Читаем Палескiя рабiнзоны полностью

Але як агледзець яго? Там, мусіць, усё захавалася ў першабытным стане, як стварыла прырода. Ці можна ездзіць там на сваім фантамабілі, ці трэба схаваць яго дзе-небудзь? А калі схаваеш, то можаш потым і не знайсці, або хто-небудзь другі знойдзе. Такія пытанні былі ў нашых «светлячкоў», пакуль яны прыглядаліся, дзе б апусціцца.

Нарэшце яны вырашылі апусціцца на дарогу, што вяла ў парк, і ехаць, пакуль можна будзе. Перад уездам у парк быў цэлы гарадок: гасцініцы, магазіны, рэстараны, музыка.

— Вось табе і першабытны запаведнік! — сказаў Светазар, прыпыняючы машыну. — Што ж будзем рабіць?

— Не ведаю, — збянтэжана адказала сястра. Вакол незвычайнай машыны адразу сабраўся натоўп людзей, як на вуліцах Нью-Йорка. Дзівіліся, краталі машыну, выказвалі адзін аднаму свае меркаванні і зазіралі ў сярэдзіну. Адзін высокі барадаты дзядзька стаў стукаць у акенца і нешта гаварыць, паказваючы рукой кудысьці ўбок. Светазар надзеў сваю шапку-перадатчык і зразумеў, што дзядзька запрашае ў свой «найлепшы ў свеце атэль «Марс», дзе найлепшы ў Амерыцы джаз і найпрыгажэйшыя гёрлс16, дзе можна павячэраць вустрыцамі, папіць натуральнага французскага віна.

Бедны Светазар не ведаў, што рабіць, што казаць. А тым часам натоўп павялічваўся, ужо чалавек шэсць фатографаў здымалі машыну з усіх бакоў, і нарэшце хлопчык пачуў знаёмыя і непрыемныя словы: «Гэта ж тыя самыя…»

— А ну вас к ліху! — вылаяўся Светазар, надзеў шлем і…

І зноў дзесяткі людзей засталіся стаяць з задранымі галовамі, не верачы сваім вачам. І зноў паляцелі ва ўсе бакі тэлеграмы аб таемных падарожніках…

За некалькі год перад гэтым газеты Злучаных Штатаў Амерыкі хвалявалі насельніцтва апісаннем таемных з'яў. Самым сур'ёзным чынам гаварылася, што над іх краінай час ад часу лётаюць нейкія «талеркі». Што гэта за талеркі, адкуль яны з'явіліся, які след пакідаюць, куды яны дзяюцца, хто іх бачыў зблізку — на ўсё гэта пэўных адказаў не было. Не было, напрыклад, чуваць, каб гэтая талерка звалілася каму-небудзь на галаву або хоць у полі. Не ведалі пэўна, якую велічыню мелі гэтыя талеркі ці нават «талерачкі», як іх яшчэ называлі. Ці яны былі сапраўды маленькімі, ці яны здаваліся такімі з вялікай вышыні — невядома. Паколькі самі талеркі лётаць туды і сюды не могуць, выказваліся меркаванні, што нехта іх пускае. Але хто і дзеля чаго…

Таксама і цяпер амерыканскія газеты паднялі шум вакол таемных пасланцоў не то з Марса, не то з Савецкага Саюза. На гэты раз справа здавалася ўжо больш праўдападобнай, бо з'явіліся нават здымкі таемнай машыны і пасланцоў. Гэтыя здымкі

праз некалькі гадзін разышліся дзякуючы тэлеграфу па ўсёй Амерыцы.

Вось чаму нашы падарожнікі ў першую чаргу чулі словы: «Гэта, мусіць, тыя самыя…»

Светазар і Святлана разумелі, што азначаюць словы, але не ўяўлялі сапраўднага становішча. Перш чым вяртацца дадому, яны захацелі пагасцяваць у каго-небудзь з неграў.

Падзеі ў Рыме

У ніжнім цячэнні Місісіпі, на беразе ракі, стаяў гарадок Рым (амерыканцы вельмі любяць даваць сваім гарадам гучныя назвы). Мы б назвалі гэты Рым заняпалым мястэчкам. У цэнтры яго было некалькі ўстаноў, банк мясцовага багацея «Джон Пуд і К°», аптэка, пошта і дзесятак крам. А навокал былі хаціны неграў. Уся гэтая мясцовасць была занята баваўнянымі плантацыямі, і негры былі асноўнымі рабочымі на іх. Як і дзвесце гадоў назад, працавалі яны на панскіх плантацыях ад цямна да цямна, атрымлівалі грашы і жылі ў хацінах, пабудаваных з дошак ад скрынак і іншых падобных матэрыялаў.

У часе паўдзённага перапынку да такога вось мястэчка і пад'ехала дзівосная чырвоная машына. Яна спынілася ля адной з негрыцянскіх хацін. Насустрач выйшлі здзіўленыя гаспадары, і хутка сабралася многа суседзяў. Светазар і Святлана былі ўпэўнены, што людзі дзівяцца на іх фантамабіль, а ў сапраўднасці яны дзівіліся на пасажыраў.

— Можна ў вас спыніцца? — спытаў Светазар, выйшаўшы з машыны разам з сястрой.

— Спыніцца?.. У нас? — збянтэжыліся гаспадары. — Навошта вам у нас спыняцца? Крыху далей ёсць атэль.

— А мы хочам з вамі пазнаёміцца, — весела сказала Святлана, падыходзячы да пяцігадовага хлапчука, чорнага, кучаравага, з белымі вачыма і зубамі. Але той адскочыў ад дзяўчынкі так, нібы яна хацела яго ўкусіць.

— Вельмі дзякуем, што вы не цураецеся нас, — сказала з паклонам старая негрыцянка. — Але просім не заходзіць да нас.

— Чаму? — спыталі Светазар і Святлана разам.

— Відаць, вы не тутэйшыя, калі не ведаеце нашых законаў. Мы не маем права быць разам з вамі, ды і вам будзе непрыемнасць, калі вы будзеце з намі па-свойску. Вы ж белыя, а мы чорныя, — з горкай усмешкай скончыла жанчына.

— Нас гэта не датычыцца, мы — савецкія! — з гонарам адказаў Светазар.

— Савецкія?! Няўжо? — загаманілі людзі, і чорныя твары іх, здавалася, пасвятлелі ад радаснага хвалявання.

Святлана штурхнула брата ў бок:

— Навошта ты сказаў? Цяпер усюды загамоняць і не дадуць нам спакою.

— Нічога! — адказаў Светазар, а затым звярнуўся да гаспадароў:— Можа, дазволіце зайсці ў вашу хату?

— Не можам вам забараніць, — схілілі галовы гаспадары…

Перейти на страницу:

Похожие книги

Наследник
Наследник

Ты всего лишь обычный человек? Твоя жизнь тиха, размеренна и предсказуема? Твой мир заключен в треугольнике дом-работа-тусовка?Что ж, взгляд на привычное мироустройство придется немедленно и резко пересмотреть благодаря удивительному наследству, полученному от дальней родственницы, жившей одновременно в XX и IX веках и владевшей секретом удивительных дорог, связывающих эпохи древности и день настоящий.Новый роман А. Мартьянова – классический образец «городской фантастики», где читатель встретится со своими современниками, знаменитыми историческими персонажами, загадочными и опасными существами и осознает важнейшую истину: прошлое куда ближе, чем всем нам кажется.Получи свое наследство!

Андрей Леонидович Мартьянов , Андрей Мартьянов , Илья Файнзильберг , Н Шитова , С. Захарова , Юрий Борисович Андреев

Фантастика / Приключения / Приключения / Исторические приключения / Альтернативная история / Попаданцы
Новый Мир
Новый Мир

«Нет таких крепостей, которые не могли бы взять большевики». Так было сказано, и более двух десятилетий советские и немецкие коммунисты строго следовали завету Отца и Учителя. Теперь лишь одна преграда осталась между евразийским большевизмом и гегемонией на континенте, но последний враг стоит всех остальных вместе взятых. Ведь это Британская Империя, первая держава мира, страна, которая никогда не проигрывала. И вновь в штабах бессонными ночами склеивают километры карт, выходят из гаваней армады боевых кораблей. Вновь поднимаются в небо тяжелогруженые бомбардировщики и стремительные истребители, крестят дороги пыльными следами английские танки, немецкие «панцертраки» и советские артсамоходы. Британскому империализму и пролетарскому интернационализму тесно на одной планете, последнее и решающее сражение неизбежно, но кто начнет первым?..

Tom Hrust , Виктор Осмаров , Никита Шарипов , Никита Эдуардлвич Шарипов , Юрий Львович Киселёв

Фантастика / Приключения / Приключения / Детективы / Попаданцы