Читаем Шалом полностью

Усё ізноў паглядзелі на Швабру. Той сядзеў бледны й нерухомы хвіліны дзьве, потым здрыгануўся, і певень у яго руках хутка-хутка загойсаў, пакідаючы на аркушы адно за другім словы: Рака… Шафы… Бомба… Рагатыя машыны… Галубы сруць…

– Я ж казаў, трэба Крупскую выклікаць. Ад Мярэсьева ні храна толкам не даб’есься, – прашаптаў заўхоз на вуха Фадзеічу.

– Таварыш Мярэсьеў, а ці цяжка самалётам бяз ног кіраваць?

– Што там?

– Ноч… Мароз… Немцы наўкол… Ногі ў лесе засталіся…

– Што вы за глупоты ў яго пытаеце! У самалёце ўсё роўна пэдаляў няма!

– А чым жа ён тады тармозіць?

– Таварыш Мярэсьеў, а калі нашы прыйдуць? – нечакана ляснуў Альгерд Браніслававіч.

– Гэта што яшчэ за «нашы»? – грозна зароў Фадзеіч.

– Цішэй, цішэй, панове! Гэта я так, для падтрыманьня размовы! Усё роўна Швабра нічога ня чуе!

Тым часам рукі мэдыюма зноў заварушыліся, і на аркушы зьявілася словы: Чацьвер… Дняпро… Ідал вернецца…

– Які такі ідал?

– Можа, ён мае на ўвазе ідала, якога славяне ў Дняпро кінулі?

– Пры чым тут, на хрэн, славяне?

– Кажуць, гэта адбылося, калі Уладзімір паганцаў хрысьціў. Калі ідал па Дняпры плыў, ён праклён ім паслаў. Ад таго часу ў славянаў усё праз дупу пайшло!

– І то праўда, у славянаў усё праз дупу! Таварыш Мярэсьеў, у мяне да вас просьба, – лісьліва прамовіў Фадзеіч. – Калі ласка, ні Іосіфу Вісарыёнычу, ні Каўцкаму, ні Хрушчову не распавядайце, што ў нас тут фікусы абрэзалі. Бо засьмяюць. А я потым магарыч вам прастаўлю!

У пакоі завісла доўгая, ватная цішыня. Раптам пад сталом зноў нешта гучна грукнула. Ад нечаканасьці ўсе здрыгануліся, а Швабра, ускокнуўшы на месцы, выпусьціў пеўніка з рук і ў непрытомнасьці ляснуўся бокам на падлогу.

– Вось, бля, сволач малахольная! Сэанс сувязі сарваў! Прабачце, таварыш Мярэсьеў! Паглядзіце, зь якім гаўном працаваць даводзіцца! Запаўзайце да нас яшчэ! Заўсёды будзем рады вас бачыць! – Фадзеіч схапіў графін з вадой, прагна спустошыў з рыльца палову яго зьмесьціва і, нічога больш ня кажучы, нэрвова выйшаў з кабінэту.

З гэтага дня загадам Барыса Фадзеіча ва ўнівэрсытэце былі ўведзеныя строгія захады перасьцярогі. На вокны рэктарскага кабінэту павесілі шыкоўныя, ручной коўкі, мэталічныя краты. Дзьверы замянілі на новыя – з багатай інкрустацыяй каштоўнымі пародамі дрэваў і шматлікімі хітрымі замкамі. А вартаўнікоў абавязалі ўважліва сачыць за ўсімі, хто ўваходзіць у корпус ці боўтаецца па тэрыторыі ўстановы.

Праўда, нічога надзвычайнага ў наступныя дні ва ўнівэрсытэце ня здарылася. Калі не лічыць таго, што вартаўнік Гаўрыла некалькі разоў па вечарах заўважаў у двары падазроную постаць у чорнай паранджы. Аднойчы ён нават паспрабаваў яе затрымаць і ўжо амаль дагнаў, але двухмэтровая баба нечакана разьвярнулася і засадзіла Гаўрылу між ног з такой сілай, што, пакуль ён курчыўся на зямлі, незнаёмкі не засталося і сьледу.

У горадзе таксама нічога асаблівага не адбывалася. Праўда, некаторыя грамадзяне час ад часу заўважалі на вуліцах дзіўную істоту ў чорным балахоне. Некалькі разоў яе бачылі ноччу ў парку непадалёк ад Дняпра, у гаспадарчай краме на Быхаўскім рынку і каля аўтабазы. Кажуць, калі наступнай раніцай Сямён Сямёныч Налівайка выехаў на сваім пазіку абслугоўваць чарговую аблаву на зайцаў, то адразу за брамай аутабазы ўбачыў гіпсавы бюст невядомага мужчыны, што стаяў па цэнтры дарогі.

Налівайка выйшаў з пазіка і асьцярожна перанёс галаву на ходнік. Калі ж ён зноў сеў за стырно і рушыў далей, вялізная дошка гонару з партрэтамі перадавікоў, што стаяла ля брамы аўтапарку, раптам ляснулася і з грукатам пацягнулася за машынай. З таго часу ўсе з Налівайкі пасьмейваліся, дражнячы яго бунтаўшчыком ды баламутам. Ад чаго ён моцна запіў, разьвёўся з жонкай, зламаў нагу, прадаў кватэру, зноў сышоў у запой, вывіхнуў сківіцу, пырнуў нажом трох калхазанаў, разьбіў вітрыну ў гастраноме і неўзабаве ў кашулі для буйных з прыступам белай гарачкі быў адпраўлены ў псыхушку на курс лячэньня.

У Магілёве Андрэ больш ня бачылі. Зрэшты, на гэтую акалічнасьць ніхто не зьвярнуў асаблівай увагі, акрамя жонкі, якая пасьля месяца ягонай адсутнасьці ўсё ж сабралася на ўсялякі выпадак падаць заяву ў міліцыю. Але ёй нечакана патэлефанаваў Яўген, які распавёў, што напярэдадні да яго заходзіў Андрэ. Паводзіўся ён вельмі дзіўна. Папрасіў клізму з шампунем і зачыніўся ў ванным пакоі. Потым ён распавёў, што апошнім часам яго вельмі непакояць ільвы. Равуць на сьвітанку грамчэй за тралейбусы і спрачаюцца пра нейкую рыбу. Яшчэ казаў, што да яго часта прыходзіць Хведар Міхайлавіч. Сядзе насупраць, закіне нага на нагу і моўчкі за ім назірае. А галубы, што гняздуюць зьверху, гадзяць яму проста на галаву і элегантны шэры гарнітур. Але той, ніякай увагі на іх не зьвяртаючы, пасядзіць гадзінкі дзьве, выцяне насоўку, страсе з плечаў птушыны памёт і, нічога ня кажучы, моўчкі сыходзіць.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Норма
Норма

Золотые руки переплавлены, сердце, подаренное девушке, пульсирует в стеклянной банке, по улице шатается одинокая гармонь. Первый роман Владимира Сорокина стал озорным танцем на костях соцреализма: писатель овеществил прежние метафоры и добавил к ним новую – норму. С нормальной точки зрения только преступник или безумец может отказаться от этого пропуска в мир добропорядочных граждан – символа круговой поруки и соучастия в мерзости."Норма" была написана в разгар застоя и издана уже после распада СССР. Сегодня, на фоне попыток возродить советский миф, роман приобрел новое звучание – как и вечные вопросы об отношениях художника и толпы, морали и целесообразности, о путях сопротивления государственному насилию и пропаганде.В формате a4.pdf сохранен издательский макет.

Владимир Георгиевич Сорокин

Контркультура
Внутри ауры
Внутри ауры

Они встречаются в психушке в момент, когда от прошлой жизни остался лишь пепел. У нее дар ясновидения, у него — неиссякаемый запас энергии, идей и бед с башкой. Они становятся лекарством и поводом жить друг для друга. Пообещав не сдаваться до последнего вздоха, чокнутые приносят себя в жертву абсолютному гедонизму и безжалостному драйву. Они находят таких же сумасшедших и творят беспредел. Преступления. Перестрелки. Роковые встречи. Фестивали. Путешествия на попутках и товарняках через страны и океаны. Духовные открытия. Прозревшая сломанная психика и магическая аура приводят их к секретной тайне, которая творит и разрушает окружающий мир одновременно. Драматическая Одиссея в жанре «роуд-бук» о безграничной любви и безумном странствии по жизни. Волшебная сказка внутри жестокой грязной реальности. Эпическое, пьянящее, новое слово в литературе о современных героях и злодеях, их решениях и судьбах. Запаситесь сильной нервной системой, ибо все чувства, мозги и истины у нас на всех одни!

Александр Андреевич Апосту , Александр Апосту

Контркультура / Современная русская и зарубежная проза