Падсудны, які ўчыніў хуліганства і ўдарыў нажом ні ў чым не вінаватага юнака, сядзеў ціха, як самая бяскрыўдная авечка, і лыпаў бялесымі вейкамі. Сведка Сяргей Паплавок, нізкарослы сухарлявы чалавек, пераступаў з нагі на нагу і кідаў насцярожлівыя позіркі на прыгорбленую постаць злачынца.
— Дык як вас разумець, сведка? У пратаколе допыту запісана, што вы бачылі ў руцэ хулігана вялікі нож.
— А я ведаю, што там следчы напісаў? Пісаць-то яны ўсе майстры… Такога я не гаварыў, і ён мне гэтага не зачытваў.— Паплавок, сказаўшы гэта, адвёў ад мяне вочы-бураўчыкі, паківаў галавой.
На яго маленькай галаве стажком узвышаліся агніста-рыжыя валасы. Пасярэдзіне стажка петушыным грабеньчыкам тырчала непаслухмяная пасма. Можа, таму і сам Паплавок нагадваў нечым пеўня. У яго і прывычка была падобная да петушынай: як пачынае гаварыць — галаву закіне назад, аж стажок-грабеньчык затрасецца. Потым крыху прыгне і схіліць галаву набок, нібы пытаецца: «Што — не верыце?»
— Значыць, следчы — фальсіфікатар, несумленны чалавек? Так атрымліваецца?
Я стараўся гаварыць як мага спакойней, стрымліваючы абурэнне, якое ўсё нарастала.
— А чаму вы ў мяне пытаеце гэта? Я ж не гаварыў такога.— Сведка насцярожыўся.
— Такога вы не сказалі, правільна. Але яно вынікае з вашых паказанняў. Вельмі пэўна вынікае.
Паплавок доўга маўчаў. Ці ён думаў, як выкруціцца, ці вагаўся — валіць яму зноў на следчага альбо не.
Буйневіч, быццам усё гэта яго і не датычылася, схіліўся над нейкімі сваімі запісамі. Таропка прабягаў позіркам па аркушах і адкладваў іх адзін за адным на край стала.
— Дык давайце ўсё ж удакладнім: гаварылі следчаму пра нож ці не? — зноў пачаў я дабівацца яснасці.— Во вы цяпер неяк так пахапліва і насцярожана адмаўляеце запіс у пратаколе, што складваецца ўражанне, быццам на вас хтосьці нядобра паўплываў.
Сцепануўшыся ўвесь, Паплавок раптам запальчыва выкрыкнуў:
— Не гаварыў. Вось што хочаце рабіце, а не гаварыў.
«Няўжо тут непаразуменне якое?» — падумаў я і спытаў:
— А бойку хто пачынаў? Вы ж ужо ў судзе сказалі, што бачылі, як яна пачыналася.
— Хто пачынаў — я не бачыў.
— Бачылі, як пачыналася, і не бачылі, хто пачынаў? Дзіўна. Як я разумею, так не бывае.
— Мо ў другіх і не бывае, а ў мяне бывае,— ужо нахабна адказаў Паплавок. Ён на вачах перайначыўся. Нават рыжы чуб-грэбень на галаве яшчэ больш натапырыўся, а сам Сяргей ганарыста выпнуў вузкія грудзі.
— Вы што — прыкідваецеся? — Забыўшыся, я раптам павысіў голас.— Жартаваць надумаліся? -
— Чаго вы на мяне крычыцё? Гэта такое ветлівае абыходжанне Ў судзе? Я скардзіцца буду на вас.— I голас Паплаўка нечакана памацнеў. У ім ужо чуліся пагрозлівыя ноткі. Мітуслівыя вочы-бураўчыкі спыніліся, погляд іх застыў. Твар адразу заастрыўся, як цяслярская сякера, зрабіўся жорсткім. «Паспрабуй, знайдзі ў яго сэрцы тую струну»,— горка падумаў я.
— Вам, сведка, вядома, што за хлуслівыя паказанні бывае? Я растлумачваў…
— Што мне будзе? Я — інвалід другой групы, у турму не пасадзіце. Так што, грамадзянін суддзя, не палохайце мяне.— Спахапіўшыоя, ён таропка дадаў: — А кажу я вам праўду, ніякага нажа не бачыў.
Сяргой Паплавок стаў інвалідам яшчэ хлапчуком, у час вайны. Знайшоў запал ад нямецкай грапаты, забаўляўся з ім, пакуль той не разарваўся. Цяпер у яго на правай руцэ быў толькі мезенец.
— Вунь яно што — у турму не пасадзім! Значыць, сумленме ваша тут ні пры чым? Галоўнае для вас — абы схавацца за чым~небудзь…
Мае словы ніяк не краналі Паплаўка. Ён толькі міргаў рыжымі вейкамі і патрэсваў петушыным грабеньчыкам. Не перайначыўся ён і тады, калі яго пачаў дапытваць абаронца падсуднага адвакат Буйневіч.
— 3 падсудным вы, сведка, раней былі знаёмыя ці не? — запытаў адвакат, пакінуўшы нарэшце ў спакоі свае паперы.— Я маю на ўвазе — да гэтай прыкрай падзеі, да хуліганства… Што? — Ён ускінуў на лоб свае тоўстыя рагавыя акуляры. Вочы яго, быццам пастаўленыя на шарнірах, так і бегалі па тварах усіх, хто быў перад імі.
Спачатку, як толькі я пазнаёміўся з адвакатам, то думаў, што ён проста адводзіць вочы ад субяседніка, каб схаваць свае думкі і пачуцці. Але колькі ні прыглядаўся — ніколі ў яго шэрых зрэнках не заўважаў стоенай хітрынкі. Гэты нястомны рух вялікіх даверлівых вачэй быў, відаць, ад нязгаснага інтарэсу да ўсяго, што акружала Буйневіча, якім бы яно на першы погляд ні было дробязным і нязначным.
— Ну, дык што з таго, што былі? — задзірыста кінуў Паплавок.— I вы мяне ловіце? Гэта вы так яго абараняеце? — Ён кіўнуў у бок падсуднага.
— Прабачце, я вас не лаўлю,— таропка сказаў адвакат.— Я хачу высветліць некаторыя абставіны, каб адшукаць праўду.— Ён гаварыў так, нібы апраўдваўся перад Паплаўком.
— Маю праўду шукаць не трэба,— прабурчаў сведка.— Яна ўся тут, са мною.
— Значыць, знаёмы з падсудным. Што? — Як толькі акуляры зноў асядлалі гарбаты нос, хударлявы, увесь у маршчынах твар Буйневіча быццам пакрыўся ценем.