Читаем Ноч Цмока полностью

Аказваецца, у юнацтве Надзея была яго спадарожніцай па канавах, любіла не менш за свайго стрыечнага брата вудзіць рыбу, пры гэтым шанцавала ёй не меней за яго, хіба што бракавала спрыту і вытрымкі. Я напачатку здзівіўся, калі Надзея прызналася, што адну нядзелю ахвяруе рыбалцы з задавальненнем. А потым самому стала непрыемна ад свайго здзіўлення. Было прыкра з-за сваёй немагчымасці канчаткова вызваліцца ад свайго стэрэатыпу ўспрымання Надзеі як звычайнай гандляркі, для якой галоўнае ў жыцці — рынак і грошы. Добра хоць, устрымаўся, не паддаўся хвіліннаму здзіўленню, не выказаў яго ўголас, не лыпнуў вачамі…

Дарога, падалося, была вельмі доўгай. Пакінулі машыну і яшчэ ішлі ўздоўж адной канавы, зарослай па берагах густой ракітай, пераходзілі па даўно пакладзеным, але сёння патрэбным бадай адно вось такім рыбакам, як мы, мастку.

Тут былі сапраўды дзікія мясціны. Я быў не тое каб уражаны — перада мной быццам адкрыўся іншы свет, усё адно як перакінулі ў іншую краіну.

Балота. Сапраўднае беларускае балота пачыналася ад больш-менш цвёрдага берага канавы і слалася далёка-далёка роўнай паверхняй з рудой травой, невысокімі кустамі. Туман плямамі вісеў над асобнымі мясцінамі, у метраў за пяцьсот ён ужо здаваўся шчыльным покрывам, закрываў гарызонт. І хоць сонца ўзнялося высока, пачало адчувальна прыграваць, туман не знікаў, наадварот, як быццам гусцеў, пачаў варушыцца, узнімацца ўверх… Балота быццам выдыхала з сябе ледзь прыкметна сівую ўзвесь.

Сюды даўно не прыходзіў ніхто з рыбакоў, прынамсі ў гэтым годзе дык дакладна ніхто, хоць без цяжкасці ўгадваліся на беразе шырокай канавы наседжаныя некалі рыбацкія месцы.

Рыба быццам чакала нас. Сяргей сам насадзіў белых тлустых чарвякоў на кручок Надзеінай вуды, даў ёй, і, пакуль настройваў дзве свае, Надзея з ціхім войканнем захаплення выцягнула з застылай чорнай вады бліскучую рыбіну.

— Ого! Які лінёк! — Сяргеевы вочы заззялі ад азарту, ён хутка зняў рыбіну з кручка, паправіў прынаду: — Сама цяпер, успомніла ўсё? Я таксама хачу!

 — І табе хопіць! — адказала Надзея з усмешкай, дадала весела: — А я ізноў першая рыбіну злавіла, ага! — і па-дзіцячы паказала язык.

Дзве гадзіны, пакуль сонца не ўзнялося высока, мы вудзілі рыбу, і мне не хапала часу думаць пра нешта іншае, акрамя паплаўка: ён і на дзесяць хвілін не застываў у нерухомасці. І хоць рыбак з мяне атрымаўся ўрэшце самы няўдалы — мае падсечкі у асноўным былі халастымі, дзясяткі з два карасёў, краснапёрак і плотак я выцягнуў. І даволі ладных, іх прыемна было адчуваць у руцэ. Потым паклёўкі сталі больш рэдкімі і вялымі, нарэшце паплаўкі ўсіх нашых вуд замерлі.

Я ўжо каторы раз паглядаў уздоўж канавы, якая бегла ў бясконцасць балота, гублялася ў кустоўі. Нарэшце папрасіў Сяргея, каб паназіраў за маёй вудай, пайшоў берагам. Чым далей я заходзіў у балота, тым вусцішней рабілася вакол. І хоць быў зыркі сонечны дзень, незразумелая трывога панавала ў наваколлі. Дзікая глуш — упершыню я зразумеў глыбінны сэнс гэтых слоў. Ісці ўздоўж канавы было ўсё цяжэй: кусты густа разрасліся на берагах, іх трэба было абыходзіць, а на два крокі ў бок пад нагамі было ўжо тваніста. Не ведаю, што мяне цягнула сюды.

Канава паступова меншала: балота, некалі ўстрывожанае чалавечым умяшаннем у сваю спрадвечную ціш, зарубцоўвала нанесеныя раны — канава зарастала, зацягвалася. Яшчэ паўсотня метраў — і яе не стала ўвогуле, наперадзе была плоская змрочная раўніна.

Тут ніколі не касіліся травы, тут не хадзілі людзі. Ногі ў гумавых ботах, якія мне даў Сяргей, былі па шчыкалатку ў чорнай вадзе, я рабіў крок — і зямля спружыніла пад нагамі, калыхалася, хвалямі разыходзіліся ваганні. Я адчуваў: стаю, нібыта на тоўстай травяной коўдры, не надта трывалай, а пад нагамі ў мяне — чорныя халодныя нетры.

Працяжна крыкнула нейкая птушка, я ўздрыгнуў ад неспадзеўкі. Крык быў незнаёмы мне, я не ведаў, хто так крычыць. Ці птушка ўвогуле? Глуш не проста заварожвала, яна быццам высмоктвала з мяне думкі і жаданні, насычала незразумелай трывогай. Я думаў над тым, як жа страшна тут можа быць чалавеку, аднаму, калі ён заблукае, згубіць сцежку. Тут жа згінуць — і ніхто ніколі нічога не даведаецца…

Мне раптам падалося, што я пачаў гразнуць. Павярнуўся, выцягнуў адну нагу і цяпер ужо сапраўды пабачыў — другая нага амаль па калена ў вадзе. Даследчык! Я вылаяў сябе, ступіў крок і другі да колішняга берага канавы, а цяпер усяго больш-менш цвёрдага грудка, і там закурыў.

Чаму я сюды ішоў? Чаго не бачыў? Што хацеў зразумець? Проста цікава было?

Перейти на страницу:

Похожие книги

Нечаянное счастье для попаданки, или Бабушка снова девушка
Нечаянное счастье для попаданки, или Бабушка снова девушка

Я думала, что уже прожила свою жизнь, но высшие силы решили иначе. И вот я — уже не семидесятилетняя бабушка, а молодая девушка, живущая в другом мире, в котором по небу летают дирижабли и драконы.Как к такому повороту относиться? Еще не решила.Для начала нужно понять, кто я теперь такая, как оказалась в гостинице не самого большого городка и куда направлялась. Наверное, все было бы проще, если бы в этот момент неподалеку не упал самый настоящий пассажирский дракон, а его хозяин с маленьким сыном не оказались ранены и доставлены в ту же гостиницу, в который живу я.Спасая мальчика, я умерла и попала в другой мир в тело молоденькой девушки. А ведь я уже настроилась на тихую старость в кругу детей и внуков. Но теперь придется разбираться с проблемами другого ребенка, чтобы понять, куда пропала его мать и продолжают пропадать все женщины его отца. Может, нужно хватать мальца и бежать без оглядки? Но почему мне кажется, что его отец ни при чем? Или мне просто хочется в это верить?

Катерина Александровна Цвик

Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Детективная фантастика / Юмористическая фантастика
Душа акулы
Душа акулы

Тьяго всегда думал, что он такой, как все. Да, у него нет родителей, но что с того? В остальном он ничем не отличается от своих сверстников. Как же он ошибался! Оказалось, что на самом деле Тьяго вовсе не обычный подросток. Лишь наполовину человек, он умеет превращаться… в тигровую акулу, самого опасного хищника на земле! Как же справиться с этой новостью? А главное – как научиться жить со своими сверхъестественными способностями? Чтобы понять это, мальчик поступает в школу «Голубой риф», где учатся такие же дети, как он. Но захотят ли другие оборотни видеть рядом с собой акулу? Какие испытания ждут Тьяго? И какие вызовы ему придётся принять?Продолжение популярной серии «Дети леса».Бестселлер по версии престижного немецкого журнала Spiegel.

Игорь Антошенко , Катя Брандис

Зарубежная литература для детей / Детективная фантастика / Детская фантастика / Книги Для Детей