Читаем Белая муха, забойца мужчын полностью

У паштовай карэце, амаль усутыч

З афiцэрыкам п’яным сядзiць Глюмдальклiч.

На вясковай дарозе карэту трасе,

I прамоклi даýно пасажыры усе.

Вось краiна асiлкаý у поýнай красе.


На грудзях Глюмдальклiч —

Медны просьценькi ключ.

У вачах Глюмдальклiч —

Непазьбежная даль.

Глюмдальклiч не аддасьць

Гулiвэра на глум.


На каленях дзяýчыны ý скрынi пустой…

«Ды яна не пустая! Паненка, пастой,

Што за зьвера хаваеш ты ý скрынцы на дне,

Што варушыцца там, як чарвяк у труне?» —

Запытаýся сусед у дарожным паýсьне.


«Не чапайце яе вы, спадар афiцэр.

Не хапае, вiдаць, вам прыстойных манер».


Да сталiцы даедзе яе Гулiвэр.


На грудзях у дзяýчыны — маленечкi ключ.

У вачахГулiвэра — асеньняя даль.

Глюмдальклiч з таямнiцай у дрогкiх руках.

Нехта лiчбы чытае на шэрых слупах.

Да сталiцы — сто вёрст. Да зiмы — толькi месяц


I з-пад колаý ляцiць нетутэйшая гразь.

Хоць з карэты зусiм да канца не вылазь.

I гасьцiнца пад ёю ýжо не вiдаць,

I людзей не вiдаць,

Толькi вецер i гразь,

Толькi холад i гразь,

Медны ключык на шыю павесiць —


Гэта шчасьце i гора тваё, Глюмдальклiч,

Гэта ýГорад дарога твая, Глюмдальклiч,

Да халоднага мора, мая Глюмдальклiч,

Будзь адважнай i хiтрай, бяду не наклiч,

На таго, хто хаваецца ý скрынцы.


Афiцэрык прачнуýся i выцягнуý нож.

Глюмдальклiч замiрае, як спуджаны смоýж.

Рэжа яблык. I дрэмле сусед леваруч…


На грудзях Глюмдальклiч — медны просьценькi ключ.


***


ЧАСТКА ДРУГАЯ

21. Эх, дубiнушка

Калі я пад канвоем Нямоны Лізы вярнуўся ад Босай у нашую ярка асьветленую вязьніцу, мяне чакала маленькая вечаровая неспадзяванка. У нас зьявіліся суседзі — ды такія шумлівыя, што пра сон не было чаго й думаць. А было ўжо гадзін адзінаццаць — час, калі ў далёкай сталіцы забаронена займацца эўрарамонтам, палітыкай, музычнымі практыкаваньнямі, продажам алькаголю і гучна стагнаць падчас сэксу. Мяркую, ня мне аднаму адразу ж захацелася выклікаць на нашых новых суседзяў міліцыю.

Але нашай міліцыяй сёньня была Царонг. Дзяўчына з Тыбэту, якую мы прынялі за кітайца. Маленькая бязгрудая Царонг з Фалічным Сымбалем наперавес — Босая мімаходзь сказала неяк, што Царонг сапраўды прыехала з Кітаю, разам з групай тамтэйшых будаўнікоў. Але скардзіцца Царонг было бессэнсоўна: яна не разумела па-нашаму і толькі добразычліва лыпала вачыма на ўсе пытаньні і кпіны.

А суседзі ў нас былі ня тыя, каб іх можна было прыструніць такім лыпаньнем. Нават стрэл угару наўрад ці мог бы іх спыніць. Хіба што ва ўпор — дый тое ня факт… Гэта былі расейскія турысты — тыя самыя турысты, якія адным сваім выглядам наводзяць жах на гатэлі, авіякампаніі і простых мінакоў ва ўсіх гарадах

Эўропы і яе ваколіцах. Цэлы аўтобус расейскіх турыстаў, што, як і мы, прыехалі ўчора раніцай у Замак, каб пазнаёміцца з гісторыяй нашага Краю. Па чутках, спачатку тэрарысткі замкнулі іх у адной зь ніжніх заляў — але, відаць, адносна памяшканьняў на першым паверсе, паблізу ад арсэналу, у Босай былі свае пляны, таму расейцаў перавялі наверх, да нас. Тут хапала месца, і ўсе вокны выходзілі на двор.

Толькі цяпер, маючы суседзяў, нам зрабілася ясна, якія тонкія ўнутраныя сьцены займеў Замак пасьля рэканструкцыі. Быццам яна, тая рэканструкцыя, падтачыла сваімі вострымі ненаеднымі зубамі Замак знутры, пакінуўшы яму толькі корку, скарынку, якую можна было праткнуць пальцам. Замак узвышаўся на ўзгорку, нібы гэдээраўскі «Трабант», «машына з паперы», звонку сапраўдны, а насамрэч — падатлівы, лёгкі і безабаронны. Ведалі б тыя, хто ўзяў Замак у аблогу, наколькі проста было атакаваць гэтую паважную спаруду.

Празь сьцяну чуваць было ўсё. Чуваць мацюганьне людзей і жанчын, якія, як высьветлілася, раздабылі недзе скрыню гарэлкі і цяпер балявалі на ўсю катушку, кампэнсуючы выдаткі на гэтую очень интересную экскурсію. У мяне нават прамільгнула думка, што Босая сама даслала ім гэты прэзэнт, «бочку варэньня і кошык пячэньня», каб расейскім гасьцям было чым заняцца ў нудныя экскурсійныя дні. І гэта было яе памылкай. Пачастунак толькі яшчэ больш разьюшваў нашых суседзяў. Памылкай было і пасяліць іх побач з намі — бо нас, закладнікаў, адразу ж стала ўдвая, калі не ўтрая, болей. Так, Босая рабіла памылкі адну за адной — але тады мы яшчэ не падазравалі пра гэта…

У той вечар я верыў у лепшае. Верыў, што і сярод нашых суседзяў ёсьць розныя людзі. Мабыць, сярод іх ня ўсе былі настроеныя так ваяўніча. Між расейскіх турыстаў, якіх я сустракаў у сталіцы, трапляліся забаўныя істоты. Узяць хаця б тых, якія фатаграфаваліся на праспэкце паблізу ад ГУМу са статуяй Жалезнага Дрывасека, што тырчыць ля кавярні «Гудвін».

«Братишка, сфатаграфируй меня с рыцарем, — прасілі яны мінакоў-менчукоў, якія нікому ніколі не адмаўляюць. — Срыцарем, срыцарем, вот с этим!»

В Минске на проспекте стоит рыцарь. Железный рыцарь. У нас таких нет. — А хули вы хотели, это Краина Замкау, это Европа, это не Россия. Тут рыцари на каждом шагу. От Железного дровосека до Железного Феликса — тры хвіліны пехатою.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Оптимистка (ЛП)
Оптимистка (ЛП)

Секреты. Они есть у каждого. Большие и маленькие. Иногда раскрытие секретов исцеляет, А иногда губит. Жизнь Кейт Седжвик никак нельзя назвать обычной. Она пережила тяжелые испытания и трагедию, но не смотря на это сохранила веселость и жизнерадостность. (Вот почему лучший друг Гас называет ее Оптимисткой). Кейт - волевая, забавная, умная и музыкально одаренная девушка. Она никогда не верила в любовь. Поэтому, когда Кейт покидает Сан Диего для учебы в колледже, в маленьком городке Грант в Миннесоте, меньше всего она ожидает влюбиться в Келлера Бэнкса. Их тянет друг к другу. Но у обоих есть причины сопротивляться этому. У обоих есть секреты. Иногда раскрытие секретов исцеляет, А иногда губит.

Ким Холден , КНИГОЗАВИСИМЫЕ Группа , Холден Ким

Современные любовные романы / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза / Романы