Читаем Шалом полностью

Потым Андрэ нешта доўга прапаведаваў панямецку. Але паколькі Яўген гэтую мову ведае слаба, то ўсё, што ён зразумеў, – мост, вайна, славяне, нейкая місія, новае жыцьцё ды няшчасныя выродцы. Затым пазычыў крыху грошай, сказаў, салетры трэба купіць, сабраў усе трохлітровыя слоікі, што былі ў кватэры, і, апрануўшы паранджу, выйшаў на вуліцу.

Месяца гэтай ноччу над горадам не было. Ужо некалькі дзён цяжкая коўдра з хмараў накрывала яго, таму вуліцы, якімі самотны падарожны ішоў да Дняпра, хаваліся ў цемры. Гэтая акалічнасьць радавала Андрэ. Чорная тканіна распускалася ў чорным чэраве двароў, робячы яго амаль непрыкметным. Толькі зрэдку, калі на шляху траплялася бязьлюдная вуліца, паранджа па-выкрывальніцку мільгала бясформенным сылюэтам у сьвятле ліхтароў, але тут жа імкліва зьнікала ў цемры чарговай падваротні.

Двор, яшчэ двор. Тры гадзіны ночы. Марозу няма, але волка. Вуліца. Кароткая перабежка. Ізноў цёмны падворак. Ісьці вельмі нязручна. У руках два трохлітровыя слоікі, даверху набітыя трытуолам. «Чорт. Паранджа блытаецца пад нагамі. Галоўнае – не спатыкнуцца, не кульнуцца ўніз, інакш усё адбудзецца тут і цяпер, – мільганула ў галаве. – Па-ідыёцку тупа і недарэчна. Засталося зусім няшмат. Хутка Дняпро. Так! Сёньня! Толькі сёньня! Цягнуць далей нельга. Трытуолу хапае. Зраблю ўсё гэтай ноччу».

Андрэ вызірнуў з падваротні на шырокую асьветленную вуліцу. «Здаецца, нікога. Чорт, колькі тут ліхтароў, – ён выскачыў з прыцемкаў і кароткімі крокамі пабег да праёму між дамамі насупраць. – Дзякуй Богу! Ніхто не заўважыў! Так, толькі сёньня! І так ужо зацягнуў. Рызыкую. У любы момант якая-небудзь сабака на шафы можа натыкнуцца. Адчыніць – а там слоікі з трытуолам. А раптам ужо знайшлі? Зараз прыйду, а там засада! Хопіць. Пара канчаць! Сёньня пастаўлю кропку!»

Да Дняпра было ўжо блізка. Наперадзе – вузкі пешаходны масток праз дарогу, і адразу за ім пачынаўся парк з ратавальнай, непралазнай цемрай. Ступіўшы на мост, Андрэ хуценька, наколькі дазваляла паранджа, пакрочыў да іншага боку, але калі быў ужо амаль на палове, раптам заўважыў, як з-за рога ўдалечыні выехаў міліцэйскі ўазік і рушыў у ягоным напрамку. Бегчы было рызыкоўна. Людзі ў машыне маглі заўважыць падазроную постаць, якая кінулася ў бок парку. Не разважаючы ні сэкунды, ён упаў на калені, асьцярожна паставіў на асфальт слоікі і ўсім целам распластаўся па тратуары. Ён чуў, як гук матора набліжаўся, рабіўся ўсе гучней і гучней і, нарэшце, нырнуўшы пад мост, пачаў аддаляцца.

Ускочыўшы, Андрэ схапіў слоікі і праз імгненьне ўжо крочыў па бакавой алеі парку. Падышоўшы да моста цераз Дняпро, ён схаваўся ў кустах і стаў назіраць, ці не адбылося нейкіх падазроных зьменаў падчас ягонай адсутнасьці. Аднак усё выглядала спакойна. На мосьце нікога не было відаць. Апошнія тралейбусы праехалі ў парк больш за гадзіну таму. Дрэвы вакол Дняпра, быццам спачуваючы Андрэ, замёрлі ў цішыні так, што ён змог бы пачуць кожны сумніўны шолах. І толькі пад мостам, ля шафаў, закінуўшы нага за нагу, у крэсьле сядзеў нейкі чалавек з трысьцінай у руках.

«Халера! Зноў прыпёрся! Ну і хрэн зь ім! Хай сядзіць! Калі прыйшоў – будзе суўдзельнікам. Я асабіста яго не запрашаў!» – Андрэ выйшаў з кустоў і накіраваўся да моста. Выцягнуўшы прыхаваную лесьвіцу, ён хутка ўскараскаўся па ёй на адхон і, не зьвяртаючы ніякай увагі на чалавека ў крэсьле, зьняў з шафаў замкі ды праверыў, ці ўсё на месцы. Яго маленькае войска – шэрагі вялізных трохлітровых слоікаў з трытуолам, загадкава зіхацелі ў прыцемках шафаў.

«Трэба пачынаць. Хутка па мосьце пойдуць тралейбусы», – сказаў сам сабе Андрэ і, павярнуўшыся, уголас прамовіў:

– Хведар Міхайлавіч, шаноўны, ці не маглі б вы перасесьці? Бо мне трэба мост падарваць. Калі б вы ўладкаваліся з вашым крэсьліцам мэтрах у трохстах адсюль, вам бы і бясьпечней, і камфортней было. Да таго ж, назіраць канец шалома вам цікавей будзе з партэру, а не са сцэны.

Хведар Міхайлавіч, нічога не адказаўшы, паранейшаму моўчкі, ва ўпор глядзеў на Андрэ.

– Разумееце, выбух будзе моцны, можна казаць, канец сьвету! Ад вашага гарнітуру і крэсла, на якім вы сядзіце, умомант адны вугольчыкі застануцца! А потым яшчэ бэтонная бэлька вам на галаву ўпадзе! Я вас вельмі прашу – перасядзьце! А лепш наогул – на той бок Дняпра. Ну хочаце, мы разам там у кустах уладкуемся! Я нават магу даць вам ключ пякельнай машынкі павярнуць!

Андрэ скінуў паранджу. Працаваць у ёй было вельмі нязручна. Выцягнуўшы з шафы вялікі скрутак дроту, ён пакорпаўся ў клемах здранцьвелымі пальцамі і далучыў да канцоў дроту электрычны рубільнік.

– Ну, як жадаеце! Я вас папярэдзіў! – Спусьціўшыся з адхону, ён пачаў размотваць дрот у бок дальніх кустоў, што знаходзіліся мэтраў за сто ад шафаў. Наблізіўшыся да хованкі, ён пакінуў там канец шнура з прымацаванай пякельнай машынкай, а сам пасьпяшаўся да моста. Далучыўшы іншы канец дрота да дэтанатара, ізноў паглядзеў на Хведара Міхайлавіча.

– Я вас умаляю! Праз хвіліну сьвет паляціць у тартарары! Адыдзіце ад шафаў на бясьпечную адлегласьць!

Перейти на страницу:

Похожие книги

Норма
Норма

Золотые руки переплавлены, сердце, подаренное девушке, пульсирует в стеклянной банке, по улице шатается одинокая гармонь. Первый роман Владимира Сорокина стал озорным танцем на костях соцреализма: писатель овеществил прежние метафоры и добавил к ним новую – норму. С нормальной точки зрения только преступник или безумец может отказаться от этого пропуска в мир добропорядочных граждан – символа круговой поруки и соучастия в мерзости."Норма" была написана в разгар застоя и издана уже после распада СССР. Сегодня, на фоне попыток возродить советский миф, роман приобрел новое звучание – как и вечные вопросы об отношениях художника и толпы, морали и целесообразности, о путях сопротивления государственному насилию и пропаганде.В формате a4.pdf сохранен издательский макет.

Владимир Георгиевич Сорокин

Контркультура
Внутри ауры
Внутри ауры

Они встречаются в психушке в момент, когда от прошлой жизни остался лишь пепел. У нее дар ясновидения, у него — неиссякаемый запас энергии, идей и бед с башкой. Они становятся лекарством и поводом жить друг для друга. Пообещав не сдаваться до последнего вздоха, чокнутые приносят себя в жертву абсолютному гедонизму и безжалостному драйву. Они находят таких же сумасшедших и творят беспредел. Преступления. Перестрелки. Роковые встречи. Фестивали. Путешествия на попутках и товарняках через страны и океаны. Духовные открытия. Прозревшая сломанная психика и магическая аура приводят их к секретной тайне, которая творит и разрушает окружающий мир одновременно. Драматическая Одиссея в жанре «роуд-бук» о безграничной любви и безумном странствии по жизни. Волшебная сказка внутри жестокой грязной реальности. Эпическое, пьянящее, новое слово в литературе о современных героях и злодеях, их решениях и судьбах. Запаситесь сильной нервной системой, ибо все чувства, мозги и истины у нас на всех одни!

Александр Андреевич Апосту , Александр Апосту

Контркультура / Современная русская и зарубежная проза