Читаем Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах полностью

Панна Пракшына вырашыла не перапыняць пані Канстанцыю і была за тое адорана каштоўнейшымі сведчаннямі. Высветлілася, што бацька Андрэя Вікенцьевіча – шляхціч Падгорскі – быў удзельнікам руска-польскай вайны, вядома ж, з другога боку, і, відаць, праз гэта бабуля шанавала яго больш за ўсё. За паўстанне пазбавілі яго правоў ды мусіў ён дзесяць год адбываць на катарзе. Пасля вярнуўся ў родныя мясціны ды стаўся аканомам у маладой удавы, якая гадавала трох дачок ды цалкам не магла зладзіць з гаспадаркай. Нягледзячы на ўсе забабоны і забароны, праз некалькі гадоў Вікенцій Падгорскі ажаніўся з Ізабэлай Добжанскай-Завішай, і нарадзіўся ў іх хлопчык, які займеў ажно трайное славутае імя. Вось толькі бацькі ягоныя адзін за адным сканалі праз сухоты, а маці перадаць сыну шляхецтва згодна з законамі не магла. Таму маленькі Анджэй, у адрозненне ад сваіх сясцёр, чыя высакароднасць мела дакументальнае пацверджанне, мог застацца запісаным у іншае саслоўе. Аднак жа дзед з матчынага боку не мог пакінуць адзінага спадкаемцу і ўсынавіў свайго ўнука. Таму імя па бацьку, якім цяпер прадстаўляецца Падгорскі, носіць ён у гонар адразу двух мужчын: балазе дзед і бацька былі цёзкамі.

Дык вось якія рахункі меў ён з патрыятызмам. Значыцца, Андрэй Вікенцьевіч пацярпелы ад імперскіх уціхамірванняў мясцовых бунтароў. Аднак усё роўна, чаму ж цураецца ўласнага шляхецтва?

– Вось гэта ты сама ў яго і спытаеш, – сказала пані Канстанцыя. – А будзеш разумная, то не спытаеш.

– Madame, я не магу звязаць сваё жыццё з чалавекам, з якім цалкам разыходжуся ў меркаваннях! – горача ўсклікнула панна Пракшына.

– А хіба ж хто табе прапануе? – фыркнула бабуля.

Навошта толькі яны займелі гэтую размову? Цалкам незразумела, што бабуля такім чынам хоча давесці да яе разумення. То не памыліся, то не спакушайся. Чаму ў яе не можа быць усё гэтак жа проста, як у матухны з татухнам?

– А ўдваіх заўжды няпроста, – заявіла пані Канстанцыя. – Таму вырашай, што табе даражэйшае: твае бязглуздыя меркаванні альбо шчаслівае жыццё з годным чалавекам.

О, ну проста зборнік мудрасцяў! Яна зараз пойдзе да сябе ў пакой і абавязкова занатуе, каб незнарок не забыцца. А мабыць, і перапіша некалькі разоў, каб вывучыць на памяць гэтакую залатую параду. Вядома ж, маладой жанчыне дарога да радасці толькі адна – шлюб. Каму, як не бабулі, ведаць? З дзедухнам панны Пракшыной не пражылі яны і года, як пачалася вайна. І як толькі можна ідэалізаваць здарэнне, праз якое страціла каханага першага мужа? Наступны выбраннік, дваранін Вялькоўскі, быў стары, але ж добры чалавек, за якога пані Канстанцыя пагадзілася выйсці толькі дзеля таго, каб выгадаваць дачку ды не загінуць праз беднасць. Застаўся ад другога мужа багаты маёнтак ды добрая спадчына, але ж не паспела бабуля выдаць Лізавету Яўгенаўну замуж за пана Пракшына, як раптам апанавала пані Канстанцыяй невядомая раней жарсць. Прыйшлося пабрацца шлюбам трэці раз са значна маладзейшым прыгажуном, які цалкам абабраў бабулю ды намагаўся праз прыкрую шлюбаразводную цяганіну нават адняць у яе і самы маёнтак. Але ж тут уступіўся за цешчу Канстанцін Мікалаевіч, дый трэці муж раптоўна памёр праз негадзівае п’янства. Так, тройчы ўдава магла з лёгкасцю меркаваць, што такое шчаслівае сямейнае жыццё!

Зрэшты, усяго гэтага панна Пракшына бабулі, канешне ж, не сказала, але ў думках пыхкала яшчэ паўночы – торгалася ўжо не толькі павека, а нават і кончык носа. І доўжылася гэта, пакуль дзявіца не прыгадала, што праз затлумленне галавы пра Падгорскага цалкам забылася на рэч значна істотнейшую: у Вельках дагэтуль не раскрытая крывавая справа.

Раздзел VIII

Каб забыцца на нікчэмныя крыўды, таксама скіраваныя і на самую сябе, панна Пракшына вырашыла скарыстацца правераным сродкам і прысвяціць наступны дзень самаўдасканальванню духоўнаму і фізічнаму. Апрануўшы чырвонае tricot[77], якое ёй выпісалі з Эўропы (дарэчы, знайсці мадэль маленькага памеру было няпроста – чамусьці не прыходзіла да галавы вытворцам, што гімнастыкай мусяць займацца не толькі мужчыны), Яўгенія Канстанцінаўна метадычна даводзіла ўласную асобу да апошняй знямогі. Думкі ж свае яна намагалася пры гэтым ухіліць у бок гісторыі з фабрыкаваннем дукатаў, але чым мацней сябе прымушала, тым часцей узгадвала пра Падгорскага.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Когда ты исчез
Когда ты исчез

От автора бестселлера «THE ONE. ЕДИНСТВЕННЫЙ», лауреата премии International Thriller Writers Award 2021.Она жаждала правды. Пришло время пожалеть об этом…Однажды утром Кэтрин обнаружила, что ее муж Саймон исчез. Дома остались все вещи, деньги и документы. Но он не мог просто взять и уйти. Не мог бросить ее и детей. Значит, он в беде…И все же это не так. Саймон действительно взял и ушел. Он знает, что сделал и почему покинул дом. Ему известна страшная тайна их брака, которая может уничтожить Кэтрин. Все, чем она представляет себе их совместную жизнь — ложь.Пока Кэтрин учится существовать в новой жуткой реальности, где мужа больше нет, Саймон бежит от ужасного откровения. Но вечно бежать невозможно. Поэтому четверть века спустя он вновь объявляется на пороге. Кэтрин наконец узнает правду…Так начиналась мировая слава Маррса… Дебютный роман культового классика современного британского триллера. Здесь мы уже видим писателя, способного умело раскрутить прямо в самом сердце обыденности остросюжетную психологическую драму, уникальную по густоте эмоций, по уровню саспенса и тревожности.«Куча моментов, когда просто отвисает челюсть. Берясь за эту книгу, приготовьтесь к шоку!» — Cleopatra Loves Books«Необыкновенно впечатляющий дебют. Одна из тех книг, что остаются с тобой надолго». — Online Book Club«Стильное и изящное повествование; автор нашел очень изощренный способ поведать историю жизни». — littleebookreviews.com«Ищете книгу, бросающую в дрожь? Если наткнулись на эту, ваш поиск закончен». — TV Extra

Джон Маррс

Детективы / Зарубежные детективы
Адрес отправителя – ад
Адрес отправителя – ад

Манана, супруга важного московского политика, погибла в автокатастрофе?!Печально, но факт.И пусть мать жертвы сколько угодно утверждает, что ее дочь убили и в убийстве виноват зять. Плоха теща, которая не хочет сжить зятя со свету!Но почему нити от этого сомнительного «несчастного случая» тянутся к целому букету опасных преступлений? Как вражда спонсоров двух моделей связана со скандальным убийством на конкурсе красоты?При чем тут кавказская мафия и тибетские маги?Милиция попросту отмахивается от происходящего. И похоже, единственный человек, который понимает, что происходит, – славная, отважная няня Надежда, обладающая талантом прирожденного детектива-любителя…

Наталья Николаевна Александрова

Детективы / Иронический детектив, дамский детективный роман / Иронические детективы / Криминальные детективы