Читаем Сцюдзёны вырай полностью

Спачатку, калі я ўсё яшчэ верыў у моц супадзенняў, у тое, што Наста дзесьці зусім побач, у суседняй кавярні, на паралельнай вулачцы, і трэба толькі ў патрэбны момант павярнуць у вырашальным напрамку, каб яе напаткаць, я хадзіў дзённа і ночна. Пешшу я вывучыў усе раёны Вільні, ногі ператварыліся ў мае вочы, я мог пазнаць, дзе я — закрыўшы твар далонямі ды заціснуўшы вушы вялікімі пальцамі, проста па характары ўхілу паверхні. Я мог такім чынам адрозніць кульгавую Таўра ад роўнага, як прасавальная дошка, Гедымінаса. Час ад часу я знаходзіў яе. І паскараўся да бега, наганяючы чарговую спіну, і крычаў: «Наста!». Але адгукалася не Наста, а Расутэ, Даля, Ангеле ці Ірэна. І я зноў ішоў — ішоў пад дажджом, пад снегам, у сцюжу ды пекла — ішоў туды, куды дарэмнай надзеяй вабіла мяне сэрца, тое сэрца, якое падскоквала ў грудзях, калі ў павольным спакойным, як кіт, тралейбусе мільгаў падобны сілуэт, і я зноў бег ды не паспяваў на прыпынак, браў таксоўку, ехаў за ім, ускокваў туды, а там ужо не было таго сілуэта, таго крэмавага плашча ды знаёмага — да знямення, да здранцвення, профіля. Я ўпэўнены — дагэтуль упэўнены — і не пераконвайце мяне, не трэба! — я ўпэўнены ў тым, што бачыў яе аднойчы. Нюх, інтуіцыя — штосьці звышнатуральнае падштурхнула мяне паснедаць у Gusto на чыгуначным вакзале, месца, пагадзіцеся, даволі дзіўнае для таго, хто не плануе праз паўгадзіны з’ехаць некуды дастаткова далёка для таго, каб гэтая далечыня, у сукупнасці з немагчымасцю знайсці нармалёвую ежу ў цягніку, вымусіла есці менавіта тут. Я калупаў відэльцам мёртвы блін з вывернутымі вантробамі, праз раненні якога выцякала сунічная кроў, і ў гэты момант — хуценькая постаць прамільгнула побач, праз шкло, і прынцыповай была яе наўмысная пахіласць, чалавек, бы наўмысна, скажаў свой рост, валасы і значная частка твару былі схаваныя пад паркай. І тое, што яна скокнула ў вагон акурат у той момант, калі цягнік варухнуўся, скрыгочучы так, нібы стаяў без руху з моманту вынаходніцтва дызельнага рухавіка, толькі запэўнівала ў тым, што — яна, яна, бо каму яшчэ так хавацца? Я пабег — я за гэты час вывучыўся паскарацца, як спартовы аўтамабіль на светлафоры, нейкі час бегаў кожны вечар перад тым, як пайсці да сну, таму старт быў эфектны, з непрытомным крэслам, якое пачынала сваё чатырохногае падзенне, калі я яшчэ быў побач, а гарматна грукнула, калі ад грукату было чутно хіба што рэха. Дзеля таго, каб выціснуцца з гэтага невыносна доўгага, як няспраўны лімузін, Gusto на перон, патрэбна было праляцець праз усё правае крыло будынку, паднырнуць пад лесвіцу, прабегчы спачатку ўніз, потым — праз «Максіму» (зніжкі на арахіс ад трох да двух з паловай літаў), потым, распіхваючы «макісмалістаў», якія набралі арахісу сабе ў клункі, — наверх, праз хол, праз макет Вільні, праз эскалатар, праз прыціснутыя да сценак шкляныя дзверы, — каб пабачыць чырвоныя ліхтарыкі ззаду гэтага ліхаманца, што ўпёр яе ад мяне… Цягнік на Берлін, наступны прыпынак — у Польшчы, у Бзднах, самалет на Варшаву ў васемнаццаць, калі цягнік Бздны ўжо тры гадзіны як праедзе. Калі яна была тут, значыць, сюды і вернецца.

Я зноў праводзіў гадзіны, бадзяючыся на поўначы ад вакзалу — у месцах, дзе панавалі рускамоўныя падлеткі на старых, як парэшткі Савецкага Саюзу, БМВ і дзе толькі мой рашучы выгляд захаваў мне жыццё ды здароўе, бо за палову грошай, што былі ў мяне ў кішэні, тут не маглі, а павінны былі забіць. Я вывучаў населеныя кудлатымі, але вельмі прыязнымі нефармаламі сквоты і нават пераначаваў у адным, — тым, што знаходзіцца каля парка, над Акадэміяй мастацтваў. Мы палілі вогнішча, пелі Боба Марлі ды елі тушонку.

Я хадзіў па віленскіх прадмесцях і шукаў яе ў драўляных хатах літоўскіх сялян. Потым мяне працяла геніяльная, як мне падалося, думка аб тым, што Наста павінна была асесці на мяжы з Беларуссю, літаральна на мяжы, каб усё было тое ж, з розніцай у якіх сто метраў. Я вандраваў па дзіўных вёсках, рассечаных надвое памежжам, вёсках, у якіх быў толькі адзін касцёл, з літоўскага боку, у дзесяці кроках ад загароды. Падчас службы сяляне-беларусы збіраліся ля плоту пад вартай аўтаматчыкаў (каб не далі ўцёкаў!) ды старанна выводзілі польскія псалмы пад гукі літоўскага аргана. «Вітаю вас!» — крычаў я землякам. «Вітаем, хлопча», — адгукаліся адзінкі са здзіўленнем. Землякі былі шчарбатыя, у картузах ды ботах. Потым уступалі памежнікі, якія хуценька тлумачылі, што камунікацыя праз мяжу недапушчальная.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Кредит доверчивости
Кредит доверчивости

Тема, затронутая в новом романе самой знаковой писательницы современности Татьяны Устиновой и самого известного адвоката Павла Астахова, знакома многим не понаслышке. Наверное, потому, что история, рассказанная в нем, очень серьезная и болезненная для большинства из нас, так или иначе бравших кредиты! Кто-то выбрался из «кредитной ловушки» без потерь, кто-то, напротив, потерял многое — время, деньги, здоровье!.. Судье Лене Кузнецовой предстоит решить судьбу Виктора Малышева и его детей, которые вот-вот могут потерять квартиру, купленную когда-то по ипотеке. Одновременно ее сестра попадает в лапы кредитных мошенников. Лена — судья и должна быть беспристрастна, но ей так хочется помочь Малышеву, со всего маху угодившему разом во все жизненные трагедии и неприятности! Она найдет решение труднейшей головоломки, когда уже почти не останется надежды на примирение и благополучный исход дела…

Павел Алексеевич Астахов , Павел Астахов , Татьяна Витальевна Устинова , Татьяна Устинова

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза
Презумпция виновности
Презумпция виновности

Следователь по особо важным делам Генпрокуратуры Кряжин расследует чрезвычайное преступление. На первый взгляд ничего особенного – в городе Холмске убит профессор Головацкий. Но «важняк» хорошо знает, в чем причина гибели ученого, – изобретению Головацкого без преувеличения нет цены. Точнее, все-таки есть, но заоблачная, почти нереальная – сто миллионов долларов! Мимо такого куша не сможет пройти ни один охотник… Однако задача «важняка» не только в поиске убийц. Об истинной цели командировки Кряжина не догадывается никто из его команды, как местной, так и присланной из Москвы…

Андрей Георгиевич Дашков , Виталий Тролефф , Вячеслав Юрьевич Денисов , Лариса Григорьевна Матрос

Иронический детектив, дамский детективный роман / Современная русская и зарубежная проза / Ужасы / Боевики / Боевик / Детективы