– Здаецца, цяпер вызваліць Штэйна будзе сапраўды няпроста, – падвёў вынік татухна і прызадумаўся.
– Ну, што ты, дарагі, ты наняў добрага адваката, ён абавязкова зробіць усе намаганні, каб інжынера апраўдалі, – супакойвала яго Лізавета Яўгенаўна.
– Я мушу ехаць у маёнтак, – уздыхнуў пан Пракшын.
А як жа граф Чапскі? – матухна схапіла яго за манжэт у цвёрдым намеры не пушчаць мужа ў самы вір небяспекі. – Падумай сам: ну чым ты зараз дапаможаш следству? А вось дазнацца, што з манетай, неабходна – раптам гэта і сапраўды будзе на карысць?
Нягледзячы на сур’ёзнасць размовы, панна Пракшына ледзь стрымала ўсмешку: напэўна, пакуль татухна служыў у інфантэрыі, матухна магла б кіраваць распрацоўкай самых падманных аперацый у Генеральным штабе. Пагадзіліся на тым, што Канстанцін Мікалаевіч абмяжуецца зваротным лістом з нарачным пасланцам да Снопіна, дзе папросіць выставіць у маёнтку ахову ў некалькі чалавек на выпадак вяртання банды. Сам жа пан Пракшын усё ж мусіць скарыстацца з прапановы графа абмеркаваць сёння дукат. Да таго ж, як можна было забыцца на баль – забойствы забойствамі, але ж дома яны маюць дзявіцу на выданні, таму манкіраваць такім
Татухна зноўку паабяцаў хутка вярнуцца пасля візіту, але не дачакаліся яны яго нават і да dinner. З’явіўся дома Канстанцін Мікалаевіч пад самы вечар, быў у параўнанні з раніцай значна весялейшы ды цалкам прапахлы цыгарэтным дымам. Выцягнуўшыся ва ўлюбёным фатэлі ў гасцёўні ды лагодна жмурачыся на жонку, якая відавочна мела да яго
Даследаваўшы манету, той сказаў, што гэта ніякі не дукат Зыгмунта ІІІ, а самая сапраўдная падробка! Варта было толькі паглядзець на фігурку караля – зроблена яна была нядбайна і без усіх гожых аздабленняў, якія мусілі мецца на рыцарскім панцыры. Да таго ж і літары былі няроўныя, а самае галоўнае – каля каралеўскіх ног быў адметны знак: скрыжаваныя гакі, якія Канстанцін Мікалаевіч разам з дачкой адразу прынялі за літару «Х» і не маглі зразумець, што гэта азначала. Былі ж тыя гакі сімвалам пазнанскай менніцы, дзе дукаты гэныя і білі, аднак выглядалі яны зусім інакш – былі танчэйшыя, а таксама меліся пад імі крыжыкі, якіх на іхняй знаходцы бракавала.
Аднак падробка была не старажытная. Граф падзяліўся гісторыйкай, якая адбылася якраз перад вяртаннем Пракшыных з Ноўгарада. Згодна з ёй, працаваў тут, у Менску, адзін штукар: Восіп Файн. Разам з некалькімі паплечнікамі наладзіў ён фабрыкаванне польскіх залатых манет, якія пазней збывалі калекцыянерам праз сувязі з антыкварамі у Кракаве і Львове. Асаблівы поспех яны мелі сярод патрыётаў у іміграцыі, ды гэта і не дзіўна: Файн распачаў сваю дзейнасць якраз пасля Студзеньскага паўстання, але ж у 1870 годзе ўсё спынілася – майстэрня была выкрытая. Справа атрымала вялікі розгалас, штукара саслалі на катаргу. Вось толькі паспеў ён нарабіць не адну сотню размаітых дукатаў, што занялі пачэснае мейсца ў зборах аматараў даўніны. Вельмі верагодна, што і гэтая манета з’яўляецца адным з Файнавых шэдэўраў.
– Аднак якое ж тады дачыненне да ўсяго гэтага мае Штэйн? – здзівілася панна Пракшына, выслухаўшы татухну.
– Ніякіх Штэйнаў сярод фабрыкантаў не было, – адказаў ён. – Да таго ж наш інжынер у гэты час вучыўся ў тэхналагічным інстытуце ў Пецярбургу.
– Як жа тады ў яго флігелі з’явілася золата? – запыталася Лізавета Яўгенаўна ў мужа.
Той толькі паціснуў плячыма, а потым па-змоўніцку павярнуўся да дачкі ды прамовіў:
– Цалкам забыўся, Джынні: у «Акварыуме» бачыў парачкузнаёмыхзМасквы.ВельміўхвалялінашагаАндрэяВікенцьевіча!
–
– Пан палкоўнік! – з не меншым асуджэннем далучылася да яе матухна. – Мяне ты па рэстарацыях не водзіш!
– Ціха! – дабратліва шыкнуў на іх Канстанцін Мікалаевіч. – Дык вось, што хацеў сказаць: вельмі раяць яго ў business-кампаньёны! Праўда, метады ў яго, кажуць, яшчэ тыя, ну ды насамрэч я не вельмі зразумеў, што гэта мелася на ўвазе…
– А дзе ж дукацік? – Яўгенія Канстанцінаўна ўсімі намаганнямі хацела скіраваць размову ў іншы бок.
– Ах,
Ну вось, і як цяпер быць, калі яны раптам знойдуць новыя дукаты? Вось той жа, з шынка, быў цалкам іншы. Нешта татухна расшчодрыўся, дый сам Чапскі таксама – абы манету выдурыць, яшчэ граф! Каб ведала, хаця б замалявала, як выглядаў іхні адзіны доказ. Хаця, па праўдзе, малявальнымі ўменнямі панна Пракшына не надта вылучалася. Прынамсі, так лічылася сярод яе знаёмых.