Читаем Папараць-кветка полностью

Базыль (дастаўшы з-за пазухі здобную булку, да Яніны). А гэта мілай царэўне гасцінец ад нашага князя.

Яніна (узяўшы булку). Дзякую. (Кланяецца зноў Базылю і ідзе ў суседні пакой.)

Марыля (падышоўшы да Базыля). А гэта слаўнаму баярыну ад нашай царэўны генеральскі чын. (Перавязвае Базыля ручніком.)

Базыль. Найлепшы чын, як нічым.

Янук (адчыняе ўваходныя дзверы). Дык прашу, сваточкі, у хату ўсіх. З дарогі прыехаўшы, трэба адпачыць.

Уваходзіць Ганецкі са сваёй дружынай і музыкантамі.

Марыля. Проша не затрымлівацца, сваточкі, залазьце за сталы адразу.

Янук. Але, не застаўляйце сябе доўга ўпрошваць, самі сядайце.

Базыль. А мы людзі не гордыя і вялікай просьбы не патрабуем для сябе. Мы з парога і пад бога. (Паказвае рукой на абразы.)

Ганецкі і яго дружына, музыканты садзяцца за сталы.

Янук. Дык падмацоўвайцеся, сваточкі, пакуль мы тут маладую падрыхтуем.

Марыля. І не саромцеся: хлеб і гарэлка на стале, а рукі свае.

Янук і Марыля ідуць у суседні пакой.

Базыль. А як жа мы адны піць будзем? (Гукае.) Сват дамовы… чарка без мовы!

З суседняга пакоя ўваходзіць Лабыш.

Лабыш. Іду, сваточкі, іду. Я там крыху каля маладой забавіўся. (Падыходзіць да стала, за якім сядзіць Ганецкі, і бярэ чарку з гарэлкай.) То здароў будзь, сынок!

Ганецкі. На здароўе, коханы ойцец.

Лабыш з Ганецкім чокаюцца праз стол і выпіваюць. За імі выпіваюць свае чаркі і іншыя.

Дзед Струкач (да Альжбеты). Невядома, хто з іх старэйшы: бацька ці гэты — сынок?

Альжбета. Чорт іх ведае: яны што браты ўсё адно.

Лабыш (закусваючы). Сілкуйцеся, сваточкі, будзьце як дома. (Ходзіць каля сталоў, наглядаючы за парадкам.)

Базыль (да дружыны Ганецкага). Будзьце як дома, але і не забывайцеся, што ў гасцях.

Жанчыны і дзяўчаты пяюць.

Чаго прыехаў пан Ганецкі,Мы табе Янечкі не дадзім,Мы табе тры ганьбачкі дадзім:Адна ганьба — конь не ўбран,
Другая ганьбачка, што сам стар,Трэцяя ганьбачка — п’яніца.

Лабыш (да Ганецкага). Ну, сынок, не толькі мне, і табе перапала.

Ганецкі. Што ж! Якая песня, такая і плата. (Працягвае спявачкам маленькую манету.)

Люба. А мы пець не наймаліся, так што і грошай браць не думаем.

Сканфужаны Ганецкі хавае грошы ў кішэню.

Дзед Струкач. Нашы бабы, пане Ганецкі, не прадаюцца за медзякі.

Лабыш (падышоўшы да дзвярэй суседняга пакоя і адчыніўшы іх). Ну, ці скора там маладая гатова будзе?

Голас Марылі. Зараз, сваток, зараз! Канчаем прыбіраць!

Жанчыны і дзяўчаты пяюць.

Нясіце дзежачку хлебную,
Вядзіце матачку родную.Ані мне дзежачкі не нясуць,Ані мне мамачкі не вядуць.Хлебная дзежачка для славы, —Родная мамачка, блаславі.

У гэты час з суседняга пакоя выходзіць Янук з хлебнай дзежкай у руках, за ім Марыля з падушкай пад пахай, а за ёй Надзя з абрусам. Янук ставіць дзяжу сярод хаты, Марыля кладзе на дзяжу падушку, Надзя накрывае падушку абрусам. Затым яны ідуць зноў у суседні пакой.

Лабыш (да Ганецкага). Зараз і маладую прывядуць.

Ганецкі. Хутчэй бы, а то я ўжо і смуціцца пачынаю.

Базыль. Гой, гой, вяселле да пятніцы!

Адчыняюцца дзверы суседняга пакоя і ўваходзіць Янук.

Янук (да музыкантаў). Музыканцікі — марш!

Перейти на страницу:

Похожие книги

Саломея
Саломея

«Море житейское» — это в представлении художника окружающая его действительность, в которой собираются, как бесчисленные ручейки и потоки, берущие свое начало в разных социальных слоях общества, — человеческие судьбы.«Саломея» — знаменитый бестселлер, вершина творчества А. Ф. Вельтмана, талантливого и самобытного писателя, современника и друга А. С. Пушкина.В центре повествования судьба красавицы Саломеи, которая, узнав, что родители прочат ей в женихи богатого старика, решает сама найти себе мужа.Однако герой ее романа видит в ней лишь эгоистичную красавицу, разрушающую чужие судьбы ради своей прихоти. Промотав все деньги, полученные от героини, он бросает ее, пускаясь в авантюрные приключения в поисках богатства. Но, несмотря на полную интриг жизнь, герой никак не может забыть покинутую им женщину. Он постоянно думает о ней, преследует ее, напоминает о себе…Любовь наказывает обоих ненавистью друг к другу. Однако любовь же спасает героев, помогает преодолеть все невзгоды, найти себя, обрести покой и счастье.

Александр Фомич Вельтман , Амелия Энн Блэнфорд Эдвардс , Анна Витальевна Малышева , Оскар Уайлд

Детективы / Драматургия / Драматургия / Исторические любовные романы / Проза / Русская классическая проза / Мистика / Романы