Читаем Белая муха, забойца мужчын полностью

Пачуўшы з-за сьцяны п’яныя галасы нашых братоў, Міхаіл Юр’евіч страшэнна ўзбудзіўся. Ён падбег да шафы, скінуў зь яе складзенымі ў жменю татуіраванымі пальцамі ўсе гэтыя нікому ўжо не патрэбныя кубкі, вазы, жыгімонтаў і парцалянавых анёлкаў і закрычаў, прыклаўшы шчаку да шпалераў у цьвяточак: «Братушки! Братушки! Брательники! Я свой! Сво-ой! Слышите меня?»

Галасы за сьцяной на момант сьціхлі, а потым гучны хрыпаты голас выразна прамовіў: «Чем докажешь?»

«Я русский человек! — умольна залямантаваў Міхаіл Юр’евіч. — Вы ж слышите! Я полковник! Я православный!»

«Все говорят, что они русские-православные, — пачуўся з-за сьцяны папоўскі голас. — А потом оп: и предают Русь святую. Так что, мил человек, докажи уж, что ты свой. Матушкой поклянись!»

«Клянусь! — крыкнуў штомоцы Міхаіл Юр’евіч. — Матушкой, царем клянусь, именем Сталина клянусь, богом и погонами клянусь, мать вашу!»

«Водки хочешь?» — спыталі з-за сьцяны, падумаўшы.

«Хочу!» — радасна крыкнуў Міхаіл Юр’евіч.

«Ну так наливай! — адказалі яму суседзі пад дружны рогат. І выпілі самі — было чуваць, як булькоча ў шклянцы падарунак Босай. — За тебя, товарищ полковник!»

Міхаіл Юр’евіч не пакрыўдзіўся. Толькі споўз па сьцяне на падлогу з блазнаватай усьмешкай і застаўся сядзець там, гладзячы пальцамі шпалеры — як пялёсткі зь іх зьбіраючы.

«И много вас там?» — флегматычна запыталіся з-за сьцяны.

«Я, да четверо местных, белорусиков, да писака какой-то, и немцев двое, всего семь человек», — з гатовасьцю адрапартаваў Міхаіл Юр’евіч, ускочыўшы.

«Протестую», — ляніва адгукнуўся Кунцэ, пацершы вочы. Але з-за сьцяны яго не пачулі.

«Надежных много?» — спытаў ужо іншы голас. Міхаіл Юр’евіч зь недаверам абвёў нас вачыма, уздыхнуў і цьвёрда сказаў: «Все семеро — мужики железные. Головой ручаюсь! Они мне как сынки родные!»

«Немцев не считай, — задушэўна сказаў папоўскі голас. — Немцы нам не друзья. Фашисты они… Писака нам тоже не нужен, от них вонь одна и болтовня. Значит, четверо… Негусто, дядя».

«Да я один за пятерых могу, — горача зашаптаў проста ў сьцяну Міхаіл Юр’евіч. — Да я в таких местах бывал, что… У вас оружие есть, братишки?»

«У нас водка есть! — радасна крыкнуў іншы, малады голас. — И бабы! Ничего, папашка, прорвемся! Не горюй!»

І за сьцяной зноў асушылі шклянкі. Там, за шпалерамі, увесь час адбываўся нейкі вясёлы рух, там не сядзелі склаўшы рукі, там аддаваліся жыцьцю напоўніцу. Я паглядзеў на сваіх братоў па няшчасьці. Паўлюк і Рыгор сядзелі панурыя і рабілі выгляд, што ня слухаюць, Цімур зь цікавасьцю, нюхаючы паветра, сачыў за маім поўным нянавісьці тварам. Віталік з павагай пазіраў на Юр’евіча — вось гэта мужык! А жаночы кут нашай турмы заварушыўся: у вачах кабетаў зьявілася надзея, яны кідалі на шпалеры сарамлівыя і гордыя позіркі: нарэшце паблізу ёсьць мужчыны! Нешта будзе!

«Водки бы, — сказаў Віталік, замаркоціўшыся. — Много водки. Везет мужикам. Почему нам никто не наливает? Чем мы хуже? Эй, узкоглазая! Узкоглазая, кому говорю! Не слышит, китаёза тупая. Не понимает по-человечьему».

А за сьцяною раптам зацягнулі песьню. І падалося, увесь Замак скалануўся, пачуўшы яе. Куплеты туманам паплылі па пераходах і калідорах, па балюстрадах і бальконах, па цёмных кутах і прывідных нішах. Міхаіл Юр’евіч заплакаў і таксама заварушыў вуснамі. Песьня аддавалася ў жаночым куце ціхім усхліпваньнем, песьня адгукалася ў дубовай стальніцы, на якую мы выставілі, як на продаж, свае вострыя локці, песьня дасылала брацкія вібрацыі ў самыя запаветныя сховы Замку, і я быў пэўны, яе чулі нават тыя, хто ўзяў Замак у аблогу, намагаючыся вырваць нас з лапаў гэтых немагчымых, бязьлітасных, бяздумных і безгаловых дзевак без цара ў галаве. А яшчэ я падумаў, што гэтую шырокую, як гаспадарскае піяніна, песьню абавязкова мусяць чуць у вежы. Там, дзе сядзіць Босая, на голых каленях якой яшчэ зусім нядаўна ляжала мая бедная, змораная ад няўтульных думак і новых, пякучых адчуваньняў галава…


«Эх, дубинушка, ухнем!

Эх, родимая, сама пойдет,

Подернем, подернем да ухнем!»


Сьвідруй мой чэрап, сьвідруй, Босая. Ламі яго, ламі, дзяўчынка. Душы мяне, душы сваімі белымі калготкамі, сваім белым бэзам, сваім сьцягам з пунсовай плямай. Я ўжо нічога ня ведаю пра гэты сьвет, я ўжо ня ведаю, хто я, я ўжо даўно забыўся, дзе людзі і дзе жанчыны. Мне ўжо больш не завязаць гэтых матузкоў, якія яны так акуратна спрабавалі давесьці да ладу. Я ўжо больш не Саха-Якуцкі, я Босы, босы, босы, босы Грыльдрыг у драўлянай скрыні на голых каленях той, якая ня хоча даць супакою майму сьвету.


«Что ж ты, сваюшка, стала,

Аль на камушек попала?

Гарэла Ганна,

Басанож гарэла…»


Перейти на страницу:

Похожие книги

Оптимистка (ЛП)
Оптимистка (ЛП)

Секреты. Они есть у каждого. Большие и маленькие. Иногда раскрытие секретов исцеляет, А иногда губит. Жизнь Кейт Седжвик никак нельзя назвать обычной. Она пережила тяжелые испытания и трагедию, но не смотря на это сохранила веселость и жизнерадостность. (Вот почему лучший друг Гас называет ее Оптимисткой). Кейт - волевая, забавная, умная и музыкально одаренная девушка. Она никогда не верила в любовь. Поэтому, когда Кейт покидает Сан Диего для учебы в колледже, в маленьком городке Грант в Миннесоте, меньше всего она ожидает влюбиться в Келлера Бэнкса. Их тянет друг к другу. Но у обоих есть причины сопротивляться этому. У обоих есть секреты. Иногда раскрытие секретов исцеляет, А иногда губит.

Ким Холден , КНИГОЗАВИСИМЫЕ Группа , Холден Ким

Современные любовные романы / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза / Романы