Читаем Палескiя рабiнзоны полностью

Да такога пытання хлопчык не падрыхтаваўся. Сумленне не дазваляла гаварыць такім людзям, што да іх у госці прыляцелі «марсіяне». Светазар павярнуўся да сястры.

— Кажы праўду — і ўсё, — адказала тая. І Светазар сказаў:

— Мы прыехалі з Савецкага Саюза. Абыякавасць і суровасць адразу зніклі з твараў

гаспадароў. Замест таго з'явілася надзвычайнае здзіўленне і цікавасць.

— Якім чынам?.. Адны?.. Куды едзеце?.. — вырваліся ў іх пытанні.

— Аб гэтым доўга гаварыць, — адказаў Светазар. — А пакуль што дазвольце пасядзець у вашым садку.

— Калі ласка, — адказала гаспадыня. — Толькі выбачайце, няма чым вас пачаставаць. Кожную хвіліну чакаем, што нас выганяць адсюль.

— Хто?

— Банкіры, гаспадары вось гэтых зямель, — хмура сказаў фермер, паказваючы рукой на неабсяжныя суцэльныя палі.— Мы ўсе ім запазычыліся так, што нашы фермы паступова пераходзяць да іх. Вось гляньце: суседні дом ужо забіты дошкамі. Цяпер і мы чакаем высялення.

— А куды вы дзенецеся? — спытала Святлана.

— Паедзем куды вочы глядзяць. Запражом каня і паедзем па свеце шукаць работы. Так дзесьці едзе цяпер наш сусед, так вандруюць на калёсах тысячы фермераў. Ды што гаварыць пра нас, — махнуў фермер рукой, — лепей вы скажыце пра сябе…

Але скончыць ім размову не прыйшлося: з тракту на поўным хаду завярнула да іх машына. Адтуль выйшаў рухавы чалавек з партфелем і двое палісменаў. Убачыўшы іх, гаспадыня адразу загаласіла, за ёй пачалі плакаць дзеці. Гаспадар яшчэ больш нахмурыўся і чакаў.

— Сёння а дванаццатай гадзіне скончыўся ваш тэрмін, — пачаў чалавек, вымаючы з партфеля нейкія паперы. — Плацяжоў ад вас не паступіла. Значыцца, паводле закону, уся ваша ферма пераходзіць да банка. Вам дазваляецца запрэгчы каня і ўзяць з сабой неабходныя хатнія рэчы. Замест каня можаце ўзяць машыну не даражэй за сто долараў. Цяпер праверым вашу апісаную гаспадарку.

Пачалася праверка па спісу гаспадарчых будынкаў і інвентара. І тады яны заўважылі фантамабіль, які стаяў пад дрэвам.

— Гэта што за штука такая? — спытаў чалавек з партфелем.

— Ды вось падарожнікі заехалі да нас, — адказаў гаспадар.

— Гэтыя дзеці?

— Так.

— Вы іх ведаеце?

— Не.

Тады чалавек звярнуўся да Светазара і Святланы.

— Адкуль вы?

— З дому, — адказаў Светазар.

— З якога горада ці краіны? — настойваў чалавечак.

— А хіба я вам абавязаны адказваць? — сказаў Светазар.

— Вядома, калі вы не жадаеце… але я хацеў…— замармытаў чалавек.

Затым ён адышоўся ўбок і, пазіраючы на падарожнікаў, з хваляваннем пачаў нешта гаварыць сваім.

Светазар напружана нацэліўся ў той бок сваёй шапачкай-перадатчыкам і пачуў урыўкі размовы.

— Ды гэта, мусіць, тыя самыя марсіяне, пра якіх толькі што перадавалі па радыё… Чаму яны сядзяць на гэтай ферме?.. Ці не затрымаць іх?..

— Едзем, Святлана, — сказаў Светазар, — не варта з імі звязвацца.

Яны селі ў сваю машыну, знялі шапкі і надзелі шлемы. Трое амерыканцаў хутка падышлі да іх і, размахваючы рукамі, пачалі нешта гаварыць. Але цяпер падарожнікі не маглі іх разумець. Машына шуганула ўверх, трое амерыканцаў з дзікімі крыкамі пакаціліся на зямлю; закрычала ад здзіўлення і ўся фермерская сям'я. Затым прыезджыя кінуліся ў сваю машыну і ва ўвесь дух паехалі назад.

Іелаўстонскі парк

Брат і сястра захацелі паглядзець на краіну з вышыні, і Светазар затармазіў ход машыны. Пад імі была ўсё тая ж бязмежная раўніна з пшаніцай і кукурузай. Усюды былі раскіданы такія самыя фермы, як тая, дзе яны толькі што былі. Часамі фермы злучаліся ў паселішчы, якія нагадвалі нашы мястэчкі. Сям-там былі гарады з фабрычнымі комінамі. Праз некаторы час наперадзе заблішчала шырокая рака.

— Місісіпі! — упэўнена сказала Святлана.

Яны накіраваліся ўверх па рацэ. Па ёй уверх і ўніз плыло шмат параходаў. Па берагах многа гарадоў з фабрыкамі і заводамі.

Ці зварочваў хто-небудзь увагу на незвычайны самалёт? Здаецца, не. Невялікая кропка ў паветры была такой звычайнай з'явай, што нікому не прыходзіла ў галаву прыглядацца да яе.

Вось наперадзе паказаўся вялікі горад з цэлым лесам фабрычных комінаў. Ен стаяў на тым месцы, дзе ў Місісіпі ўлівалася прытока Агайо. Спускацца ў горад падарожнікі не збіраліся: куды там дзенешся, што там будзеш рабіць?

Як толькі яны праляцелі праз горад, то заўважылі, што ім насустрач ляціць самалёт, ляціць прама, нібы жадаючы сутыкнуцца. Светазар трохі адхіліўся ўбок, але тут заўважыў, што зусім блізка яго даганяе другі самалёт. Затым прайшоў цень ад трэцяга самалёта зверху.

— Заўважылі, зацікавіліся, — прабурчаў Светазар і адпусціў педаль.

Машына зараз жа знікла з вачэй амерыканцаў.

Калі Светазар прыпыніўся, яны былі над Скалістымі гарамі. Унізе, сярод дзікага награмаджэння скал, відаць была зялёная даліна, а ў ёй нібы дымы ад вогнішчаў.

— Іелаўстонскі! Нацыянальны парк! — абвясціў Светазар.

— Ведаю і без цябе, — адказала Святлана. Гэты цудоўны куток прыроды сапраўды ведае ўвесь свет. Нідзе няма столькі гейзераў, колькі тут. Ды яшчэ самых незвычайных і разнастайных. І расліннасць тут захавалася рэдкая і каштоўная, а разам з ёю і жывёла. Нездарма гэты куток абвешчаны Нацыянальным паркам, па-нашаму, Дзяржаўным запаведнікам.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Наследник
Наследник

Ты всего лишь обычный человек? Твоя жизнь тиха, размеренна и предсказуема? Твой мир заключен в треугольнике дом-работа-тусовка?Что ж, взгляд на привычное мироустройство придется немедленно и резко пересмотреть благодаря удивительному наследству, полученному от дальней родственницы, жившей одновременно в XX и IX веках и владевшей секретом удивительных дорог, связывающих эпохи древности и день настоящий.Новый роман А. Мартьянова – классический образец «городской фантастики», где читатель встретится со своими современниками, знаменитыми историческими персонажами, загадочными и опасными существами и осознает важнейшую истину: прошлое куда ближе, чем всем нам кажется.Получи свое наследство!

Андрей Леонидович Мартьянов , Андрей Мартьянов , Илья Файнзильберг , Н Шитова , С. Захарова , Юрий Борисович Андреев

Фантастика / Приключения / Приключения / Исторические приключения / Альтернативная история / Попаданцы
Новый Мир
Новый Мир

«Нет таких крепостей, которые не могли бы взять большевики». Так было сказано, и более двух десятилетий советские и немецкие коммунисты строго следовали завету Отца и Учителя. Теперь лишь одна преграда осталась между евразийским большевизмом и гегемонией на континенте, но последний враг стоит всех остальных вместе взятых. Ведь это Британская Империя, первая держава мира, страна, которая никогда не проигрывала. И вновь в штабах бессонными ночами склеивают километры карт, выходят из гаваней армады боевых кораблей. Вновь поднимаются в небо тяжелогруженые бомбардировщики и стремительные истребители, крестят дороги пыльными следами английские танки, немецкие «панцертраки» и советские артсамоходы. Британскому империализму и пролетарскому интернационализму тесно на одной планете, последнее и решающее сражение неизбежно, но кто начнет первым?..

Tom Hrust , Виктор Осмаров , Никита Шарипов , Никита Эдуардлвич Шарипов , Юрий Львович Киселёв

Фантастика / Приключения / Приключения / Детективы / Попаданцы