Ды як вам далікатней сказаць… Ёсць у вас, калі не памыляюся, акрамя ўсяго іншага, здольнасць прыкмячаць дэталі, якія не кожны заўважыць. У паводзінах чалавека, у яго адносінах да іншых. А такія дэталі часцяком надзвычай неабходны суду пры вынясенні прыгавору — асоба асуджанага ўлічваецца, калі яму назначаецца мера пакарання. Словам, ваша аб’ектыўная характарыстыка падсуднаму была б вельмі дарэчы.

Глыбокая задумлівасць адбілася на вострым твары. Паплавок памаўчаў.

— А хто мне паверыць цяпер?

— Калі чалавек гаворыць праўду, яму павераць. Што?

Зноў сведка доўга, задумліва маўчаў. Твар яго напружыўся, шчыльна сцятыя вусны зацвярдзелі. Раптам ён адступіў на крок, схіліў галаву набок і з гэтага становішча падазрона паглядзеў на Буйневіча.

— Калі я стану даваць характарыстыку падсуднаму, то буду хваліць яго. Тады ўсе скажуць: «Ага, вось і тут падбельвае чорнае. Зразумела, зацікаўлены выгарадзіць віноўніка, памяняў паказанні». Дык яшчэ раз гавару: ніякага нажа я ў падсуднага не бачыў. Не бачыў, кажу, не бачыў!..— Голас яго сарваўся на роспачны крык.— I што вы ўсе да мяне прычапіліся? Рабіце са мною што хочаце, толькі не лезьце ў душу! — Паплавок рэзка павярнуўся, ступіў да выхаду.

У той міг, мусіць, ён і сам толкам не ўсведамляў, чаму так зрабіў. Але калі зрабіў, значыць, так трэба, значыць, штосьці нястрымнае загадала яму павярнуцца і пайсці.

3 апошняй лаўкі падняўся мужчына ў сіняй кашулі і каля дзвярэй заступіў яму дарогу.

— Куды вы, грамадзянін? Вас не адпускалі, допыт яшчэ не закончаны.

— Пусці! — ад піскнуў Паплавок.— Ты чаго прычапіўся? Што табе ад мяне трэба?

— Я дружыннік. Вярніцеся. Як атрымаеце дазвол ад суда — тады калі ласка.

Паплавок неахвотна павярнуўся, патэпаў, разгублена азіраючыся, шоргаючы падэшвамі стаптаных ботаў. На гэты раз ён падышоў зусім блізка ад судовага стала, прыгладзіў дрыжачай рукой грэбень-чубчык.

— Ну што ж, калі сведка, у вас няма больш чаго сказаць суду, можаце садзіцца.— Я паглядзеў у спіс, прыкладзены да абвінавачанага заключэння. Каго ж наступным трэба дапытваць?

Паплавок не варухнуўся. Паглядзеў у твар падсуднаму, хаця ў яго шукаючы спачування — во як пакутую праз цябе! — але той задумліва пазіраў міма.

— Садзіцеся, цяпер суд дазваляе вам.

— Сяду, толькі спачатку дам характарыстыку падсуднаму. Грамадзянін адвакат во настойвае ж... Недалёка ад мяне жыве адзінокі стары. Ідзеш паўз яго двор, глядзіш іншы раз — хлапец во гэты дровы там сячэ. Яго сябры-фабзавучнікі насупраць — іхняя школа там насупраць дзедавай хаты — на спартыўнай пляцоўцы футбол ганяюць, а ён сякерай гасіць. Вось і ўся мая характарыстыка яму, — вочы Паплаўковы звузіліся, сталі зусім маленькія.— А пацярпеўшага ён парануў... У канцы таго месяца было. Я тады пенсію атрымаў і ў магазін ішоў... Гляджу — каля школы размахваюць рукамі, сварацца. Той, каторы пацярпеўшы цяпер, як залепіць яму па твары! Ну, а ён нажом яму...

Паплавок быў увесь чырвоны пасля «канфлікту» з судом і з залаю, яшчэ не ахаладзіўся. Ці, можа, ён так распаліўса сваімі словамі? Ён увесь паглыбіўся ў сябе і, здавалася. нікога не заўважаў.

— Дык чаму вы гаварылі нам напраўду? — спытаў я.

— Спачатку я страшэнна абурыўся: як гэта можна так — нажом. А калі памрэ ці калекам застанецца? Потым гляджу — носіцца гэты пацярпеўшы па спартыўнай пляцоўцы, як лашак. Ну, сабе думаю, абышлося. Ды тут яшчэ бацька віноўніка стаў прасіць мяне…— Паплавок павярнуўся, пабег позіркам па зале — пашукаў бацьку падсуднага.— Можа б, я і не стаў… Толькі ад усяго гэтага і самога мяне дужа працяло — хлапец малады, дурны яшчэ…— Апошнія словы ён сказаў як споведзь — прыклаўшы руку да сэрца.

— Значыць, вы вось якім чынам вырашылі дапамагчы падсуднаму… Цераз паклёп на следчага…

Паплавок апусціў галаву, цяжка маўчаў. Так і стаяў, не адымаючы рукі ад грудзей.


ЧАСЦІНКА СУСВЕТУ


У прасторным заводскім клубе сабраліся не толькі рабочыя. Прыйшлі туды і жыхары фабрычнага раёна. Даклад мой слухалі ўважліва. Як я скончыў, старшыня сходу Архіп Бортнік, высокі сутулаваты чалавек, сказаў, абводзячы позіркам залу:

— Цяпер пачнём крытыкаваць суддзю, ці як? Хто возьме слова?

Перейти на страницу:

Похожие книги

Белые одежды
Белые одежды

Остросюжетное произведение, основанное на документальном повествовании о противоборстве в советской науке 1940–1950-х годов истинных ученых-генетиков с невежественными конъюнктурщиками — сторонниками «академика-агронома» Т. Д. Лысенко, уверявшего, что при должном уходе из ржи может вырасти пшеница; о том, как первые в атмосфере полного господства вторых и с неожиданной поддержкой отдельных представителей разных социальных слоев продолжают тайком свои опыты, надев вынужденную личину конформизма и тем самым объяснив феномен тотального лицемерия, «двойного» бытия людей советского социума.За этот роман в 1988 году писатель был удостоен Государственной премии СССР.

Владимир Дмитриевич Дудинцев , Джеймс Брэнч Кейбелл , Дэвид Кудлер

Фантастика / Проза / Советская классическая проза / Современная русская и зарубежная проза / Фэнтези