Читаем Дзённік суддзі Верасаўца полностью

Усе маўчалі. Справаздача суддзі — справа незвычайная. Пра злачынствы, пра пакаранні…

— Дык хто першы? — зноў запытаў Бортнік.— Першаму дадзім гаварыць, колькі захоча. I таварыш суддзя, можа, калі, як незнарок бяда здарыцца, улічыць гэта, паслабку яму зробіць,— пажартаваў Бортнік. Ён павярнуўся да мяне, і ў вачах у яго ўспыхнулі вясёлыя агеньчыкі.

Жарт гэты паспрыяў, каб скаванасць людская знікла. Людзі заварушыліся, загаманілі. Пачалі выступаць. Адны выказвалі задавальненне, што суд не праяўляе жорсткасці да таго, хто выпадкова збочыў на крывую жыццёвую сцежку, другія патрабавалі суровага пакарання для небяспечных злачынцаў. Былі і такія, што прыдзірліва дапытваліся, чаму тая ці іншая справа вырашана так, а не інакш.

Калі ўжо, здавалася, усе выгаварыліся, хударлявы хлопец, які стаяў ля бакавых дзвярэй, ускінуў руку.

— Хачу і я сказаць.

— Калі ласка, таварыш Мурашкін.

Хлопец праціснуўся між людзей, што запоўнілі праход, падышоў да стала.

— Нам хацелася б, грамадзянін суддзя,— сказаў ён,— каб вы больш дапамагалі нашаму таварыскаму суду. Усе законы заводскім суддзям растлумачвалі. Іншы раз прыйшлі, праверылі, як яны судзяць. От і мяне выбралі суддзёй. А як чыніць суд — чэснае слова, не ведаю.

На другой лаўцы ля акна, схіліўшы лабастую галаву, сядзеў Барыс Гармач. Выгляд у яго быў такі сур’ёзны, што звяртаў на сябе ўвагу. Хлопец увесь час сядзеў, не мяняючы позы, і толькі час ад часу круціў тоўстай шыяй. Я ведаў яго — давялося сустрэцца ў судзе. Таму зрэдку зацікаўлена назіраў за ім. Калі Мурашкін папрасіў слова, Барыс правёў яго дапытлівым позіркам да самага стала.

— Не сакрэт, таварыскаму суду будзе работка,— працягваў Мурашкін.— Ёсць такія, што працоўную дысцыпліну парушаюць. Дробныя хуліганы не перавяліся…— Пры гэтых словах прамоўца зірнуў на Гармача. Той адразу з-за спіны жанчыны, што сядзела наперадзе, паказаў яму вялікі кулак.

— Вунь і Барыс Гармач падае мне знакі, нацвярджае, што не перавяліся...— Мурашкін усміхнуўся.

У зале раптам стала весела. Перагаворваліся, смяяліся. Я здзіўлена паглядзеў на Бортніка, старшыню сходу,— у чым справа? Але праяснілася ўсё пазней.

Пасля сходу да мяне падышло некалькі чалавек. Сярод іх былі Мурашкін і Гармач. Яны маўчалі, чакалі, пакуль я застануся адзін.

Я адказаў на ўсе пытанні, якія мне задавалі. Нарэшце зірнуў на хлопцаў.

— Таварыш суддзя, вы бачылі, як я кулаком? — пачаў Гармач,— Не думайце, нічога страшнага. Мурашкін пацвердзіць…

Мы выйшлі на вуліцу. Пасля духаты перапоўненай залы было прыемна адчуваць чыстае паветра, прахалоду вечара. У аўтобус не селі — пайшлі пешкі. Разгаварыліся…

***

Некалі Барыс Гармач пагарджаў Міцькам, не прымаў яго ў сваю кампанію, якая рабіла спусташальныяі набегі на сады і агароды. А потым усё перамянілася. Барыс, не вельмі падкі да навукі, скеміў, што кволы, ціхмяны Міцька Мурашкін якраз падыходзіць яму ў дружбакі. Рашае задачы — бы семечкі лускае, і сшытак, калі табе ўздумаецца, бяры, перапісвай заданне... Здружыліся хлопцы, хадзілі разам. Адзін, як асілак, рослы, шыракаплечы, другі толькі па грудзі яму.

Здаралася, зневажаў асілак дружбака. Пойдуць яны, бывала, купацца, Міцька, паплаваўшы і паныраўшы ўволю, задрэмле пад кустом, а Барыс да ногця яму — запалку. Міцька спрасонку кінецца ў куст ад болю, думаючы, што пчала ўджаліла…

— Вось гэта спрыт! — Барыс качаецца ад рогату.— Табе ж, Міцька, з поездам наперагонкі можна смела.

Розныя іншыя штукі прыдумваў Гармач, каб пасмяяцца з Міцькі. Мурашкін пакрыўджана лыпаў вачамі і крывіўся ад прыкрасці. Барыс пасля вінаваціўся:

— Я пажартаваў… А ты ўзлаваўся? Праўда? Дзівак, я ж па-сяброўску.— Ён хапаў дружбака за рукі, цягнуў да сябе. Мурашкіну дастаткова было гэтай мімалётнай сардэчнасці: яго строгія вочы святлелі, і ён астываў ад гневу.

Сталелі хлопцы ў аўдыторыях школы прафесійна-тэхнічнага навучання. Потым яны, маладыя фрэзероўшчыкі, разам пераступілі парог заводскай прахадной.

На заводзе Барыс не адчуваў «школьнай» патрэбы ў Міцьку, тым не менш адносіны між імі заставаліся ранейшымі. Пры сустрэчах хлопцы весела здароўкаліся, прыязна размаўлялі.

Аднойчы Міцька сказаў Гармачу:

— Учора дзяўчыну стрэў — чорная, як цыганка.

— Улюбіўся? — Барыс кпліва прыжмурыўсяДю.— Глядзі, адаб’ю, калі прыгожая.

— Адаб’еш, так табе і ўдасца!

Пажартавалі, пасмяяліся.

Таварышавалі хлопцы, не чакаючы ніякай бяды. I вось — усё зламалася, рухнула. Як кажуць, з трэскам.

…Была сонечная нядзеля. Прыдняпроўскі парк поўніўся людзьмі. На танцавальнай пляцоўцы грымеў духавы аркестр. Музыка і смех разносіліся далёка наўкола.

Барыс з’явіўся ў парку апоўдні. Спярша ён заглянуў у закусачную. Пасядзеў там у прахалодзе, заказаў піва. Дастаў з кішэні чацвярцінку і зрабіў «ярша».

У галаве зашумела.

Выйшаў на алею. Ведаў, што на яго звяртаюць увагу: прыгожы, стройны. Прыемна было адчуваць на сабе цікаўныя погляды дзяўчат.

Каля невялікай клумбы, што ўскрай парку зырчала кветкамі сальвій і ляўкояў, стаяў наўколенцах чарнявы хлапчук-дашкольнік. Ён цікаваў за чмялём.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Белые одежды
Белые одежды

Остросюжетное произведение, основанное на документальном повествовании о противоборстве в советской науке 1940–1950-х годов истинных ученых-генетиков с невежественными конъюнктурщиками — сторонниками «академика-агронома» Т. Д. Лысенко, уверявшего, что при должном уходе из ржи может вырасти пшеница; о том, как первые в атмосфере полного господства вторых и с неожиданной поддержкой отдельных представителей разных социальных слоев продолжают тайком свои опыты, надев вынужденную личину конформизма и тем самым объяснив феномен тотального лицемерия, «двойного» бытия людей советского социума.За этот роман в 1988 году писатель был удостоен Государственной премии СССР.

Владимир Дмитриевич Дудинцев , Джеймс Брэнч Кейбелл , Дэвид Кудлер

Фантастика / Проза / Советская классическая проза / Современная русская и зарубежная проза / Фэнтези