Читаем Дзеці Аліндаркі полностью

Яна выразна ўявіла сабе, як там, у цемры фургона, сядзіць Лёччык – ён растапырыў рукі і ногі, быццам у руках ягоных – кола аўтамабільнага стырна, а ногі наступаюць на пэдалі. Вось рука Лёччыка легла на нешта нябачнае, што вырасла каля самай нагі. “Фррр”, – так робяць вусны Лёччыка. “Фррр”. А потым Лёччык пачынае мармытаць пад нос шафёрскую песьню:

“Крепче за баранку держись, шофер!”

Заднія колы фургона азірнуліся на Лёсю і невядомага тату, які прысеў перад ёй на кукішкі. Машына кранулася зь месца, разьвярнулася, спынілася, і памчала проста на невядомага тату – не раўнуючы бык на карыдзе. Невядомы тата нарэшце азірнуўся і нават пасьпеў выпрастацца: намаляваныя вочы на ягоным гладкім твары абыякава глядзелі ў пустату, зь якой проста на яго з рыкам ляцеў тупаносы фургон. Лёся пачула – а можа, хутчэй нават пабачыла, бо слых і зрок на гэты момант памяняліся месцамі – як гэты фургончык паддзеў пераносьсем невядомага тату, і той адляцеў і ўпаў, але застаўся на шляху разьюшанага фургона. І тады фургон наехаў на невядомага тату круглымі нагамі, пярэднімі, а потым заднімі, і, не спыняючыся, паляцеў далей – проста ў яліны, дзе ўрэзаўся нарэшце ў перапляценьне дрэваў, крыкнуў апошні раз і заціх.

“Я проста ня змог утрымаць стырно!” – пачуўся голас Лёччыка. – “Зараз… Але не, халера. Не заводзіцца”.

Лёся намацала ў кішэні невядомага таты ключы – яна намагалася не глядзець у намаляваныя вочы, але яны прыцягвалі яе сваім бязьлітасным, пустым выразам. Ёй хацелася, каб гэтым вачам было балюча – і потым: каб іх можна было чымсьці прыкрыць. Але вочы не жадалі слухацца Лёсю. Яны проста глядзелі – і ўсё.

Яна ўкусіла сябе за палец, каб скінуць ачмурэньне – і пабегла адчыняць. Некалі яна чытала, што машыны могуць узрывацца, калі іх вось так: урэзаць. Лёччык саскочыў уніз, такі вясёлы, быццам нічога не адбылося – але яна не хацела больш бачыць намаляваныя вочы, яна хацела ў лес, туды, дзе можна маўчаць, дзе можна самому выбіраць, што бачыць і на што глядзець. Лёччык не спрачаўся – ён вельмі стаміўся за апошнія пяць хвілін. Стаміўся так, як не стамляўся за ўсе гэтыя дні пасьля ўцёкаў. Таму яны схапіліся за рукі – так моцна, як маглі – і пабеглі далей ад гэтага страшнага месца.

“Ты ведаеш, хто гэта быў?” – спытаў Лёччык, аддыхаўшыся.

“Так”, – сказала Лёся. – “Баравой Дохлы”.

Лёччык моўчкі пераскочыў цераз паваленае дрэва і падаў ёй руку.


18. ЧОРНАЯ-ЧОРНАЯ МАШЫНА, У ЧОРНЫМ-ЧОРНЫМ ГОРАДЗЕ, ПА ЧОРНЫМ-ЧОРНЫМ ПРАСПЭКЦЕ…


Чорная-чорная машына, у чорным-чорным горадзе, па чорным-чорным праспэкце…

Хаця насамрэч гэты горад зусім ня быў чорным. Кожнага разу, калі доктар прыяжджаў у сталіцу, ён зьдзіўляўся, наколькі зьмянілася яе асьвятленьне. Некалі ўначы яе праспэкты было не адрозьніць ад якога-небудзь местачковага завулку – а цяпер сталіца ў гэты час была ўся як тыя Пяючыя Фантаны. Рознакаляровая, спакушальная, поўная гукаў і сьветлавых эфэктаў. Цяпер самі дамы абапал праспэкту ўдзельнічалі ў гэтай гульні – сьвятло сталіцы займела нарэшце чысты голас, пасьля столькіх гадоў цьмянага, як дохлая лямпачка, мармытаньня.

Ён не любіў гэтыя нарады. Доктар наогул неахвотна пакідаў лес – яму падабалася прачынацца разам з птушкамі, слухаць іхныя размовы, якія так лёгка, калі маеш ахвоту, запісаць сапраўдным Языком. Вылечаныя ім людзі таксама былі птушкамі – выляталі зь лягеру на волю, каб віць свае гнёзды. Вядома, доктар ні з кім не дзяліўся такімі назіраньнямі – надта яны ўжо былі інтымныя. А вось сапсаваны язык, гэтую іхную так званую мову, выкліканую банальнымі паталёгіямі поласьці рота… Зь ёй наадварот – яе зручна было выкарыстоўваць, каб запісаць грубыя, няясныя, такія прымітыўныя і перакручаныя гукі ўсялякіх непаваротлівых і бязмозглых сысуноў – сьвіньняў, кароваў…

“І іншых козаў”, – сказаў сам сабе доктар, і кіроўца павярнуўся да яго запытальна, так што доктар зьбянтэжыўся і ўтаропіўся ў акно, за якім пралятаў просты, як страла, праспэкт. Магчыма, яе і варта было захаваць, тую мову, каб перадаваць жывёльныя гукі. Гукі юрлівасьці, голаду, сытасьці і агрэсіі – вось і ўсё, што яна можа перадаць. Птушкам даступны непараўнальна шырэйшы спэктар пачуцьцяў. Птушкі могуць сьпяваць проста так – як сёньняшняй раніцай, калі ён, доктар, падняўся, каб зьбірацца на нараду. Людзі гавораць толькі, калі чагосьці хочуць.

Не, ён не любіў сюды езьдзіць. У лесе, у сваім сьціплым пакойчыку на другім паверсе адміністрацыйнага корпусу, у мэдпункце ён адчуваў сябе на сваім месцы, адчуваў сябе тым, кім быў – шэрым кардыналам, салазарам дзіцячай хірургіі, ён ведаў, за што адказвае і як з кім гаварыць. Тут, у сталіцы, гаварылі іншыя.

І гаварылі, трэба зазначыць, няздарна і няўмела.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Уроки счастья
Уроки счастья

В тридцать семь от жизни не ждешь никаких сюрпризов, привыкаешь относиться ко всему с долей здорового цинизма и обзаводишься кучей холостяцких привычек. Работа в школе не предполагает широкого круга знакомств, а подружки все давно вышли замуж, и на первом месте у них муж и дети. Вот и я уже смирилась с тем, что на личной жизни можно поставить крест, ведь мужчинам интереснее молодые и стройные, а не умные и осторожные женщины. Но его величество случай плевать хотел на мои убеждения и все повернул по-своему, и внезапно в моей размеренной и устоявшейся жизни появились два программиста, имеющие свои взгляды на то, как надо ухаживать за женщиной. И что на первом месте у них будет совсем не работа и собственный эгоизм.

Кира Стрельникова , Некто Лукас

Современная русская и зарубежная проза / Самиздат, сетевая литература / Любовно-фантастические романы / Романы