Читаем Папараць-кветка полностью

Музыканты іграюць марш. З суседняга пакоя ўваходзіць Анатоль, ведучы пад руку Яніну. Яна ў белай сукенцы з вэлюмам і ў вянку. За ёй ідуць уся яе дружына і госці. Надзя нясе ў руках свечку, запалкі і кальцо. Жанчына і дзяўчаты пяюць:

Брат сястру на пасад вядзе,Ён не жалуе,А яна яму не дзенькуе.

Марыля. Панове музыкі, вы добра ігралі, але я папрашу, каб вы перасталі. Не я прашу — маладая ўпрашае пакорным добрым словам. Дзе тут ёсць: маткі, бацькі родныя і хрышчоныя; браты, сёстры, сябры, сяброўкі; суседзі, суседкі і ўсе суседскія дзеткі. Проша благаславіць гэта дзіця!

Галасы. Няхай яе бог благаславіць!

Марыля абводзіць Яніну вакол дзяжы. Жанчыны і дзяўчаты пяюць ёй:

Застрыганае дзіцяЗастрыгаціся хоча,Косачкі расплятае,Слёзкі пралівае.

Марыля (пасадзіўшы Яніну на дзяжу). Дзе тут ёсць: маткі, бацькі, родныя і хрышчоныя; браты і сёстры, сябры і сяброўкі; суседзі, суседкі і ўсе суседскія дзеткі. Проша благаславіць гэта дзіця.

Галасы. Няхай яе бог благаславіць.

Марыля абводзіць Яніну зноў вакол дзяжы. Жанчыны і дзяўчаты пяюць:

Біце камень, біце,Агню здабывайце,Свечачку зажыгайце,Дзевачку застрыгайце.

Марыля (пасадзіўшы Яніну на дзяжу). Маткі, бацькі, родныя і хрышчоныя; браты і сёстры, сябры і сяброўкі; суседзі, суседкі і ўсе суседскія дзеткі. Проша благаславіць гэта дзіця.

Галасы. Няхай яе бог благаславіць.

Надзя запальвае свечку і дае яе Марылі, потым дае ёй кальцо, Марыля абводзіць запаленую свечку тры разы вакол Янінінай галавы, пасля бярэ кальцо, укладае ў яго кончыкі валасоў і прыпальвае іх свечкай. Прыпальваюцца валасы ў трох месцах: на адным віску, на патыліцы, на другім віску. Жанчыны і дзяўчаты пяюць:

Ой, добра, добра дзевачка зрабіла,На пасадзе села, як маці зрадзіла.З пасаду ўстала,Як ружа звяла.

Марыля (затушыўшы свечку). Ну, першы шафер і першая шаферка, бярыце маладую цяпер і за стол вядзіце.

Базыль. Музыкі, марша маладой! Але такога, каб аж шыбы з вокнаў павыляталі! (Гойкае.) Гой, гой, вяселле да пятніцы!

Музыканты іграюць марш. Анатоль і Надзя бяруць Яніну пад рукі і вядуць яе да Ганецкага. За маладой за сталы залазяць яе шаферы і шаферкі і ўсе госці.

Дзед Струкач. Павялі козачку ў кіпцюры воўчыя!

Марыля бярэ абрус і падушку, Янук — дзяжу, і ідуць у суседні пакой. Лабыш дапамагае ўсаджвацца гасцям.

Лабыш (узяўшы чарку). Перад выездам да шлюбу прашу маладых, сватоў і гасцей усіх выпіць і закусіць. (Выпівае сваю чарку.)

Ганецкі. Дык вып’ем жа і мы, толькі да дна, панна Яніна.

Яніна (перахрысціўшыся). Да дна. (Сыпле ў чарку атруту з насоўкі, заплюшчвае вочы і выпівае.)

За маладымі выпіваюць свае чаркі і ўсе астатнія. Уваходзяць Янук з Марыляй у вывернутых кажухах. Музыканты іграюць польку, і яны скачуць.

Марыля (скачучы, ухкае). Ух! Ух! Ух!..

Янук (скачучы, гойкае

). Гой! Гой! Вяселле пачынаецца!

Марыля (спыніўшыся). Дай божа ў гэтай хаце кожны год скакаць.

Галасы. Дай жа божа!

Янук. Скакаць, пець, іграць і ніколі не сумаваць!

Галасы. Дай жа божа!

Янук і Марыля скідаюць з сябе кажухі і садзяцца за стол. Жанчыны і дзяўчаты пяюць:

Ох ты, рэчанька, ох ты, быстрая,Ох ты, быстрая, беражыстая,Ды чаго стаіш, чаму не цячэш?

Яніна (адпявае).

Перейти на страницу:

Похожие книги

Саломея
Саломея

«Море житейское» — это в представлении художника окружающая его действительность, в которой собираются, как бесчисленные ручейки и потоки, берущие свое начало в разных социальных слоях общества, — человеческие судьбы.«Саломея» — знаменитый бестселлер, вершина творчества А. Ф. Вельтмана, талантливого и самобытного писателя, современника и друга А. С. Пушкина.В центре повествования судьба красавицы Саломеи, которая, узнав, что родители прочат ей в женихи богатого старика, решает сама найти себе мужа.Однако герой ее романа видит в ней лишь эгоистичную красавицу, разрушающую чужие судьбы ради своей прихоти. Промотав все деньги, полученные от героини, он бросает ее, пускаясь в авантюрные приключения в поисках богатства. Но, несмотря на полную интриг жизнь, герой никак не может забыть покинутую им женщину. Он постоянно думает о ней, преследует ее, напоминает о себе…Любовь наказывает обоих ненавистью друг к другу. Однако любовь же спасает героев, помогает преодолеть все невзгоды, найти себя, обрести покой и счастье.

Александр Фомич Вельтман , Амелия Энн Блэнфорд Эдвардс , Анна Витальевна Малышева , Оскар Уайлд

Детективы / Драматургия / Драматургия / Исторические любовные романы / Проза / Русская классическая проза / Мистика / Романы