Читаем Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах полностью

На другі дзень, калі збіранне на баль было at its climax[73], Канстанцін Мікалаевіч, які знаходзіўся ў надзвычай пахмурным настроі пасля ўчарашніх візітаў, усё намагаўся прыдумаць прычыну, каб увогуле нікуды не хадзіць. Аднак жа матухна строга абарвала ягоныя сціплыя спробы, і неўзабаве яны выправіліся на вечарыну. Да іх далучылася і бабуля, якая сёння пачувалася значна лепей ды звычкі прапускаць пампезныя выхады ў свет ніколі не мела. Па прыбыцці пан Пракшын адразу ж прарваўся ў буфет, а матухна была вымушаная сцерагчы здароўе сужэнца, таму Яўгеніі Канстанцінаўне выпала бавіць час у залі, дзе адбываліся галоўныя пацехі для моладзі, разам з бабуляй.

Яны стаялі ўдзвюх, узвышаючыся над натоўпам кучаравых рагатушак, а пані Канстанцыя ў сваім старасвецкім цюрбане з мудрагелістымі ўпрыгожаннямі дый пагатоў была падобная да Афінэі Палады, якая ўсё ж такі здолела ўвайсці ў элегантны ўзрост. Даволі хутка вакол іх з’явілася дастаткова вольнай прасторы, нават веер быў непатрэбны. Зрэшты, доўга сумаваць ім не давялося – панна Пракшына не ведала, што і думаць: ці то яна мроіць на хаду, ці то сіла мыслення сапраўды існуе.

Вядома ж, гэта быў ён! Абмінуўшы ўсе правілы этыкету, Падгорскі абставіў усё, быццам іншага выйсця не мелася. Вось ён ужо сам прадстаўляўся ейнай бабулі. Альбо гэта таму, што Яўгенія Канстанцінаўна проста анямела ад шчасця і ён адрэкамендаваўся дзеля таго, каб не бянтэжыць дзявіцу яшчэ больш? Дый якая розніца, калі і пані Канстанцыя ўсміхаецца яму так прывітальна. Дарэчы, з чаго б гэта?

– Ці не вашая матухна Ізабэла Барбара Падгорская з Завішаў? – пацікавілася бабуля.

Андрэй Вікенцьевіч пакорна схіліў галаву.

– Як пра тое прыемна даведацца – мы з вамі амаль сваякі праз брата другой жонкі вашага стрыечнага дзеда! – на адным дыханні вымавіла пані Канстанцыя ды звярнулася да ўнучкі: – Што ж ты ўтойвала такое радаснае знаёмства?

Яўгенія Канстанцінаўна сілілася зразумець, што ад яе зараз патрабуецца, але дарэмна. Ужо ў наступнае імгненне Падгорскі кружыў дзявіцу па залі, адной рукою абхапіўшы яе стан. А яна задыхалася ад гэтай лёгкасці ды, пэўна, выяўляла на сваім твары выраз, які быў далёкі ад таго, што звычайна называюць intelligent[74]

. Ну і не страшна, яна проста будзе сабою. Які ж чароўны вечар, толькі б не скончылася музыка ды гэтае казачнае мільганне агнёў…

Калі ж напрыканцы трэцяга танца панна Пракшына ўжо цалкам збіла дыханне (чамусьці раней яна з такой праблемай не сутыкалася), ён падвёў яе назад да бабулі і пачаў бавіць іх апошнімі віленскімі сенсацыямі. І ўсё было б надзвычай хораша, каб падчас закліку далучыцца да святочных страваў з натоўпу не высунулася ручка – гэтым разам не пульхная, а нейкая нават касцістая, з кіпцюрамі драпежнай птушкі.

– Анджэй, мілы! – яна ўладна выклікала яго суправаджаць сябе да абедзеннай залі.

Падгорскі са свецкім паклонам заявіў, што не развітваецца, і без ценю маркоты пакінуў Яўгенію Канстанцінаўну разам з бабуляй. Здаецца, у дзявіцы з грудзей вырвалі кавалак мяса не меншы за фунт, гэта дакладна, а можа і за цэлых два. Забіць сябе і яго, каб не дастаўся нікому! Не, спачатку яго, а потым ужо сябе. Пані Канстанцыі давялося тузануць яе за руку, каб нарэшце зрушыць з мейсца.

Усе госці ўладкаваліся за даўжэзнымі сталамі, і панна Пракшына з прыкрасцю адзначыла, што Андрэй Вікенцьевіч сядзіць разам са сваёй спадарожніцай непадалёк ад іх, ды які ж ён агідна спагадлівы да гэтай ужо немаладой і гучнай жанчыны. А тая, нават нікога не саромеючыся, лезе яму з сурвэткай у вусы. Якая дрэнь! Адразу бачна – «новыя людзі». Як толькі атрымалі запрашэнне сюды? Хаця штосьці там бабуля казала пра Завішаў і іхняе ўяўнае сваяцтва – што гэта яна такое прыдумала і навошта? Ну, і добра, што такая старая, так яму, вычварэнцу ды подламу распусніку, і патрэбна! Так жорстка падмануцца…

– Прошкіна, што з тварам? – пачула яна бабуліна кантральта.

– Нічога, madame, – квола адказала панна Пракшына. Не-не, рыдаць тут яна не будзе. Яна ўвогуле больш ніколі не будзе рыдаць, а з-за яго – дык дакладна.

– Гэта сястра яго, – напаўголаса працягнула пані Канстанцыя. – Ты што ж, не ведала? У яго сясцёр гэтых, як гразі. І ўсе старэйшыя.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Когда ты исчез
Когда ты исчез

От автора бестселлера «THE ONE. ЕДИНСТВЕННЫЙ», лауреата премии International Thriller Writers Award 2021.Она жаждала правды. Пришло время пожалеть об этом…Однажды утром Кэтрин обнаружила, что ее муж Саймон исчез. Дома остались все вещи, деньги и документы. Но он не мог просто взять и уйти. Не мог бросить ее и детей. Значит, он в беде…И все же это не так. Саймон действительно взял и ушел. Он знает, что сделал и почему покинул дом. Ему известна страшная тайна их брака, которая может уничтожить Кэтрин. Все, чем она представляет себе их совместную жизнь — ложь.Пока Кэтрин учится существовать в новой жуткой реальности, где мужа больше нет, Саймон бежит от ужасного откровения. Но вечно бежать невозможно. Поэтому четверть века спустя он вновь объявляется на пороге. Кэтрин наконец узнает правду…Так начиналась мировая слава Маррса… Дебютный роман культового классика современного британского триллера. Здесь мы уже видим писателя, способного умело раскрутить прямо в самом сердце обыденности остросюжетную психологическую драму, уникальную по густоте эмоций, по уровню саспенса и тревожности.«Куча моментов, когда просто отвисает челюсть. Берясь за эту книгу, приготовьтесь к шоку!» — Cleopatra Loves Books«Необыкновенно впечатляющий дебют. Одна из тех книг, что остаются с тобой надолго». — Online Book Club«Стильное и изящное повествование; автор нашел очень изощренный способ поведать историю жизни». — littleebookreviews.com«Ищете книгу, бросающую в дрожь? Если наткнулись на эту, ваш поиск закончен». — TV Extra

Джон Маррс

Детективы / Зарубежные детективы
Адрес отправителя – ад
Адрес отправителя – ад

Манана, супруга важного московского политика, погибла в автокатастрофе?!Печально, но факт.И пусть мать жертвы сколько угодно утверждает, что ее дочь убили и в убийстве виноват зять. Плоха теща, которая не хочет сжить зятя со свету!Но почему нити от этого сомнительного «несчастного случая» тянутся к целому букету опасных преступлений? Как вражда спонсоров двух моделей связана со скандальным убийством на конкурсе красоты?При чем тут кавказская мафия и тибетские маги?Милиция попросту отмахивается от происходящего. И похоже, единственный человек, который понимает, что происходит, – славная, отважная няня Надежда, обладающая талантом прирожденного детектива-любителя…

Наталья Николаевна Александрова

Детективы / Иронический детектив, дамский детективный роман / Иронические детективы / Криминальные детективы