Читаем Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах полностью

Сярод гэтакіх скарбаў Яўгенія Канстанцінаўна знайшла і некалькі ўласных сукенак з такіх, што апранаюць у час, калі дзявіца ўжо не лічыцца дзіцём, але пакуль і не ўвайшла ва ўзрост нявесты. Хаця рукавы былі значна карацейшыя, чым раней, дый крыссе не прыкрывала шчыкалатак, панна Пракшына здолела зладзіць з адной з такіх маўклівых сведак яе ранняга юнацтва – усё ж за апошнія гады яна ўдалася болей у рост, чым у вагу. Дарэчы, падбавіць у апошнім яна была б зусім не супраць, аднак пакуль ёй было вольна ў плячох: зрабіўшы некалькі шырокіх махаў, дзявіца ўпэўнілася, што рухам яе нішто не замінае, ды выправілася на лесапілку менавіта ў такім выглядзе.

Уяўляць, што зараз ёй давядзецца перанесці яшчэ адзін залп выразных позіркаў з боку Падгорскага, Яўгеніі Канстанцінаўне было прыкра, таму яна мела цвёрды намер ехаць у сваім празмерна эмансіпаваным уборы, пра што без аніякіх тлумачэнняў паведаміла татухну. Той зразумець дачку не здолеў, але, да яе здзіўлення, на дапамогу ёй прыйшоў сам Андрэй Вікенцьевіч, прамовіўшы нейкую дрэнь пра аблічча сапраўднай сучаснай жанчыны, але ж ахінута гэта было ў такую форму, што заяву тую можна было злічыць за камплімент. Аднак тут жа Падгорскі ў чарговы раз усё сапсаваў, немаведама з якой прычыны пачаўшы чытаць з Някрасава. Ён параўняўся з двухколкай, каб панна Пракшына, відаць, магла ацаніць, як файна фрок падкрэслівае яго ідэальную паставу, ды лянотна завёў пра «ва ўсякім адзенні красіва», супраць чаго, у прынцыпе, Яўгенія Канстанцінаўна не была. Але ж калі ён дайшоў да коняў ды хацін, дзявіца рэзка абарвала дэкламацыю.

– Народніцкіх хлуслівых вершаў не трываю, – суха сказала яна і ўтаропілася ў далячынь.

– Якія ж трываеце? – пасміхнуўся ён у адказ.

Мог хаця б пацікавіцца, чым абумоўленае яе меркаванне – сярод некаторых знаёмых панны Пракшыной такія словы звычайна выклікалі сердаванне, што вельмі весяліла нашую дзявіцу: чым не падстава адтачыць вастраслоўе? А так – сышоў ад выкліку на інтэлектуальны двубой, нудна. Спрактыкаваны заход не спраўдзіўся, хаця і яна не збіралася паддавацца на ягоныя выкруты, разлічаныя, пэўна, на дзявіц з гэтакіх жа «новых людзей», як і сам. Ну-ну. Bon chance[55], як зараз сказала б пані Іллініч-Вялькоўская. Але ж ён працягваў пільна пазіраць на яе, і дзеля ветлівасці яна ўсё ж адказала:

– Паэзіі ўвогуле не люблю.

Падгорскі ледзь заўважна хмыкнуў сабе ў вусы. А што ж, ён чакаў, што яна будзе замаўляць вершык, а ён і надалей будзе абаяльна бубнець? Няхай гэтым уладараць пульхныя ручкі, а дзявіцы высакародныя маюць звычку надаваць перавагу больш суворым разумовым стравам, шчодра прыпраўленым critical thinking[56]

. Дарэчы, пульхныя ручкі! Панна Пракшына скасавурылася ў пошуках заручальнага пярсцёнка, але далоні Андрэя Вікенцьевіча, якія сціскалі лейцы, былі зараз зацягнутыя ў фарсістыя пальчаткі. «Трэба прыгледзецца падчас dinner,» – адзначыла дзявіца і ўпікнула сама сябе. Ну навошта? Для яе гэта цалкам неістотна.

Пакуль яна спрачалася з уласнай асобай, Падгорскі аднавіў размову з татухнам: разважаў пра перспектывы распаўсюду ў бліжэйшыя гадоў так трыццаць машын для індывідуальных перавозак з рухавікамі паравымі, а то і нават электрычнымі.

– Што ж вы тады прыехалі на кані? Замовілі б дзенебудзь у Эўропе гэткі самаход, напэўна распрацоўкі, а мо і выпрабоўванні ўжо вядуцца, калі гэта і праўда справа ўсяго толькі некалькіх дзесяцігоддзяў, – абыякава заўважыла Яўгенія Канстанцінаўна, каб быццам бы падтрымаць размову, хаця разлічвала яна на эфект цалкам супрацьлеглы.

Але ж Андрэй Вікенцьевіч ніколькі не сумеўся.

– Баюся, што асяродак наш мала прыстасаваны для падобных забавак, – развёў рукамі ён.

– Аднак чаму б і не прыстасаваць яго? Альбо вы часцей вандруеце па-за межамі родных абшараў?

– Джынні! – перасцярог яе татухна.

Нягледзячы на гэта, панна Пракшына хацела была працягнуць размову, якая ўжо амаль склалася ў яе галаве хутчэй у якасці дзёрзкай прамовы, аднак не паспела, бо заезд у маёнтак, да якога яны якраз паспелі даехаць, ім перагарадзілі калёсы.

– Галубчык, ачысці-ка дарогу, – крыкнуў Канстанцін Мікалаевіч возчыку.

– Вязу панскага фурмана! – адгукнуўся той і махнуў рукой, паказваючы сабе за спіну.

А там і сапраўды знаходзіўся чалавек, толькі пазнаць у ім зараз від гэны было даволі складана: усё аблічча ў крывападцёках ды цалкам апухлае, да таго ж фурман неразборліва мыкаў, тузаў рукамі, намагаючыся ад некага адбіцца, даносіўся да Яўгеніі Канстанцінаўны і нясцерпны смурод. Яна заціснула нос і рот рукою, а Падгорскі раптам апынуўся на зямлі ды працягваў ёй руку.

– Хадземце, я правяду вас да ганка, – безапеляцыйна прамовіў ён.

– Сапраўды, Джынні, няма на што тут глядзець, ідзіце, – падтрымаў Андрэя Вікенцьевіча і татухна.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Когда ты исчез
Когда ты исчез

От автора бестселлера «THE ONE. ЕДИНСТВЕННЫЙ», лауреата премии International Thriller Writers Award 2021.Она жаждала правды. Пришло время пожалеть об этом…Однажды утром Кэтрин обнаружила, что ее муж Саймон исчез. Дома остались все вещи, деньги и документы. Но он не мог просто взять и уйти. Не мог бросить ее и детей. Значит, он в беде…И все же это не так. Саймон действительно взял и ушел. Он знает, что сделал и почему покинул дом. Ему известна страшная тайна их брака, которая может уничтожить Кэтрин. Все, чем она представляет себе их совместную жизнь — ложь.Пока Кэтрин учится существовать в новой жуткой реальности, где мужа больше нет, Саймон бежит от ужасного откровения. Но вечно бежать невозможно. Поэтому четверть века спустя он вновь объявляется на пороге. Кэтрин наконец узнает правду…Так начиналась мировая слава Маррса… Дебютный роман культового классика современного британского триллера. Здесь мы уже видим писателя, способного умело раскрутить прямо в самом сердце обыденности остросюжетную психологическую драму, уникальную по густоте эмоций, по уровню саспенса и тревожности.«Куча моментов, когда просто отвисает челюсть. Берясь за эту книгу, приготовьтесь к шоку!» — Cleopatra Loves Books«Необыкновенно впечатляющий дебют. Одна из тех книг, что остаются с тобой надолго». — Online Book Club«Стильное и изящное повествование; автор нашел очень изощренный способ поведать историю жизни». — littleebookreviews.com«Ищете книгу, бросающую в дрожь? Если наткнулись на эту, ваш поиск закончен». — TV Extra

Джон Маррс

Детективы / Зарубежные детективы
Адрес отправителя – ад
Адрес отправителя – ад

Манана, супруга важного московского политика, погибла в автокатастрофе?!Печально, но факт.И пусть мать жертвы сколько угодно утверждает, что ее дочь убили и в убийстве виноват зять. Плоха теща, которая не хочет сжить зятя со свету!Но почему нити от этого сомнительного «несчастного случая» тянутся к целому букету опасных преступлений? Как вражда спонсоров двух моделей связана со скандальным убийством на конкурсе красоты?При чем тут кавказская мафия и тибетские маги?Милиция попросту отмахивается от происходящего. И похоже, единственный человек, который понимает, что происходит, – славная, отважная няня Надежда, обладающая талантом прирожденного детектива-любителя…

Наталья Николаевна Александрова

Детективы / Иронический детектив, дамский детективный роман / Иронические детективы / Криминальные детективы