Читаем Сцюдзёны вырай полностью

«Дык ты адзін жывеш? Ніхто да цябе не прыходзіць?» — вельмі ж яго цікавіў мой сямейны статус. «А дзе вы так мову вывучылі»? — паспрабаваў я памяняць тэму, але ён ужо кудысьці збег, вярнуўся з пухірыстым зялёным сакваяжыкам, у якім былі малюнкі, яго малюнкі, ён іх зрабіў на флоце — шматслоўна тлумачыў ён — бо ён служыў на флоце, спачатку на флоце, а потым — не на флоце.

Ён вымаў акварэлі з марскімі тэмамі (чайкі, хвалі, камяні, скалы, зоркі, караблі) і з хуткасцю калейдаскопу тыкаў мне ў вочы, нібыта штосьці даказваючы. Мне было дзіўна, бо частка з іх была напісана даволі дасканала ды, здаецца, жанчынай (чуллівасць і празмерная ўзрушанасць у кожным каляровым дотыку паперы), іншыя сапраўды былі падобныя да малюнкаў самавука-марака (тут былі ваенныя лінкоры з эрэктыльна ўзнятымі гарматамі, пяшчотна быў схоплены сюжэт «Пуск ПЗРК-300 у святле поўні»), трэцюю групу складалі акварэлі, зробленыя дзіцячай ці падлеткавай рукой ды не адной — тут была цэлая выстава твораў мастацкай школы сярэдніх памераў (гэтых можна было вылучыць па празмерна рамантычных адносінах да мора, якое перадавалася некалькімі шырокімі каляровымі палосамі з градацыяй ад вохравага плыткаводдзя да ўльтрамарынавых глыбіняў з абавязковым ветразем на гарызонце, геаметрычнасць якога была сапсаваная некалькімі неасцярожнымі рухамі пэндзля). Мой хуткі да ўспрымання жывапісу позірк выхопліваў у гэтым мігаценні акуратна заштрыхаваныя падобнымі колерамі подпісы ў правым ніжнім кутку — усім пачаткоўцам так прыемна адчуваць сябе саўрасавымі: памеры ды працягласць плямаў былі розныя, а значыць, рознымі былі і подпісы. Я запытаўся: «Гэта не вашыя акварэлі, ці не так?». Ён аслупянеў, сунуў малюнкі ў сакваяжык, клацнуў зашчапкамі ды хуценька схаваў калекцыю некуды. Я паспрабаў высветліць, дзе ён усё ж вывучыў мову і навошта мне паказваў гэтыя малюнкі, бо склалася ўражанне, быццам ягоным планам было пачаць сяброўства, а мая нахабная адукаванасць гэты план сапсавала. Але дзівачок у акулярах на пытанні не адказваў.

«Хадземце на кухню», — прапанаваў ён мне. Не, мне не было боязна, бо не выглядаў ён на небяспечнага. «Хочаце цукру?» — прапанаваў на кухні, у якой было даволі цёмна, бо вокны былі завешаныя. Там, за фіранкамі, шугалі ластаўкі ды даносіліся па-летняму ўтульныя выкрыкі дзетак. Я здзівіўся: «Цукру?». «Цукру?» — пацвердзіў ён, гасцінна зняў вечку з цукарніцы і сам набраў паўнюткую лыжку белага пяску. Паўза зацягвалася, я пачаставаўся ягоным цукрам і не заўважыў у ім нічога адметнага. «Файна, скажы?» — задаволена варкатнуў гаспадар. Я не ведаў, што сказаць і пацвердзіў, што цукар смачны. «Чаго ў прыцемках сяджу?» — працягнуў ён размову хіба што з самім сабой, бо я нічога на гэты конт не пытаў. «А вось глядзі», — ён шчоўкнуў нейкай кнопкай і на шафіку запалілася гірлянда, якая файна б пасавала для прыдання святочнай атмасферы якому-небудзь оруэлаўскаму савецка-каляднаму інтэр’еру, аднак да Калядаў было далёка, а выказваць захапленне святлом ды каларыстыкай гірляндаў неяк няёмка (заўвага рэдактара (Я. П.): Джон, у СССР не святкаваліся Каляды, толькі Новы год, таму «савецка-калядны інтэр’ер» так не выглядае!). Дзівак чакаў ад мяне ўхвалення, і я прамармытаў нешта пра адценне лямпачак, пра дзіўныя спалучэнні колераў. «Яна кітайская, — працягнуў тлумачэнні акуляры. — Раней такіх не рабілі. Паглядзіце, якія дробненькія лямпачкі!».

І тут здзіўленне ды няёмкасць дасягнулі той канцэнтрацыі, што мне зрабілася ніякавата. Я рушыў да дзвярэй, а ён скакаў за мной, як чорт, скакаў і ўсё спрабаваў пасябраваць. Тут, калі дзверы ўжо былі адчыненыя, дзівак зрабіў апошнюю недарэчнасць — ён уціснуў мне ў далонь склізкую бутэль гарэлкі «Russki Shtandar»: «За знаёмства!». Я пільна паглядзеў яму ў твар, толькі тут заўважыўшы асаблівасць ягонага позірку: вочы як быццам глядзелі не на свет, а былі сфакусаваныя на шкле акуляраў. Стары нібыта лавіў на іх унутранай паверхні адлюстраванні і менавіта адсюль чэрпаў уласныя ўяўленні аб тым, дзе жыве. Ён глядзеў на цябе і не бачыў. З іншага боку, ты мог утаропіцца ў ягоныя вочы і нічога не заўважыць у іх, бо яны скіраваныя выключна на паверхню шкла і непранікальныя звонку. Ад гэтага нечалавечага позірку зведзеных да носу вачэй я адчуў ледзяненне ў страўніку, жаданне хутчэй пайсці да сябе і вельмі-вельмі шчыльна зачыніць дзверы. Я ўжо ступіў колькі крокаў, калі ён раптам спыніў мяне: «Паслухай, калі да цябе прыйдзе твая сяброўка, калі ласачка, запрасі мяне. Я вельмі люблю з моладдзю пабалбатаць!». Я паціснуў плячыма ды развітаўся.

У свеце падворка Іваноў заняў тое месца, што раней займаў маўклівы мужчына. Часцяком сусед сядзеў на прыступках, глядзеў на шкло сваіх акуляраў ды хрумсцеў цукрам. Час ад часу я заспяваў яго за соўганнем па двары з той жа бессэнсоўнасцю, з якой да яго соўгалася курыца. Такім чынам, Іваноў замяніў абаіх.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Кредит доверчивости
Кредит доверчивости

Тема, затронутая в новом романе самой знаковой писательницы современности Татьяны Устиновой и самого известного адвоката Павла Астахова, знакома многим не понаслышке. Наверное, потому, что история, рассказанная в нем, очень серьезная и болезненная для большинства из нас, так или иначе бравших кредиты! Кто-то выбрался из «кредитной ловушки» без потерь, кто-то, напротив, потерял многое — время, деньги, здоровье!.. Судье Лене Кузнецовой предстоит решить судьбу Виктора Малышева и его детей, которые вот-вот могут потерять квартиру, купленную когда-то по ипотеке. Одновременно ее сестра попадает в лапы кредитных мошенников. Лена — судья и должна быть беспристрастна, но ей так хочется помочь Малышеву, со всего маху угодившему разом во все жизненные трагедии и неприятности! Она найдет решение труднейшей головоломки, когда уже почти не останется надежды на примирение и благополучный исход дела…

Павел Алексеевич Астахов , Павел Астахов , Татьяна Витальевна Устинова , Татьяна Устинова

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза
Презумпция виновности
Презумпция виновности

Следователь по особо важным делам Генпрокуратуры Кряжин расследует чрезвычайное преступление. На первый взгляд ничего особенного – в городе Холмске убит профессор Головацкий. Но «важняк» хорошо знает, в чем причина гибели ученого, – изобретению Головацкого без преувеличения нет цены. Точнее, все-таки есть, но заоблачная, почти нереальная – сто миллионов долларов! Мимо такого куша не сможет пройти ни один охотник… Однако задача «важняка» не только в поиске убийц. Об истинной цели командировки Кряжина не догадывается никто из его команды, как местной, так и присланной из Москвы…

Андрей Георгиевич Дашков , Виталий Тролефф , Вячеслав Юрьевич Денисов , Лариса Григорьевна Матрос

Иронический детектив, дамский детективный роман / Современная русская и зарубежная проза / Ужасы / Боевики / Боевик / Детективы