Читаем Дзеці Аліндаркі полностью

Яе адвезьлі ў сталіцу. Ён наведаў яе толькі адзін раз. “Я не аддам яе ім”, – парывіста прашаптаў ён. – “Я зраблю ўсё, як мы задумалі!” Але жонка не пазнала яго. Прабегла затуманенымі вачыма па ягоным твары, пазяхнула, а потым зарагатала, і зноў занурылася ў сябе. Ёй хацелася толькі аднаго – спаць. І бацька зразумеў, што застаўся адзін.

Да таго ж паездкі абыходзіліся б яму нятанна. У яго была Лёся – пра яе і трэба было думаць. Пра яе і пасланьне, якое Лёся мусіла перадаць.

Ён упаў на ложак і захінуў твар рукамі.

“Я ляжу тут, замкнуўшыся, быццам баюся нечага, на казённым ложку, нерухомы, як драўляная лялька. На скуры маёй правай рукі, каля самага пляча бялее некалькі дробных плямін. Быццам руку ў гэтым месцы паеў нейкі лянівы шашаль. Яны рознае велічыні, тыя плямкі – калі тут наагул можна гаварыць пра велічыню, бо самыя вялікія зь іх ня большыя за кроплю або кропку. Час, вядома, добры хірург – але не найлепшы касмэтоляг. З гадамі пляміны бляднеюць, а мне ўжо далёка за трыццаць – але ўсё роўна іх дагэтуль можна разгледзець голым вокам, варта толькі досыць высока закасаць рукаў.

Ну так, нам заўжды тлумачылі, што гэта сьлед ад прышчэпкі, неакуратна зробленай у самым раньнім маленстве. Такім раньнім, што раней можа быць толькі кулявая рана зачацьця. Прышчэпка, вакцына, бэцэжэ – казалі некалі дарослыя; апошняе гучала асабліва агідна, быў у ім дух паліклінікі зь яе дзярмом у пушачках для запалак, картачнымі гульнямі і злавеснымі надпісамі на гулкіх тазах. І мы верылі дарослым на слова. Вырасталі, расчароўваліся, думалі, што разумнеем – і ўсё адно верылі. Верылі, не задумваючыся пра тое, што, уласна кажучы, мы ня маем ніякіх доказаў, што гэтае маленства сапраўды з намі было. Памяць не працуе на такіх адлегласьцях, сыгнал зьнікае, і фільм пра тыя падзеі ня грузіцца. А сьветлыя плямкі і цяпер праступаюць на скуры, нагадваючы пра нешта важнае.

А яшчэ кажуць, што па гэтых сьлядах ад прышчэпкі іншаземцы беспамылкова вызначаюць нашае паходжаньне. Маўляў, такое таўро маюць толькі людзі, народжаныя на ўсход ад культуры, на поўнач ад гісторыі. Людзі адтуль, дзе вуліцы да сёньня называюць імёнамі забойцаў, дзе гадуюць помнікі, быццам кветкі, дзе пішуць кірыліцай і кіруюцца ў жыцьці не законам, а законамі жанру.

Быў час, калі я таксама верыў ва ўсё гэта. У бэцэжэ, маленства і іншаземцаў. Ну, ня тое каб браў усё на веру – а неяк проста не пераймаўся такімі пытаньнямі. Праўда, зрэдку ў мяне зьяўляліся розныя падазрэньні, але я пасьпяхова гнаў іх прэч, як раўнівец змагаецца зь першымі, яшчэ кволымі вобразамі здрады. Я верыў у любоў і сэнс. У што я толькі ня верыў. У адраджэньне і малінавае дражэ, у сяброўства і сям’ю, у мову і ў каву, у рэвалюцыю і люстрацыю, у Зянона і Плятона, у літаратуру і Тураўскае евангельле… Ісьціна нагнала мяне так позна. Яна прызначыла мне тут, у гэтай богам забытай гасьцініцы, у горадзе, пра які ня ведае ніхто, апрача яго жыхароў”.

Калі Лёся прачытае гэта, яна будзе ўжо зусім вялікай. Цікава, ці будзе ёй зразумелая яго мова? Або ёй давядзецца шукаць старыя-старыя кнігі, каб перакласьці ягонае трызьненьне на язык будучыні. Ён паспрабаваў уявіць сабе Лёсю дарослай жанчынай – і ня змог. Такія дзеці, як яна – гэта карлікавая парода дарослых. Яны не вырастаюць, яны мучаць сваіх бацькоў, гледзячы на іх зьнізу вечна дакорлівымі вачыма.

Некалі ў пазамінулым жыцьці яны зь Лёсяй слухалі музыку, каб іх ніхто не пачуў. Бывала, ён уключаў нейкую эстраду, каб ніхто нічога не западозрыў. Але часта гэта было і нешта годнае: Сіа, нільская сітаўка, мусіла заставацца высакароднай птушкай. Падчас сьняданкаў яны слухалі Шнітке. Можа, яны слухалі яго нават перад сном. Бацька намацаў на стале тэлефон. Больш за ўсё ён любіў вось гэта – “Вар’яцтва”. Безуміе – як яны кажуць.

Ён адшукаў “Безуміе” у сваім тэлефоне – і Шнітке безь пярэчаньняў зайграў у гэтым безнадзейным пакоі. Тэлефон ледзь-ледзь цягнуў, увесь час крывячы мэлёдыю – але і гэтай прытарможанай, пакутлівай музыкі хапіла, каб у кутах пакоя заварушыліся здані, і неўзабаве нумар №42, у якім на ложку ляжаў чалавек, што называў сябе бацькам, напоўніўся дзіўнымі істотамі. Яны абступілі ложак, яны клалі яму далоні на гарачы лоб, яны гаварылі зь ім на ягонай мове, яны дапамагалі яму ўспомніць, дзе мэта ягонага падарожжа.

Я проста ратаваў сваё дзіця, тлумачыў ён ім. Яны ківалі, іх рабілася ўсё больш у пакоі. Пустая гасьцініца, у якой гарыць толькі адно акно.

У дзьверы пагрукалі. Спачатку нясьмела, але потым усё больш рашуча.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Уроки счастья
Уроки счастья

В тридцать семь от жизни не ждешь никаких сюрпризов, привыкаешь относиться ко всему с долей здорового цинизма и обзаводишься кучей холостяцких привычек. Работа в школе не предполагает широкого круга знакомств, а подружки все давно вышли замуж, и на первом месте у них муж и дети. Вот и я уже смирилась с тем, что на личной жизни можно поставить крест, ведь мужчинам интереснее молодые и стройные, а не умные и осторожные женщины. Но его величество случай плевать хотел на мои убеждения и все повернул по-своему, и внезапно в моей размеренной и устоявшейся жизни появились два программиста, имеющие свои взгляды на то, как надо ухаживать за женщиной. И что на первом месте у них будет совсем не работа и собственный эгоизм.

Кира Стрельникова , Некто Лукас

Современная русская и зарубежная проза / Самиздат, сетевая литература / Любовно-фантастические романы / Романы