Панна Пракшына сумелася. Яна чакала ўбачыць
Саромеючыся і далей пазіраць на дзяўчыну наўпрост, панна Пракшына вырашыла звяртацца да кніжнай шафы, што месцілася па-за шынкароўнай трохі справа, аднак заўважыўшы ў шкляных дзверцах уласнае змятае адлюстраванне, цалкам збянтэжылася і забылася на тыя пытанні, якія толькі што віравалі ў яе галаве. Некалькі хвілін яны прасядзелі, няёмка гледзячы міма адна адной, пакуль наведвальніца не парушыла маўчанне.
– Я прыйшла прасіць за Штэйна, – нават яе мяккая гаркавасць казалася
– На чым заснавана гэтае меркаванне? – спытала панна Пракшына ў пісьмовага прыбора, марудзячы са словамі, каб зрабіць свой зварот безасабовым.
– Ён не мог.
– Але чаму? – Яўгенію Канстанцінаўну такі сілагізм ніяк не задавальняў.
– Не такі ён чалавек, – адказала шынкароўна і, трошкі памаўчаўшы, увяла новую зменную: – І яшчэ мы з Людвігам… З Людвігам Восіпавічам збіраліся пажаніцца.
«Гэта тут пры чым!» – заблыталася ў прычыннавыніковых сувязях панна Пракшына, але тут жа ажывілася:
– А ён не прапаноўваў збегчы?
– Навошта? – разгубілася дзяўчына. – Не-не, нам няма нашто збягаць, тут жа праца! Дый бацька блаславіў.
– Калі апошні раз пра гэта была размова?
– Трэцяга дня. Ён заязджаў у шынок ды сказаў, што цяпер, акрамя працы, не мае ні перад кім абавязкаў, то мы нарэшце хутка зможам ажаніцца. Але не, мы нікуды не збірался з’язджаць.
Вядома: мы.
– А якой гадзіне гэта адбылося?
– Увечары. Напэўна, бліжэй да дзявятай. У шынок якраз панабівалася людзей.
– І Штэйн не казаў, ад якіх канкрэтна абавязкаў ён вызваліўся?
Шынкароўна пакруціла галавой.
– Ён не выяўляў якіх-небудзь незвычайных прыкмет? – нахмурылася панна Пракшына. – Мабыць, хваляваўся? Спяшаўся куды-небудзь?
– Хіба што быў узрадаваны, – пасля кароткага роздуму адгукнулася дзяўчына. – Быццам бы атрымаў палёгку. А так… Нічога незвычайнага.
– Але што ён рабіў на станцыі? Як аказаўся там? Кудысьці накіроўваўся? Хто такі быў забіты? – Яўгенія Канстанцінаўна ледзь стрымала віхор пытанняў, у час адзначыўшы, што можа забыцца на папярэднія паказанні.
– Гэтага я не ведаю.
Шынкароўна апусціла галаву, і Яўгеніі Канстанцінаўне раптам зрабілася шкада яе. Подлы інжынер затлуміў небарачцы галаву і планаваў збегчы з мехам золата – вось і ўся гісторыя.
Аднак, прыгадаўшы татухнавы перасцярогі наконт спешных высноў, панна Пракшына разгубілася. Навошта ён тады ўвогуле заязджаў у шынок? І дарэчы: на чым жа ён паехаў?
– Акрамя гэтай гісторыі з забойствам, у маёнтку здарылася яшчэ нешта: наш фурман… – шматзначным тонам пачала Яўгенія Канстанцінаўна.
Але да яе здзіўлення шынкароўна, раптам фыркнуўшы, перапыніла дзявіцу.
– Ваш фурман – часты госць у шынку майго бацькі. Вось ён паводзіўся дзіўна.
Яўгенія Канстанцінаўна падалася наперад, уся ператварыўшыся ў слых, чакаючы, што будзе далей.
– Прыцягнуўся пад самы вечар, – паведаміла шынкароўна. – Людвіг якраз з’ехаў са спадарожнікам, і я вярнулася да працы, дапамагала бацьку з рахункамі. І тут пачалася гамонка, сапраўдны гвалт. Фурман ваш бойку ўчыніў. Ды не проста не падзяліў якую дробязь з мужыкамі – яны ледзь паўшынка не разняслі. Мы не ведалі, як іх разняць, але калі яны нарэшце ўтаймаваліся, ён пачаў удаваць п’янога, запатрабаваў яшчэ пітва для сябе і для сябрукоў, але вось што:
– Хто п’яны не быў? – не скеміла панна Пракшына.
– Ды фурман! – усклікнула шынкароўна і дадала: – Злы чалавек, бачыла я аднойчы, як ён абыходзіцца з коньмі, ды і сабаку нашага на дварэ як пхнуў… Дык вось, пасля бойкі – прынесла гарэлкі, думаю, куды яму яшчэ, і так ледзь на нагах трымаецца, але калі падышла, дык здзівілася: паху не было. А я добра чую, хто выпіў, а хто не, як бы што ні паказваў.
Яўгенія Канстанцінаўна прызадумалася – насамрэч, што гэта за штучкі? Яна спытала ў шынкароўны, ці не заўважыла тая яшчэ чаго-небудзь, аднак гэта было ўсё, што дзяўчына магла паведаміць. Панна Пракшына паабяцала, што сведчанні абавязкова будуць скарыстаны ў хадайніцтве за Штэйна, ды адпусціла наведвальніцу. Калі тая ўжо збіралася выходзіць, Яўгенія Канстанцінаўна прыгадала, што цалкам забылася на іншае важнае пытанне:
– А зараз фурман дзе?
– Ды мусіць быць у шынку. Хаця, мабыць, ужо сышоў кудысь у ваколіцу, калі не вярнуўся дамоў.