Читаем Белая муха, забойца мужчын полностью

І ён абвёў нас вачыма, быццам мы толькі што апантана даказвалі яму людзкасьць жаночай прыроды.

«Цікава, доўга мы тут яшчэ прасядзім?» — працягнуў Паўлюк. Нехта мусіў вымавіць гэтую пустую, як бляшанка, фразу, я чакаў яе з таго самага моманту, як мы апынуліся тут, і вось яна прагучала ва ўсёй сваёй бязглуздасьці. Міхаіл Юр’евіч, які ўвесь гэты час моўчкі думаў сваю думу, раптам зароў, ускочыў і пачаў малаціць кулаком па стале. Татуіроўкі весела хадзілі сюдытуды: угару, уніз, угару, уніз… Дубовы стол патрэскваў, але досыць упэўнена: ён бачыў і не такое. Удары кулака рабіліся ўсё больш моцныя, рыканьне Міхаіла Юр’евіча — усё больш шалёным, мы сядзелі, гледзячы перад сабой, і пачуваліся ніякавата, як вучні, настаўнік якіх намачыў штаны. З жаночага кута пачуўся ціхі плач, а Люба нават накрылася з галавой краем дывана.

«Сукі! Сукі! Сукі!» — аднастайна выгукваў Міхаіл Юр’евіч проста ў нашую ўтульную лірычную абстановачку, вочы ягоныя сьцяліся да зусім вузкіх шчылінак, і цяпер ён больш не нагадваў чалавека, і я нават паглядзеў на яго з палёгкай, бо ў чалавечым абліччы Міхаіл Юр’евіч выклікаў значна больш страху. «Сукі! Сукі! Сукі!» — паўтараў ён, апускаючы кулак на стол, і з носу ў яго пайшла кроў. Аўстрыец ня вытрымаў і закрыў твар рукамі, ён заскуголіў, тоненька, працяжна, як шчанючок. У пакой зазірнула Нямона Ліза, ацаніла сытуацыю і асьцярожна зачыніла дзьверы, усім сваім выглядам паказаўшы, што ня хоча замінаць занятаму мужчыну.

Мы пачакалі, пакуль Міхаіл Юр’евіч выдыхнецца, і далікатна пераглянуліся. Адстаўнік паклаў галаву на стол і, здавалася, заснуў. Мы закурылі, і кожны падумаў пра сваё. Пра тое, як гэта — быць пад уладай нейкіх дзевак. Дзевак без цара ў галаве.

«А я вот где-то читал… — сказаў Віталік і абвёў нас страшным поглядам. — Что одна китайская императрица…»

Усе павярнуліся ў ягоны бок. Віталік пачырванеў, але працягваў: «Значится, одна китайская императрица, когда начала править, она ввела этот самый, матриархат. И прикиньте, да: каждый, кто к ней приходил, должен был поцеловать ее в губы. В смысле, в половые. Она ноги раздвигала, и все целовали, по очереди. Придворные там, и послы, и гости… Ну, и вся знать. И слуги тоже».

Мы замаўчалі, уражаныя. І зноў: кожны па-свойму.

«Матриархат, он такой, — пагадзіўся нарэшце Цімур. Здаецца, на яго аповед падзейнічаў больш за ўсё. — Они там все без трусов ходили».

«Что вы за ерунду городите! — сказала з кута Жанчына ў Зялёным. — Вот заняться вам нечем, как я посмотрю. Насмотрятся порнографии всякой… Лучше подумали бы, как выбраться. Мужчи-и-и-ны…»

Усе прысаромлена замаўчалі, але ненадоўга.

«А я вось чытаў, што некаторыя мужыкі бабам клітар смокчуць, — шэптам, быццам апраўдваючыся прамовіў Паўлюк. — І ім падабаецца. Вось вычварэнцы. Я б лепш павесіўся».

«Лучше пиво выпит литер, чем сосат солёний клитер», — сказаў Кунцэ, дэманструючы веды ў савецкім фальклёры, і зарагатаў, пераможна пазіраючы на жаночы кут. Цімур пагардліва падціснуў вусны: «А вот маркиз де Сад…»

Ён хацеў яшчэ нешта сказаць, але перадумаў.

«А гэта ад вас усё прыйшло, дарэчы, — асуджальна паглядзеў на немца Рыгор. — Маркіз-кіс-кіс… Клітары смактаць, губы цалаваць, палавыя. У дупу трахацца. Геі, лізьбіянкі. У беларусаў такой традыцыі ніколі не было».

«Мы здаровая нацыя», — пагадзіўся Паўлюк.

«Люблю патриоты. Клар, это из Москва все пришло, — прыміральна прагудзеў Кунцэ і пагладзіў рукой голае калена. — Это всё они, русские: водка, селедка, мат-перемат… Это всё чужой нехороший влияний».

«Вы, спадару, сапраўдны сябра Беларусі, — ухвальна сказаў Паўлюк. — Некаторым беларусам бы ў вас павучыцца. Я заўжды казаў: мы, беларусы, славянскія немцы. Мы — арыйская раса. У нас з вамі шмат агульнага. Напрыклад, у мове… Дах, цукар…»

«Клитер», — кіўнуў Кунцэ.

«І гэта таксама», — уздыхнуў Паўлюк, не заўважыўшы насьмешлівых вачэй немца. Усе аблізнуліся — так гучна, што адстаўнік падняў на нас свае шкляныя вочы і зноў апусьціў галаву на стальніцу.

І зноў у нашым вялікім, асьветленым жырандоляю пакоі запанавала маўчаньне. Я глядзеў на сваіх братоў па няшчасьці і выразна разумеў, што ў гэты момант усе яны ўяўляюць сабе навіслыя над імі царственныя вульвы. Уяўляюць, як цягнуцца да іх вуснамі ў паслужлівым пацалунку, трохі больш прагным, чым патрабуе этыкет звар’яцелай кітайскай імпэратрыцы. Уяўляюць, што заўтра ў пакой зойдзе Джэк Патрашыцель і гучным голасам абвесьціць загад Босай, што ад гэтага дня кожную раніцу кожную тэрарыстку належыць вітаць толькі такім чынам. Уяўляюць — і аблізваюцца. Сьліна цячэ па падбародзьдзях, сьцякае на калені, на падлогу, на дыван у аленькіх цьвяточках, на белыя калготкі.

Белыя калготкі.

У адрозьненьне ад іх усіх, я ўяўляў сабе ў гэты момант толькі белыя калготкі.

Белыя калготкі зь цёмнымі плямамі на каленях. Не, белыя калготкі я аддаваць ім не зьбіраўся.

І зноў я быў адзін. Зноў гэтыя мужчыны за дубовым сталом і жанчыны ў цёмным куце былі мне чужыя.

Занадта белая сукенка. Занадта белыя калготкі. Над замкам, як сьцяг непакоры.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Оптимистка (ЛП)
Оптимистка (ЛП)

Секреты. Они есть у каждого. Большие и маленькие. Иногда раскрытие секретов исцеляет, А иногда губит. Жизнь Кейт Седжвик никак нельзя назвать обычной. Она пережила тяжелые испытания и трагедию, но не смотря на это сохранила веселость и жизнерадостность. (Вот почему лучший друг Гас называет ее Оптимисткой). Кейт - волевая, забавная, умная и музыкально одаренная девушка. Она никогда не верила в любовь. Поэтому, когда Кейт покидает Сан Диего для учебы в колледже, в маленьком городке Грант в Миннесоте, меньше всего она ожидает влюбиться в Келлера Бэнкса. Их тянет друг к другу. Но у обоих есть причины сопротивляться этому. У обоих есть секреты. Иногда раскрытие секретов исцеляет, А иногда губит.

Ким Холден , КНИГОЗАВИСИМЫЕ Группа , Холден Ким

Современные любовные романы / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза / Романы