Читаем Дзеці Аліндаркі полностью

Колькі ёй гадоў? – задумаўся Дрыжук, употай азіраючыся на гэты маладжавы твар. Сорак? Пяцьдзясят? Яна магла быць яму маці. І раптам Дрыжуку захацелася, так захацелася, што ажно моцы не было, каб гэтая кабета ў яго за сьпінай абняла яго і пацалавала. Як маці цалуе сына. Дрыжука даўно ніхто не цалаваў. Ну, за выключэньнем Сідарава, канечне. Той, як нап’ецца, заўсёды цалавацца лезе. Дрыжук яго ўжо аднойчы папярэджваў: яшчэ раз палезеш, Сідараў, адстралю табе самае дарагое. Сідараў апраўдваўся: маўляў, я ж цябе як роднага.

Вось зараз абярнуцца, падняць вінтоўку – і ў камандзіра. Напавал. А потым парабэлум з кішэні ватоўкі – і ў Сідарава, проста паміж залітых крадзеным самагонам вачэй. І тады дайсьці да лагчынкі, упасьці ў яе разам з гэтай царэўнай, разам з гэтай мамай, і пакласьці галаву ёй на калені, і няхай яна сама, выгладзіўшы яму валасы пад аблавушкай да самых мазгоў, закапае яго тут, у гэтым сьнезе, на якім усе сьляды – як на далоні. Іхны лягер знойдуць, зусім хутка знойдуць. Дык ці ня ўсё роўна…

“Што, Броня?” – зноў загаварыў камандзір, важна пакручваючы кавалерыйскія вусы. – “Пасінела ўся, усё роўна хірург зь цябе ляльку бяз рук бяз ног зробіць, нават калі б мы – я чыста тэарэтычна кажу – нават калі б мы цябе адпусьцілі. Але вайна тэорыяў не прызнае? Правільна, Сідараў?”

“Так точна”, – буркнуў Сідараў, ня зводзячы вачэй з гэтых пятак, зусім ня сініх, а румяных, як шчокі на марозе.

“Вось, і Сідараў пацьвярджае”, – выгукнуў у марознае паветра камандзір. – “А ты падумай, Броня, сама. Калі ў добра працепленай камэндатуры, нашымі дровамі працепленай! – ты, камсамолка, для ворагаў дакумэнцікі перакладала, калі на сваёй гэтай мове паганай калябарацыянізмам зь імі займалася ў цёплых пасьцельках іхных, калі табе футэрачак далі, як прэмію за тое, што ты радзіму прадавала – дык табе здавалася, што няма нідзе ні зімы, ні помсты? Дык пагавары цяпер з народам, адкажы яму, чаму табе так цёпла было? Маўчыш?”

Калі б не вайна, я б з такой ажаніўся, падумаў Сідараў, тыцнуўшы Броню ў ладную, тонкую сьпіну руляй вінтоўкі – ня толькі каб выслужыцца перад камандзірам, хаця і гэта, вядома, таксама, але і каб хоць нечым дакрануцца да яе скуры, такой гладкай, з пушком, што яе хацелася пацалаваць. Мне ўсе зайздросьцілі б. А больш за ўсё я сам бы мучыўся, падумаў са скрухай Сідараў. Бо з такой ажаніцца – потым век ад рэўнасьці паміраць. Не, так ёй і трэба. У лагчынку яе. Хаця лепш бы ў ложак. Я такі раўнівы, падумаў Сідараў, пабачыў бы яе зь нейкім хлюстом, дастаў бы гранату – і… І што гэта Дрыжук наперадзе ўсё азіраецца? Паклаў вока на камсамолачку?

“Ты, Броня, мусіш ведаць, што вінаватая сама!” – зноў узяўся напасьледак выхоўваць палонную камандзір. – “Так ужо сьмяялася ад шчасьця, так залівалася, калі ворагі, фашысты гэтыя ёй – вось сучка малая! Ну не магу проста! – калі ворагі гэтыя ёй лісапет купілі! Прадала радзіму за лісапет! Твой татка дзе? На фронце! Мамка дзе? Мамка радысткай, у Маскве! А ты? Мне расказвалі твае аднагодкі, як ты пад гармонік варожы, так, так, пад губны іх паскудны гармонік песенькі пяяла! А на загуменьні тым часам нашых байцоў расстрэльвалі! Так што памерзьні, памерзьні!”

Камандзір замаўчаў, сьліна ў куточках яго вуснаў ператварылася ў лёд, і ён счысьціў яго, зьняўшы рукавіцы. Заадно і з вусоў. Увесь твар зьледзянеў. Ён паглядзеў на малую, якая крочыла паміж Дрыжуком і Сідаравым, крочыла так марудна, угрузаючы ў сьнезе, што яны натыкаліся на яе. Да лагчыны заставалася зусім трохі. Павярнуць за ельнік, і гатова. Камандзір успомніў сваю дзяўчынку, з вачыма, як тыя васількі. Дзесьці за тысячу кілямэтраў, у эвакуацыі, тая дзяўчынка сядзела і пісала яму пісьмо. Якое гэта было б шчасьце – пасадзіць яе зараз на калені, прыціснуцца да яе калючай шчакой, узяць яе маленькую руку ў сваю…

“Дрыжук!” – крыкнуў камандзір. – “Што, ня бачыш, тут павярнуць трэба! А ты куды прэш, маць тваю?”

Дрыжук спыніўся, пераводзячы дух. Цяжка ісьці па такім сьнезе. Наваліла, як салдат пасьля пабыўкі.

“Сідараў!” – камандзір рашуча пайшоў да ельніку. Ён ужо бачыў камель паваленага дрэва, бачыў лагчыну, да краёў поўную сьнегу. – “Вазьмі яе! На рукі вазьмі, ёлупень!”

Сідараў падхапіў маленькае цела на рукі і панёс у ельнік. Цела крычала і хацела есьці. Сідараў даў яму пасмактаць лядыш са свайго рукава. Дрыжук панура ішоў сьледам, арудуючы вінтоўкай, як кіем.

Неўзабаве яны падышлі да лагчынкі. Камандзір яшчэ раз праверыў арыенціры – ці тое гэта месца. Сідараў аддаў малое Дрыжуку, і той паклаў яго ў сьнег. Яны пастаялі крыху, душачыся папяросамі.

“Зараз”, – сказаў камандзір. – “Зараз”.

Дрыжук нехаця кінуў папяросу ў сьнег.

“Думай пра ворагаў, Хведар”, – параіў камандзір. Дрыжук зьдзіўлена азірнуўся. Камандзір яшчэ ніколі не называў яго так. Ён узяў вінтоўку Сідарава, няўклюдна ўзяў, як гарадзкі за касу бярэцца, і нерашуча ўзьняў яе, думаючы пра тое, што зараз бы чаю. Можна нават бяз цукру”.

Некалькі хвілін Міхась Барадаўкін сядзеў моўчкі. Яму падавалася, што словы яшчэ вісяць у паветры.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Уроки счастья
Уроки счастья

В тридцать семь от жизни не ждешь никаких сюрпризов, привыкаешь относиться ко всему с долей здорового цинизма и обзаводишься кучей холостяцких привычек. Работа в школе не предполагает широкого круга знакомств, а подружки все давно вышли замуж, и на первом месте у них муж и дети. Вот и я уже смирилась с тем, что на личной жизни можно поставить крест, ведь мужчинам интереснее молодые и стройные, а не умные и осторожные женщины. Но его величество случай плевать хотел на мои убеждения и все повернул по-своему, и внезапно в моей размеренной и устоявшейся жизни появились два программиста, имеющие свои взгляды на то, как надо ухаживать за женщиной. И что на первом месте у них будет совсем не работа и собственный эгоизм.

Кира Стрельникова , Некто Лукас

Современная русская и зарубежная проза / Самиздат, сетевая литература / Любовно-фантастические романы / Романы