Читаем Ведзьміна тоня полностью

— А як тут пабудзеш? — развёў рукі дзед Васіль. — То во нядаўна асушылі, дык да першага вострава дайсці можна стала. А раней — багна усюды… Ды толькі цяпер во даведаліся хлопцы, што ёсць пахаваныя на адным востраве. Раней думалі — у багне прапалі…

— Справа… — працягнуў задумліва старшыня. — Азадачыць вас ехаў, а вы мне толькі задач наставілі…

— Ды што вам клапаціцца, Рыгоравіч? Вось бацька Віталі нам сёе-тое падкіне, наколькі можна да вострава, там перанясём, ды ўсе справы…

— Не, Яўменавіч, не ўсе гэта справы, — адмоўна і цвёрда пакруціў галавой старшыня. — Гэта ўвогуле не справа, калі магілу партызан раз у 60 год наведваюць, калі яны ў балоце пахаваны… Вы не думалі, каб перазахаваць? — нечакана спытаў ён.

— Перазахаваць?.. — задумаўся на хвіліну дзед Васіль і ўзяўся ўсё ж круціць сабе цыгарку. — Яно б было правільней, — загаварыў ён, набіваючы тытунь у паперу. — Усе ж нашы землякі, вяскоўцы…

— Ну, тады два дні вы пачакаеце, мётлаў мне навяжаце, а за гэты час мы абмазгуем справу больш сур’ёзна. Да пабачэння, бывайце, хлопцы.

Загуў матор, у садзе зноў стала ціха. Дзед Васіль аб нечым думаў, зацягваючыся тытунём. Нарэшце ён дакурыў, глянуў на прыціхлых Сяргея і Віталя.

— Што, мальцы, здаецца, пачалі мы з нічога, а справа аказалася вунь якой… Ну, будзем жыць — пабачым. А цяпер давайце пакуль мётламі зоймемся. Значыць, за вёскай, там дзе сметнік, маладыя бярозкі параслі… то дам я вам два вялікія нажы. Насечаце мне голля. Я пакуль ручкі для мётлаў пашукаю. Акуратна голле сячыце, бярозак не глуміце, ніжняе толькі… З ранку заўтра прыходзьце…

— От, стары, няма табе спакою, — з лёгкім асуджэннем прагаварыла баба Адарка. — Сядзеў бы ды яблыкі рэзаў…

— Парэжам і яблыкі, — адмахнуўся дзед Васіль. — Зробім усё, абы было здароўе…

Назаўтра раніцай Сяргей з Віталем ішлі вуліцай па бярозавае голле нейкі час моўчкі.

— Слухай, на самай справе, так усё павярнулася! — у захапленні сказаў Віталь.

— Што, ты ўжо аб тайне астравоў не думаеш? — усміхнуўся Сяргей. — Гарачы ты надта.

— Ды нічога я не гарачы. Астравы нікуды ад нас не дзенуцца… Уяўляеш, калі на самай справе трэба будзе перазахоўваць партызан…

— Не ўяўляю, я такога ніколі не бачыў.

– І я не бачыў… Магілу раскопваць будуць…

— Хто будзе? — прыпыніўся раптам Сяргей.

Віталь паціснуў плячыма.

— Не ведаю… Нам жа не дадуць…

— Чаму не дадуць?

— Не ведаю… Я па тэлевізары неяк бачыў, то там дарослыя былі, нейкі спецыяльны атрад…

Рэзалі вецце з бярозак, здаецца — на дваццаць мётлаў хапіла б, ледзь прынеслі. А дзед Васіль глянуў — сказаў, на пяць штук. Тады Віталь узяў свой мапед. Пакуль Сяргей наразаў вецце, ён адвозіў вязанкі на надворак дзеда Васіля. Наскладвалі добрую гару.

Нэла прабыла з бабай цэлы дзень: ірвалі казе пустазелле, збіралі яблыкі, кармілі куранят. Вячэраць усіх запрасіла баба Адарка: гарачыя бліны з яешняй.

Сяргей клаўся спаць у сваім будане, адчуваючы, што яго жыццё напаўняецца нечым важным, змястоўным. Увесь заўтрашні дзень быў распісаны: што рабіць і калі. Хвіліны вольнай не заставалася.

А з хаты зноў даносіліся абрыўкі п’янай лаянкі. Маці ён не бачыў ужо тры дні. Яна не падыходзіла да будана…

Частка 16

.

Маці прыбегла запыханая, узрушаная, калі ўжо ўсе сядзелі за сталом і даядалі боршч.

— Божа, ну няма ім больш клопату, — незадаволена бурчэла маці, мыючы рукі. — Тут і так з гэтым 60-годдзем спраў столькі, што не прадыхнуць. Не, давай выдумляць, праславіцца яны хочуць…

— Ты пра што, мам? — спытала Жэнька, калі маці села за стол.

— Уяўляеш, — маці павярнулася да бацькі, быццам не пачула Жэньку: — У сельсавеце літаральна кожны дзень распісаны: што рабіць, куды ісці. Абход ветэранаў рабі, помнікі і магілы прыбяры, пафарбуй, паднаві, агароджы папраў… А ні грошай, ні людзей! На вучнях-старшакласніках выязджаем. І вось сёння нас збіраюць і перад намі выступае Зарэмба, старшыня калгаса. Я вам, кажа, усё даваў, што ні прасілі: фарбу, цэмент. А вы мяне чаго, кажа, абманваеце? У нас ва ўсіх вочы круглымі сталі. Хто яго абманвае? Мы што, свае дамы фарбуем? А ён раптам пытае: хто з нашых землякоў пахаваны ў балоце, на астравах Ведзьмінай тоні? А ў нас няма такіх даных. І тут Зарэмба пачынае нас сароміць. Маўляў, стары дзед ды малыя збіраюцца наведаць тыя астравы, паставіць там помнік, а мы, дэпутаты Савета, не ведаем нават, хто там пахаваны. Уяўляеш?

— А адкуль старшыня ведае аб планах дзеда і хлопцаў? — ніколькі не ўзрушана спытаў бацька.

— Не ведаю, адкуль! — нервова адказала маці. — Бачу, цябе гэта не кранае. Дык дадам: у Зарэмбы з’явілася ідэя перазахавання тых партызан! І зрабіць гэта менавіта ў дзень 60-годдзя вызвалення Беларусі.

— Праўда? — захваляваўся цяпер бацька. — Вось малайчына!

— Малайчына!? Ты разумееш, што ўся наша падрыхтоўка ляціць к чорту? Сцэнарый, распрацаваны і ўзгоднены ў райвыканкаме, — к чорту! Колькі нерваў і часу на гэта пайшло — к чорту!

Маці ўжо крычала.

— Ты еш, — сказаў спакойна бацька. — Нічога страшнага няма. Іншае пытанне: як рэальна зрабіць перазахаванне…

Перейти на страницу:

Похожие книги

Русская печь
Русская печь

Печное искусство — особый вид народного творчества, имеющий богатые традиции и приемы. «Печь нам мать родная», — говорил русский народ испокон веков. Ведь с ее помощью не только топились деревенские избы и городские усадьбы — в печи готовили пищу, на ней лечились и спали, о ней слагали легенды и сказки.Книга расскажет о том, как устроена обычная или усовершенствованная русская печь и из каких основных частей она состоит, как самому изготовить материалы для кладки и сложить печь, как сушить ее и декорировать, заготовлять дрова и разводить огонь, готовить в ней пищу и печь хлеб, коптить рыбу и обжигать глиняные изделия.Если вы хотите своими руками сложить печь в загородном доме или на даче, подробное описание устройства и кладки подскажет, как это сделать правильно, а масса прекрасных иллюстраций поможет представить все воочию.

Владимир Арсентьевич Ситников , Геннадий Федотов , Геннадий Яковлевич Федотов

Биографии и Мемуары / Хобби и ремесла / Проза для детей / Дом и досуг / Документальное
Как
Как

Али Смит (р. 1962) — одна из самых модных английских писательниц — известна у себя на родине не только как романистка, но и как талантливый фотограф и журналистка. Уже первый ее сборник рассказов «Свободная любовь» («Free Love», 1995) удостоился премии за лучшую книгу года и премии Шотландского художественного совета. Затем последовали роман «Как» («Like», 1997) и сборник «Другие рассказы и другие рассказы» («Other Stories and Other Stories», 1999). Роман «Отель — мир» («Hotel World», 2001) номинировался на «Букер» 2001 года, а последний роман «Случайно» («Accidental», 2005), получивший одну из наиболее престижных английских литературных премий «Whitbread prize», — на «Букер» 2005 года. Любовь и жизнь — два концептуальных полюса творчества Али Смит — основная тема романа «Как». Любовь. Всепоглощающая и безответная, толкающая на безумные поступки. Каково это — осознать, что ты — «пустое место» для человека, который был для тебя всем? Что можно натворить, узнав такое, и как жить дальше? Но это — с одной стороны, а с другой… Впрочем, судить читателю.

Али Смит , Рейн Рудольфович Салури

Проза для детей / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза