Читаем Белая муха, забойца мужчын полностью

«Што ты як не мастак, — сказала Босая, прапускаючы Галіну Вітольдаўну наперад. — Калі ключоў няма, іх заўжды можна прыдумаць! Галіна Вітольдаўна, вы куды?»

Але Галіна Вітольдаўна ўжо шмыгнула ў ратавальную нішу пад лесьвіцай і пакацілася ўніз па зусім іншых прыступках — хутка-хутка.

«Ого, — уздыхнула Джэк Патрашыцель. — Не дагнаць».

«Тое, што Галіна Вітольдаўна нас пакінула, яшчэ ня значыць, што ключоў не існуе, — сказала Босая і хмыкнула. — Нават не разьвіталася, а яшчэ начальніца… Сьмелая баба, мне спадабалася. Дарэчы, вунь яна дзе».

І Босая паказала ў акно на ўнутраны двор, па якім, з апаскаю азіраючыся, кралася да яшчэ не зачыненай брамы няшчасная дырэктарка.

«А можа, у расход яе? — Джэк Патрашыцель злавіла дырэктарку ў прыцэл, патрымала ў ім, патрэсла, пакаштавала на вока. — У ножку ці ў дупу? Ці ў цемечка?»

«Не, ня трэба, — Босая паклала руку на ствол. — Хай жыве. І хай нясе сьветлую вестку людзям і жанчынам, усім малым і вялікім істотам, у гарады і весі…»

7. Iх больш, чым мы думаем

Як жа так магло стацца, што сярод белага дня ў дэмакратычнай краіне пад жаночым назовам «Рэспубліка Беларусь», у краіне з даведкай пра тое, што яна знаходзіцца ў самым цэнтры Эўропы, у краіне, якой кіравалі мудрыя і магутныя дзяржаўныя мужы, адрэстаўраваны на дзяржаўныя грошы княскі замак зь велікапышнымі высокімі мурамі і неблагой крамаю сувэніраў, замак, які з гордасьцю паказвалі турыстам з усяго сьвету, раптам апынуўся ў руках банды тэрарыстак, кучкі няўрымсьлівых бабаў без цара ў галаве?

Магчыма, рэч у тым, што ў замак пускалі ўсіх без выключэньня. Сто тысяч білет, школьнікам — зьніжка. На аўтобусе: трыста тысяч плюс чаявыя экскурсаводу. Калі б для наведаньня замку былі ўведзеныя строгія правілы і на браме стаяў бы мэталадэтэктар, ці хаця б дэтэктар хлусьні, такога безабразія ніколі б ня здарылася. Магчыма, праблема палягала ў недастатковай пільнасьці экскурсаводкі — яна магла б зьвярнуць увагу на тое, што некаторыя экскурсанткі паводзяцца нетыпова для беларускіх жанчын: маюць занадта цьвёрдыя сьпіны, трымаюцца асобна ад калектыву, гавораць мала, фарбуюцца з выклікам і надзяваюць белыя, занадта белыя сукенкі. Магчыма, жанчынам наогул трэба было б забараніць наведваньне замкаў. Забараніць, баронячы іх ад Гісторыі, ад якой яны вельмі часта цярпелі, а калі не цярпелі і ўмешваліся, дык карысьці ад іх не было ніякай, толькі інтрыгі, падман, атрута і цёмныя закуткі. Без жанчын Гісторыя, вялікая Гісторыя, была б раўнейшай, велічнейшай і прастакутнейшай.

Але так ці інакш, замак, здалёк падобны да галавы індзейца з адкрытым ротам, стаўся лёгкай здабычай бандытак. Рот закрыўся. За апушчанай замкавай брамай уладкавалася на раскладным крэсьле вартавая з Фалічным Сымбалем на каленях. Такія самыя маладзіцы сталі на вежах і мурах, жанчыны ў летніх сукенках і лёгкіх спадніцах, якія варушыў вецер, у джынсах і нават у спэцадзеньні — бо сярод удзельніц банды Босай былі і супрацоўніцы палацава-замкавага комплексу.

І гэта таксама было правінай адміністрацыі і новай дырэктаркі. Даўно варта было зьвярнуць увагу на тое, што за апошні год у Замак уладкавалася адразу некалькі маладых жанчын, выпускніц беларускіх вузаў, якія такім чынам знайшлі сабе працу па разьмеркаваньні. Некалькі гадоў адрэстаўраваны замак стаяў сабе, мёртвы і непахісны, служачы пляцоўкай для розных банкетаў і тэлевізійных баляў, і тут раптам працаваць сюды ўладкаваліся маладыя кабеты, якім бы замуж і ў радзільню, а не ў халодныя замкавыя залі, што пахнуць сьвежым тынкам і застарэлым тубэркулёзам. Гэта былі дзяўчаты з дыплёмамі бібліятэкараў, гісторыкаў, філёлягаў, настаўніц нікому не патрэбнай мовы і не прыдатных ні да чога культуролягаў, якія заўжды жывуць заўтра, і таму сёньня карысьці ад іх ніякай. Іх было ўсяго дзесяць-пятнаццаць — але гэтай колькасьці хапала, каб утрымліваць у замку ўладу.

Зрэшты, зь імі нашай групе блізка пазнаёміцца не давялося — як і зь іншымі экскурсантамі і тым абслуговым пэрсаналам, што заставаўся ў замку на момант захопу. Нас вартавалі дзікія дзеўкі Босай: насьмешлівая і непрыгожая Аленькі Цьвяточак, кітаец (а насамрэч тыбэтка) Царонг, тоўстая Нямона Ліза і хударлявая, як манэкеншчыца, дзяўчына з кабыліным тварам, якую ўсе называлі Джэк Патрашыцель. Занадта даўгія мянушкі — і было нешта вычварэнскае ў тым, што яны з задавальненьнем вымаўлялі гэтыя мянушкі да канца, не скарачаючы іх і не абсякаючы. Было ў гэтым нешта грунтоўнае — быццам тэрарысткі казалі такім чынам, што іхная ўлада ў замку надоўга. Што ж, давялося і нам звыкнуцца называць іх менавіта так.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Оптимистка (ЛП)
Оптимистка (ЛП)

Секреты. Они есть у каждого. Большие и маленькие. Иногда раскрытие секретов исцеляет, А иногда губит. Жизнь Кейт Седжвик никак нельзя назвать обычной. Она пережила тяжелые испытания и трагедию, но не смотря на это сохранила веселость и жизнерадостность. (Вот почему лучший друг Гас называет ее Оптимисткой). Кейт - волевая, забавная, умная и музыкально одаренная девушка. Она никогда не верила в любовь. Поэтому, когда Кейт покидает Сан Диего для учебы в колледже, в маленьком городке Грант в Миннесоте, меньше всего она ожидает влюбиться в Келлера Бэнкса. Их тянет друг к другу. Но у обоих есть причины сопротивляться этому. У обоих есть секреты. Иногда раскрытие секретов исцеляет, А иногда губит.

Ким Холден , КНИГОЗАВИСИМЫЕ Группа , Холден Ким

Современные любовные романы / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза / Романы