Читаем Сцюдзёны вырай полностью

За куфаль-другі піва (плаціў заўсёды я — гэта было маёй падзякай за ўрокі гісторыі), Сяргей шпігаваў легендамі хаця б пра таго таго ж Міндоўга, якія адмаўлялі ўсё напісанае на гэты конт у падручніках (і таму было цікава!): пасля таго, як ён пайшоў з жыцця, быў пасаджаны на каня, прыбраны ў каралеўскія адзенні, у золата і дыяманты, пасля чаго каню далі пайсці з мёртвым каралём. Такімі былі забабоны перуновых братоў, да якіх ён вярнуўся пасля таго, як прыняў каталіцызм для каранацыі. І ад гэтага відовішча высакароднага мерцвяка на кані адначасова робіцца жудасна і неяк лісліва, бо што за народ быў! Што за волаты! І вось, Сяргей, расплюхваючы піва па драўляным стале, распавядае пра велічнага нерухомага вершніка, конь якога йдзе на захад, у полымя, на цьмелае сонца, і ніхто з сялян не адважыцца падыйсці бліжэй, бо баяцца Міндоўга люта, і ў вачах Сяргея трапеча той барвовы заход… А як не ўзгадаць пра баравіковыя дубровы ды закінутыя сядзібы, пра плавучыя астравы ды мораныя дубы на глыбіні дваццаці метраў, якія файна бачныя праз чысцюткую ваду на Блакітных азёрах? Як не ўспомніць пра зоры ды купанне ў святле месяца, начное купанне галяком, калі вада цёплая, як сырадой? І, калі ўжо мы ўзгадалі пра ночы, — як не натхніцца расповедам пра распырсканае па нябёсах малако?

Тэарэтычна, усё гэта магчыма было і тут, у Літве. Бо тут таксама былі баравіковыя дубровы ды азёры, сок, які збіралі з дрэваў, сузор’і, пад якімі кахалі і паміралі мае продкі, шагалаўскія касыя платы ды драўляныя хаты. Нават Міндоўг тут быў, прычым у неверагодных колькасцях: помнік, назва вуліцы, магніцік на лядоўню. Аднак усе беларускія прыцягальнасці, змешчаныя па гэты бок ад памежнай бездані, пакідалі ўражанне музея. Тутэйшая дуброва пад Панявежысам, у якой мяне люта пажэрлі камары, як быццам не дацягвала, у ёй не хапала колеру, наяўнасці, субстанцыйнасці. Вымаючы з кедаў пасля маёй караценькай экспедыцыі галінкі ды былінкі з той дубровы, я не мог паверыць, што яны рэальныя: выглядала на пластыкавую падробку. Літоўскія лясы і мае ўяўленні пра лясы беларускія адрозніваліся гэтаксама, як насычаныя пейзажы Куінджы (прабач, Наста, што тлумачу на прыкладзе расейскага мастацтва!) адрозніваліся ад бляклых п’яных маляванак позняга Саўрасава.

Вежа Гедыміна, чырвоная ад увагі турыстаў да сябе, Святая Ганна выглядалі фэйкам, бо не патрабавалі ніякіх высілкаў для пошуку, авалодання ведамі. Беларусь, з яе гісторыяй і культурай, як быццам належала толькі інтэлектуалам. Да яе немагчыма было дакрануцца ніяк інакш, акрамя як ва ўспамінах тых людзей, якім яна балела. Літва прапаноўвала беларускую гісторыю ва ўжо расфасаваным выглядзе, аздобленым цэннікам ды этыкеткай (на літоўскай мове). Розніца паміж літоўскімі азёрамі і маёй марай хаця б раз пабачыць беларускія была прыкладна такая ж, як розніца паміж какосам, выпітым на спякотнай вуліцы Сілігуры пасля дваццаціхвілінных пошукаў хоць якой вадкасці, і какосавым сокам, набытым у гіпермаркеце ў Даўнтаўне.

І нават гэтымі норыцамі, міндоўгамі ды баравікамі не вычэрпвалася ўсё тое, што я адчуваў побач з Беларуссю. Яе «распаведзенасць», наяўнасць выключна ў выглядзе нечых успамінаў, урыўкавых разваг пра тое, што такое «радзіма» і што такое «Беларусь», надзялялі краіну неспалучальнымі рысамі, рабілі, напрыклад, той жа чыгуначны вакзал ці Нацыянальную бібліятэку самымі безгустоўнымі, але і самымі прыгожымі будынкамі чалавецтва. Бібліятэка? Ну як жа, помнік безгустоўнасці, помнік адсутнасці ўяўленняў аб прыгожым як такім — чуў я. Бібліятэка? Адзінае вартае захаплення ў архітэкурным абрысе гораду, чый гістарычны цэнтр зруйнаваны камуністамі, каб было, дзе паўстаць сталінскаму ампіру. Нічога пачварнага ў ёй няма ды і не можа быць, а што ёсць, дык гэта захапляльны выклік натуральнасці, законам прыроды: ўяві сабе надзвычайных, спелеалагічных памераў крышталь, які нарос пасярод роўнай, як талерка, паверхні, крышталь, бакі якога ўзімку ўпрыгожваюць снегавыя нарасты, нібы гэта не будынак, а Манблан. Уяві гэты цуд марозным днём, калі паветра празрыстае, як дыямент, і адчуеш падсвядомы пазыў спусціцца па ім на лыжах… Адно што калі па ім вечарамі запускаюць рэкламу аўтаномнага пажарнага верашчальніку, дык гэта і ёсць сучасная Беларусь.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Кредит доверчивости
Кредит доверчивости

Тема, затронутая в новом романе самой знаковой писательницы современности Татьяны Устиновой и самого известного адвоката Павла Астахова, знакома многим не понаслышке. Наверное, потому, что история, рассказанная в нем, очень серьезная и болезненная для большинства из нас, так или иначе бравших кредиты! Кто-то выбрался из «кредитной ловушки» без потерь, кто-то, напротив, потерял многое — время, деньги, здоровье!.. Судье Лене Кузнецовой предстоит решить судьбу Виктора Малышева и его детей, которые вот-вот могут потерять квартиру, купленную когда-то по ипотеке. Одновременно ее сестра попадает в лапы кредитных мошенников. Лена — судья и должна быть беспристрастна, но ей так хочется помочь Малышеву, со всего маху угодившему разом во все жизненные трагедии и неприятности! Она найдет решение труднейшей головоломки, когда уже почти не останется надежды на примирение и благополучный исход дела…

Павел Алексеевич Астахов , Павел Астахов , Татьяна Витальевна Устинова , Татьяна Устинова

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза
Презумпция виновности
Презумпция виновности

Следователь по особо важным делам Генпрокуратуры Кряжин расследует чрезвычайное преступление. На первый взгляд ничего особенного – в городе Холмске убит профессор Головацкий. Но «важняк» хорошо знает, в чем причина гибели ученого, – изобретению Головацкого без преувеличения нет цены. Точнее, все-таки есть, но заоблачная, почти нереальная – сто миллионов долларов! Мимо такого куша не сможет пройти ни один охотник… Однако задача «важняка» не только в поиске убийц. Об истинной цели командировки Кряжина не догадывается никто из его команды, как местной, так и присланной из Москвы…

Андрей Георгиевич Дашков , Виталий Тролефф , Вячеслав Юрьевич Денисов , Лариса Григорьевна Матрос

Иронический детектив, дамский детективный роман / Современная русская и зарубежная проза / Ужасы / Боевики / Боевик / Детективы