Читаем Дзеці Аліндаркі полностью

Ён пачаставаў вартавога папяросаю, той прагна запыхкаў, адчыніў завірусе насьціл са сьвежых дошак, і яна кінулася туды і выцягнула на белы сьвет зусім нямоглую старую ў лахманах. Старая мружылася, пераводзячы позірк з вартавога на камандзіра і назад. Урэшце вочы яе спыніліся на твары камандзіра, утаропіліся на ягоны чырвоны, абмарожаны лоб пад футравай шапкай, і з носа старой пачуўся хрыпаты сьвіст.

“Зь яе ўжо зямля сыплецца, а галоўнага адразу вызначыла”, – падумаў з ухвалаю камандзір, штурхануўшы старую ў пахілую, як мёртвая асіна, сьпіну.

“Ну што, Броня”, – сказаў ён. – “Хадзем. Так трэба. Скора ўсё будзе добра, косьці табе добра пагрэем, адасьпішся нарэшце. Давай”.

І старая паслухмяна пайшла наперад. Камандзір паставіў сьпераду яе Дрыжука, а Сідарава ззаду, а сам пайшоў збоку, зьвесіўшы вінтоўку руляю ўніз. Пры сабе ён меў яшчэ вальтэр, засунуты за партупэю, і трафэйную фінку, што тырчала з правага бота. Збоку вісела пара важкіх, зручных гранатаў. Работа ёсьць работа.

Яны выйшлі зь лягеру, і, правальваючыся ў сьнег ледзьве не да калена, рушылі лясной прасекай. Лістапад яшчэ ня скончыўся, а такая завея. Камандзір бачыў наперадзе прамую, як сякера, сьпіну Дрыжука. Ззаду парыгваў Сідараў, гледзячы сабе пад ногі. Трое мужчын вялі старую туды, дзе сасновы лес пераразала неглыбокая лагчына – цяпер яна была зусім засыпаная сьнегам, і толькі той, хто ўжо ведаў гэтае месца, мог адшукаць яе па ледзь бачным цяпер арыенціры – паваленым дрэве, камель якога, падобны да авіябомбы, вытыркаўся сваім канцом зь серабрыстага, яшчэ зь ценямі ночы на ім, пухнатага ледзянога покрыва.

Старая клэпала паміж імі, хістаючыся, як быццам ехала ў клетцы па разьбітай дарозе. Зьлева ад яе вартавога не было, зьлева былі велічныя сосны, застылыя, як на парадзе. Але старая не пабяжыць. Яна і ногі перастаўляе з такой цяжкасьцю, быццам у іх камянёў напхалі. Скрозь лахманы была відаць яе пасінелая, друзлая скура. Сівыя валасы старой завіруха рвала, раскідваючы іх вакол галавы цэлымі жменямі. Колькі ёй гадоў? – падумаў Сідараў. Восемдзесят? Дзевяноста? Яна ўжо была старая, калі ён нарадзіўся на гэты сьвет. А цяпер яны вядуць пагрэць наастачу яе спарахнелыя косьці – і яна паваліцца ў сьнег, а ён, Сідараў, будзе жыць яшчэ доўга. І можа, нават дажыве да канца вайны. Вакол гэтай лагчынкі будуць хадзіць людзі, дзеці. Зьбіраць ягады і грыбы. Чарніцы есьці, пазёмкі ў рот класьці. Калі б заўжды была зіма – сюды нельга было б пускаць дзяцей, бо яны б тут такое пабачылі… Сідараў ведаў, што. А так – лета зробіць сваю справу. Ад старой і мокрага месца не застанецца. Сапрэе ўся, скукожыцца, пачарнее, як той чайнік. І застанецца ад яе толькі дух. Лес пахне такімі старымі – а людзі думаюць, што ігліцай і азонам.

Вось бы за пятку яе зараз схапіць, падумаў Сідараў. Яна б упала тады, проста тварам у сьнег. І лахманы б на ёй задраліся. А то камандзір так і ня дасьць ні на што паглядзець. Толькі на сьнег – а зіма будзе сьнежнай, на сьнег яны яшчэ так наглядзяцца, што любая нагода пафарбаваць яго чырвоненькім падасца сьвятам…

Да лагчыны заставалася яшчэ мэтраў сто. Сьнег хапаў іх за ногі, як, бывае, чапляюцца за ногі розныя недабіткі. І камандзір адчуў, што самы час падбадзёрыць ягоны маленькі атрад:

“Што, Броня? Мерзьнеш, нябось?” – сказаў ён наўмысна гучна, так што нават Дрыжук абярнуўся на яго зь цікавасьцю. Ты не на мяне глядзі, ты наперад глядзі, падумаў камандзір. Не хапала яшчэ ўпусьціць гадзіну.

“А калі на ворага працавала, цёпла было, так, Броня?” – тонкім голасам прамовіў камандзір, зьвяртаючыся хутчэй не да кабеты, а да сваіх падначаленых. – “Калі бульбу ім варыла, калі пара ад чыгунка такая духмяная ішла, ото ж цёпла было, от жа ўжо ўтульна!”

Дрыжук азірнуўся, каб паглядзець, як адрэагавала на гэтыя словы камандзіра Броня. Тая пачырванела, ухапілася ўмольным поглядам за Дрыжука, быццам абяцаючы яму нешта. Дрыжук паправіў на плячы вінтоўку і адвёў вочы.

Якія ў яе скулы выразныя, падумаў Дрыжук. Як у царэўны ўсходняй. Шкада такую. Вось бы камандзір яшчэ штосьці расказаў пра яе. Калі Дрыжук пачуў тыя словы пра ворагаў і пра бульбу, ад якой ішла духмяная пара, унутры яго… Чытаць далей?” –

дрогкім голасам запытаўся Міхась Барадаўкін, не падымаючы вачэй.

“А што, яны там усе па-нашаму гавораць?” – спытала нясьмела Лёся.

“Ну да, эта ж нашы людзі”, – рашуча сказаў Міхась Барадаўкін. – “Як жа ім яшчэ гаварыць?”

Лёччык паглядзеў на яго з сумневам, але нічога не сказаў.

“Чытайце”, – дазволіла Лёся.

“Калі Дрыжук пачуў тыя словы пра ворагаў і пра бульбу, ад якой ішла духмяная пара, унутры яго скаланулася нешта – і яму на нейкі момант зрабілася добра: быццам здранцьвелую сьвядомасьць пачалі паколваць тонкія голачкі справядлівасьці. Але патрэбны быў працяг – бо пара ад той варожай бульбы сплывала ў нікуды. Ды камандзір, відаць, вырашыў распальваць у іх прагу помсты невялікімі і строга вызначанымі порцыямі, ён як дровы ў буржуйку засоўваў. Што ж, на тое ён і камандзір.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Уроки счастья
Уроки счастья

В тридцать семь от жизни не ждешь никаких сюрпризов, привыкаешь относиться ко всему с долей здорового цинизма и обзаводишься кучей холостяцких привычек. Работа в школе не предполагает широкого круга знакомств, а подружки все давно вышли замуж, и на первом месте у них муж и дети. Вот и я уже смирилась с тем, что на личной жизни можно поставить крест, ведь мужчинам интереснее молодые и стройные, а не умные и осторожные женщины. Но его величество случай плевать хотел на мои убеждения и все повернул по-своему, и внезапно в моей размеренной и устоявшейся жизни появились два программиста, имеющие свои взгляды на то, как надо ухаживать за женщиной. И что на первом месте у них будет совсем не работа и собственный эгоизм.

Кира Стрельникова , Некто Лукас

Современная русская и зарубежная проза / Самиздат, сетевая литература / Любовно-фантастические романы / Романы