Читаем Сцюдзёны вырай полностью

Аднаго дня ён зрабіў яшчэ адну спробу пазнаёміцца. Вярнуўшыся дадому, я заўважыў суседа за няўдала раскладзеным мальбертам — ён рабіў выгляд, што спрабуе намаляваць адну з жывапісна раскудлачаных часам частак дому. Падсвядома я заўважыў, што адзінае, у чым ён дасягнуў поспехаў — дык гэта ў выцісканні алею на палітру. На палатне было пакінута некалькі нерашучых мазкоў, якія сведчылі толькі аб тым, што асоба, за іх адказная, ніколі не трымала ў руках пэндзля. «Я вось якраз хацеў пагутарыць з вамі пра мастацтва», —пачаў Іваноў, на галаве якога быў ужо абрынданы свежым кобальтам (яшчэ адна прыкмета непрывучанасці да жывапісных заняткаў) берэт. Я зрабіў грэблівы выраз твару і кінуў, што нічога пра мастацтва не ведаю і ніколі не цікавіўся.

Я апішу свой тыповы дзень тут. Я прачынаюся а восьмай гадзіне, да дзевяці соўгаюся па хаце, у дзевяць пятнаццаць выходжу, здароўкаюся з Івановым, які звычайна назірае за маім сыходам (можа, вядзе нейкі дзённік ці штосьці накшталт?), апынаюся на вулачцы, запоўненай турыстамі, ківаю анёлу, іду направа. Праходжу побач з вылепленым са снегу праваслаўным храмам ды кідаю якар у кавярні, масткі якой знаходзяцца над хуткай плынню (насупраць — помнік русалцы, вы не заблытаецеся). Тут я праводжу час да адзінаццаці: узімку, калі лавы над здранцвелым струмянём засцеленыя снегавымі пярынамі, мяне можна знайсці ўнутры з якім-небудзь са слоўнікаў, са сшыткам граматычных практыкаванняў. Я працую тут да адзінаццатай, і калі б мяне хтосьці спрабаваў знайсці, гэта лепшае месца і час. Пасля гэтага ў мяне пачынаюцца лекцыі, якія доўжацца па-рознаму, таму перайду адразу да шасці гадзінаў, калі кожны вечар я пачынаю свой мацыён, які праходзіць па адным і тым жа маршруце: па Піліес я ўздымаюся да бульвара Вакечу, пасля чаго скіроўваюся да цэнтру праз клубкі вулачак, прапітаных тутэйшым вэнджаным паветрам. Я памятаю, як намагаўся зразумець, што за дзіўны водар лунае тут штовечар, што за смалены прыпах ловяць ноздры, і толькі потым, пабачыўшы павойны дымок з труб, зразумеў, што тут топяць каміны, што амаль увесь цэнтр на драўняным паліве. На рагу Гедыміна і Вільняус я займаю месца ў кавярні, урослай у кнігарню і да васьмі вечара гляджу ў акварыюм заваконня.

Мае адносіны з Беларуссю тут, у Вільні, пазбавіліся галівудскай спрошчанасці. Радзіма, ці тое, што ад яе засталося, ці тое, што з ёй здарылася, ці тое, што яе зжэрла, — карацей, тая пачвара ды тая прыгажуня, якая звалася Беларуссю, была цяпер настолькі шчыльна побач, што нічога пэўнага ўжо не было бачна: так, плямы на скуры, неідэнтыфікаваная лагчына, далікатны выгін ды павольны ўздым грудзёў пры дыханні. Тут лавілася тэлевізія той дзяржавы, якая нарасла вакол маёнтка майго дзеда. Я разумеў не ўсё, што паказвалі там, бо час ад часу навіны чамусьці начытваліся не па-беларуску, а па-руску. У нейкім сэнсе, гэтая тэлевізія была падобнай да ўсёй тэлевізіі свету, усхваляючы неверагодную прыгажосць (ці захапляльную неахайнасць) нечага, што ў лепшым выпадку з’яўляецца таннай каляднай гірляндай, не вартай ніякай увагі псіхічна ўстойлівага гледача. Аднак з іншага боку, менавіта гэтая тэлевізія, пры пільным яе праглядзе, утрымлівала прыкметы той бездані, якая працягнулася па межах Беларусі і надзейна аддзяляла яе ад свету людзей. Не, гэта таксама былі людзі, ніякіх адрозненняў у колеры скуры, форме насоў ці памерах ілбоў. Нават надброўныя дугі былі звычайнымі. Але ж куды лепей было б, калі б ТВ-вешчуны былі салатавага адценню са шчупальцамі: гэта адразу б дазваляла разумець, што тут мы маем справу з нейкай выбітнай формай жыцця, ад якой не трэба чакаць павагі да нашых каштоўнасцяў ды светапогляду, усяго таго, што завецца чалавечнасцю.

У адзін з першых вечароў назірання за гэтай краінай праз тэлескоп «Беларусь-ТВ», калі я ўжо гатовы быў падзівіцца Настынаму ўспрыманню той рэчаіснасці, ад якой яна ў такой збянтэжанасці збегла, я натрапіў на жывадзёрны сюжэт, які прымусіў мяне ўсё зразумець і адчуць, бо ўспрымаўся праз мае ўласныя вочы: нават у пераказе я б не ўцяміў, у чым там быў цымес. Гэта быў караценькі расповед пра зверагадоўлю для вечаровых навін, ён ішоў адразу пасля паведамлення пра нафтаперапрацоўку і належаў у логіцы выпуску да аднаго з ім струменю навінаў — атрымання грошай.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Кредит доверчивости
Кредит доверчивости

Тема, затронутая в новом романе самой знаковой писательницы современности Татьяны Устиновой и самого известного адвоката Павла Астахова, знакома многим не понаслышке. Наверное, потому, что история, рассказанная в нем, очень серьезная и болезненная для большинства из нас, так или иначе бравших кредиты! Кто-то выбрался из «кредитной ловушки» без потерь, кто-то, напротив, потерял многое — время, деньги, здоровье!.. Судье Лене Кузнецовой предстоит решить судьбу Виктора Малышева и его детей, которые вот-вот могут потерять квартиру, купленную когда-то по ипотеке. Одновременно ее сестра попадает в лапы кредитных мошенников. Лена — судья и должна быть беспристрастна, но ей так хочется помочь Малышеву, со всего маху угодившему разом во все жизненные трагедии и неприятности! Она найдет решение труднейшей головоломки, когда уже почти не останется надежды на примирение и благополучный исход дела…

Павел Алексеевич Астахов , Павел Астахов , Татьяна Витальевна Устинова , Татьяна Устинова

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза
Презумпция виновности
Презумпция виновности

Следователь по особо важным делам Генпрокуратуры Кряжин расследует чрезвычайное преступление. На первый взгляд ничего особенного – в городе Холмске убит профессор Головацкий. Но «важняк» хорошо знает, в чем причина гибели ученого, – изобретению Головацкого без преувеличения нет цены. Точнее, все-таки есть, но заоблачная, почти нереальная – сто миллионов долларов! Мимо такого куша не сможет пройти ни один охотник… Однако задача «важняка» не только в поиске убийц. Об истинной цели командировки Кряжина не догадывается никто из его команды, как местной, так и присланной из Москвы…

Андрей Георгиевич Дашков , Виталий Тролефф , Вячеслав Юрьевич Денисов , Лариса Григорьевна Матрос

Иронический детектив, дамский детективный роман / Современная русская и зарубежная проза / Ужасы / Боевики / Боевик / Детективы