Читаем Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах полностью

Дзявіца ўтаропілася ў бабулю, але працягу не дачакалася: з размовамі да пані Іллініч-Вялькоўскай прычапіўся нехта са старых знаёмых. А Яўгенія Канстанцінаўна вырашыла пакаштаваць графскіх пачастункаў – раз сястра, дык можна трошкі і пад’есці. Аднак у хуткім часе ў яе пачалася zgaga[75] – ці то праз шампанскае, якім яна зусім крышачку злоўжыла, ці то праз непрыемны асадак, які пакінуў выбрык Падгорскага. Можна было хаця б папярэдзіць. І калі ён не збіраўся прадстаўляць яе сваячкам, колькі б у яго іх ні было, то гэта што значыла – усё не напраўду? Што бы ён сабе ні думаў, а Яўгенія Канстанцінаўна раззлавалася, а таму трымалася астатак вечара халодна і асцярожліва. Падгорскі на гэта быццам бы і не звяртаў увагі, міла гутарыў з яе бацькамі, і потым нават запрасіў на танец самую пані Канстанцыю. Чаго толькі дамагаўся, мярзотнік! І бабуля, калі ўжо развітваліся, цалкам здзівіла. Замест сваёй звычайнай фанабэрыстай манеры прыязна працягнула Андрэю Вікенцьевічу руку ды правуркатала, быццам унучку:

– Заходзь да нас па-сваяцку, не саромейся.

– Цяпер уся шляхта, што засталася, – сваякі, – ціхмяна ўсміхнуўся Падгорскі ў вусы.

Ды што вы кажаце! Як змяніўся ў нас тон! Яўгенія Канстанцінаўна цалкам заблыталася ў сваіх пачуццях ды жадала, каб хутчэй скончыліся ўсе гэтыя рэверансы. Ужо не рада была дзявіца, што выправіліся яны да балявання, але ж ручку ўласную пацалаваць дазволіла. Сэрца – здрадніцкі орган – ажно затрапяталася. Пракляцце! Іншыя словы зараз у яе галаву прыходзіць ніяк не жадалі.

Вярнуўшыся дамоў, панна Пракшына хацела ўзяцца нянькаць Тэдзі – як паведаміла пакаёўка, прасядзеў няшчасны pies увесь вечар перад дзвярыма, парадкам раздзіраючы душу і сваю, і Агапкіну. Аднак жа не паспела Яўгенія Канстанцінаўна падхапіць пакутніка на рукі, як запрасіла яе да сваіх пакояў бабуля.

– Маю да цябе сур’ёзную размову, – панадзіла яна ўнучку за сабою, але папярэдзіла: – З Ірадам не пушчу!

Панна Пракшына трохі памарудзіла: даўненька бабуля не ўчыняла ёй аудыенцый, але ці ж гэта было добра альбо наадварот, сказаць было складана. Ну ды годзе, сапсаваць гэты вечар яшчэ горш пані Канстанцыя наўрад ці здолее. Прымасціўшыся ў падушках каля акна, дзявіца пазірала ў чорную шыбу, дзе бабуліна адлюстраванне ўселася перад туалетным столікам ды разгортвала цюрбан, адкрываючы фрызуру з чыстага срэбра.

– Глядзі, не памыліся, Генька. Гэта не твой няздатны настаўнік гісторыі.

Ну, колькі ж можна прыгадваць ёй гэтую ганьбу?

– Не разумею, пра што вы, пані, – абыякава адказала Яўгенія Канстанцінаўна.

– У тым і справа: зусім не разумееш! – бабуля павярнулася да яе тварам, зграбна абхапіўшы спінку крэсла, на якім сядзела. – Не разумееш і не ведаеш! То, дзякуй Богу, ёсць у цябе я, каб утрымаць ад невыпраўнага.

Тут панна Пракшына атрымала une sorte d’affront[76], у якой пані Канстанцыя даволі яскрава патлумачыла ўнучцы, што дзявіца яна ёлуплівая і з такім поспехам рызыкуе застацца назаўжды адна. Бо калі адзін з найзайздроснейшых жаніхоў заходніх губерняў (а насамрэч і не толькі) сам выказвае такую шчырую зацікаўленасць, уласнаручна адбівацца ад яго – задума выключна саманадзейная.

– Можаш мне верыць, Прошкіна! – бабуля узняла ўказальны палец уверх. – Я тры разы была замужам.

Madame,

ды што вы такое кажаце? – разгубілася Яўгенія Канстанцінаўна. – Ну займаецца ён сабе нейкім business, але ж з якой пары вырашаеце вы, нашчадніца высакародных родаў, што гэта робіць мужчыну такім выгадным для шлюбу?

– Глухаватая ты зрабілася альбо як? – пацепнула плячыма пані Канстанцыя. – Пан Ендрусь твой не проста так. Няўжо ж ніколі не чула пра дзеда ягонага, Вінцэнта Завішу? Шляхецтва ягонае будзе старэйшае за нас усіх узятых разам. Гэта не вашае пятроўскае дваранства!

– Дзед дзедам, але ён сам, наколькі памятаю, усё ж такі носіць прозвішча Падгорскага, – заўважыла дзявіца.

– Называцца ён, вядома, можа, як яму зойдзе ў галаву, але насамрэч ён Завіша-Падгорскі. Якая ж там была гісторыя… – бабуля пахітала галавой.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Когда ты исчез
Когда ты исчез

От автора бестселлера «THE ONE. ЕДИНСТВЕННЫЙ», лауреата премии International Thriller Writers Award 2021.Она жаждала правды. Пришло время пожалеть об этом…Однажды утром Кэтрин обнаружила, что ее муж Саймон исчез. Дома остались все вещи, деньги и документы. Но он не мог просто взять и уйти. Не мог бросить ее и детей. Значит, он в беде…И все же это не так. Саймон действительно взял и ушел. Он знает, что сделал и почему покинул дом. Ему известна страшная тайна их брака, которая может уничтожить Кэтрин. Все, чем она представляет себе их совместную жизнь — ложь.Пока Кэтрин учится существовать в новой жуткой реальности, где мужа больше нет, Саймон бежит от ужасного откровения. Но вечно бежать невозможно. Поэтому четверть века спустя он вновь объявляется на пороге. Кэтрин наконец узнает правду…Так начиналась мировая слава Маррса… Дебютный роман культового классика современного британского триллера. Здесь мы уже видим писателя, способного умело раскрутить прямо в самом сердце обыденности остросюжетную психологическую драму, уникальную по густоте эмоций, по уровню саспенса и тревожности.«Куча моментов, когда просто отвисает челюсть. Берясь за эту книгу, приготовьтесь к шоку!» — Cleopatra Loves Books«Необыкновенно впечатляющий дебют. Одна из тех книг, что остаются с тобой надолго». — Online Book Club«Стильное и изящное повествование; автор нашел очень изощренный способ поведать историю жизни». — littleebookreviews.com«Ищете книгу, бросающую в дрожь? Если наткнулись на эту, ваш поиск закончен». — TV Extra

Джон Маррс

Детективы / Зарубежные детективы
Адрес отправителя – ад
Адрес отправителя – ад

Манана, супруга важного московского политика, погибла в автокатастрофе?!Печально, но факт.И пусть мать жертвы сколько угодно утверждает, что ее дочь убили и в убийстве виноват зять. Плоха теща, которая не хочет сжить зятя со свету!Но почему нити от этого сомнительного «несчастного случая» тянутся к целому букету опасных преступлений? Как вражда спонсоров двух моделей связана со скандальным убийством на конкурсе красоты?При чем тут кавказская мафия и тибетские маги?Милиция попросту отмахивается от происходящего. И похоже, единственный человек, который понимает, что происходит, – славная, отважная няня Надежда, обладающая талантом прирожденного детектива-любителя…

Наталья Николаевна Александрова

Детективы / Иронический детектив, дамский детективный роман / Иронические детективы / Криминальные детективы