Читаем Белая муха, забойца мужчын полностью

Вельмі хутка я заблытаўся ва ўсіх гэтых густых генэалягічных шатах, у якіх хаваліся даўно засохлыя галінкі і паточаныя чарвякамі плады, але гульня прыносіла мне асалоду. Асабліва пасьля таго, як я пераканаўся, што Замак і прылеглыя тэрыторыі належалі маім далёкім продкам па бацькоўскай лініі. Гэта было важна, бо давала прывілей перад астатнімі прэтэндэнтамі зь ліку ўдзельнікаў клюбу. Я сядзеў перад куфлем піва, у якім плавалі, адсьвечваючы бірузой, кроплі нашай высакароднай крыві, сярод мужчын, большасьць якіх, калі верыць старым мэтрыкам, даводзіліся мне далёкімі сваякамі, і адчуваў, што ўрастаю ў гэтую краіну падэшвамі адрамантаваных кітайскіх туфляў і мне больш ніколі зь яе ня вырвацца. А між тым вельмі хутка выявілася, што ў мяне ёсьць сур’ёзны супернік, гатовы пайсьці на мяне вайною. Той самы майстар, які некалі прыбіў на мае туфлі новыя беларускія набойкі.

Майстра звалі Тадэвуш Р-скі. Напіўшыся, ён кожны раз пагражаў засекчы мяне проста на вуліцы, калі недзе на тэрыторыі Краіны Замкаў я перайду мяжу яго ўладаньняў. Аднойчы мы счапіліся проста ў кавярні — і ён ледзь ня вырваў мне вока, а я выбіў яму зуб (які, зрэшты, аказаўся штучным: белы пэрлямутравы зуб бяз кораня і нэрва).

Толькі ўявіце сабе: ён лічыў мой Замак сваімі спрадвечнымі ўладаньнямі... Я не зьбіраўся здавацца. Я адчуваў сваю моц. Бо адкрыў для сябе Вялікую Гісторыю — і яе Герояў. Нацыянальных Герояў. Маіх продкаў. Іх трэба было як мага хутчэй абвясьціць сваімі, пакуль не перахапілі літоўцы або палякі. Або адбіць у суседзяў, або абмяняць на іншых — нацыянальнымі героямі ня сорамна гандляваць. Сорамна іх ня ведаць.

Мой продак, магнат Саха-Якуцкі, які некалі валодаў гэтым Замкам, быў адным з тых, хто аддаў жыцьцё за сьвятую Радзіму. Быстры конь, ды вострая шабля, ды ліхія вусы — і сьвятая Бацькаўшчына, дзеля якой конь, вусы і шабля спляталіся ў адзін забойчы клубок, які каціўся па Вялікай Гісторыі і сеяў сьмерць для ворагаў, адначасова множачы гонар гэтай зямлі і моц яе ўладароў. Конь, шабля, вусы і Айчына — гэта было зразумела і прыгожа. І не патрабавала дадаткаў і тлумачэньняў.

Адзінае, што мяне чамусьці бянтэжыла — песьня. Песьня, якую я пачуў толькі сёлета.

Дурнаватая народная песьня, напісаная нейкім халопам, невядома калі і навошта. Песьня, якую сёньня так часта можна пачуць па радыё ў гіп-гопавай апрацоўцы.


Ой крычала Ганна

Ні позна ні рана

Ой гарэла Ганна

На вачах у пана

Як забралі Ганну

Прывязалі Ганну

Да таго да дрэва

Дзе месяц начуе

Ой гарэла Ганна

Басанож гарэла

Пакідала душанька

Маладое цела.


Усё было б добра, калі б ня гэтая песьня. Я пераконваў сябе, што ў ёй вядзецца не пра мой род. Што гэта — проста песьня, жахалка для простага люду. І ці была яна народнай? Бо была ў ёй нейкая падазроная літаратуршчына…

Але песьня не давала мне спакою. Быстры конь, ліхія вусы і вострая шабля. І вяроўка, шаноўны пане.

Так, сьпіс няпоўны: была яшчэ вяроўка. Зусім ня гордая і зусім не дастойная. Зброя звычайнага забойцы.

Вяроўка, якая здушыла аголенае цела маладой жанчыны. Безабароннай згвалтаванай жанчыны. Шоргат цэры, трэск агніва. Пах падсмажанай чалавечыны. І яе крык.

Мне не хацелася мець да гэтага дачыненьня. Мне хацелася, каб мой продак быў велічны і чысты — як шкляны бог, вымыты дажджамі нашай вялікай Гісторыі, адпаліраваны справядлівым часам да гераічнага бляску. Магчыма, таму я і паехаў у свой Замак. Каб назло Тадэвушу Р-скаму хадзіць па ягоных залях і калідорах, пакідаць тут свае сьляды і адбіткі пальцаў: свае на сваім. Каб больш ня думаць пра нікчэмную песьню. Каб думаць пра славу і гонар, каб слава і гонар заглушылі словы пра гарэлае мяса. Каб сваёй аграмадзінай Замак сплюшчыў паскуднае адчуваньне маёй далучанасьці да забойства. Але ўсё выйшла наадварот. Белыя калготкі аказаліся мацнейшыя за ўсе баявыя харугвы. І я так і ня здолеў давесьці сабе, што слава продкаў мацнейшая за вяроўкі ў руках іх служак.

Аднак пакуль што ад мяне, насупіўшыся, чакалі адказу адразу некалькі людзей і жанчын.

Натуральна, нічога пра свой Замак я ім не сказаў. Хто б мяне зразумеў тут, у гэтай кампаніі? Міхаіл сьвет Юр’евіч? Рыгор фон Айфон? Паўлюк Ператрус? Або Цімур, мужчына му? Жанчына ў Зялёным? Гаспажа

Ацтэцкая? Вясёлы немец? Існавала толькі адна магчымасьць зрабіць так, каб яны адчапіліся.

«Я пішу кніжку, — уздыхнуў я, стомлена абвёўшы іх вачыма. — Кніжку пра Замак. Пра магнатаў Саха-Якуцкіх. Таму і прыехаў».

«Так я і думаў», — з палёгкай выдыхнуў Рыгор.

«Эх, сынок», — расчаравана і асуджальна паглядзеў на мяне адстаўнік. Для яго я больш не існаваў.

«Пісьменьнік, значыцца», — сказаў Паўлюк і пазяхнуў.

«А, ну нармальна», — страціў да мяне ўсялякі інтарэс Цімур.

«Инженер человеческих бздуш», — пажартаваў Віталік.

І яны са спакойнай душой пачалі класьціся, хто дзе мог — пагатоў, месца ў нашай вязьніцы хапала на ўсіх: людзей, жанчын і прывідаў.

«Эй, Нямона, — крыкнуў Віталік маўклівым дзьвярам, падграбаючы пад сябе жонку. — Лиза, каму гаварю!»

Як ні дзіва, у пакой зазірнула наша вартаўніца, запытальна ўзьняўшы густыя бровы.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Оптимистка (ЛП)
Оптимистка (ЛП)

Секреты. Они есть у каждого. Большие и маленькие. Иногда раскрытие секретов исцеляет, А иногда губит. Жизнь Кейт Седжвик никак нельзя назвать обычной. Она пережила тяжелые испытания и трагедию, но не смотря на это сохранила веселость и жизнерадостность. (Вот почему лучший друг Гас называет ее Оптимисткой). Кейт - волевая, забавная, умная и музыкально одаренная девушка. Она никогда не верила в любовь. Поэтому, когда Кейт покидает Сан Диего для учебы в колледже, в маленьком городке Грант в Миннесоте, меньше всего она ожидает влюбиться в Келлера Бэнкса. Их тянет друг к другу. Но у обоих есть причины сопротивляться этому. У обоих есть секреты. Иногда раскрытие секретов исцеляет, А иногда губит.

Ким Холден , КНИГОЗАВИСИМЫЕ Группа , Холден Ким

Современные любовные романы / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза / Романы