Читаем Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах полностью

– Дык даслалі б у «Отечественныя записки». Хаця не, іх жа рэдагуе ваш асабісты вораг, Някрасаў. Прабачце за недарэчную прапанову.

Ну вось, яна засмяялася. І добра, каб атрымалася неяк вытанчана, як умеюць усе знаёмыя паненкі. Смех Яўгеніі Канстанцінаўны не адрозніваўся малінавым перазвонам. Не, вядома ж, яна не крумкала адрывіста, як пажылыя дзявіцы, калі збіраюцца разам, але бабуля неаднойчы намякала, што трэба з гэтым нешта рабіць. Падгорскі не адскочыў і не змерыў яе пагардлівым паглядам, а папросту пасмяўся разам з ёй.

– Насамрэч, «Отечественныя записки» мне не падабаюцца праз зусім іншую прычыну: яны не друкуюць жанчын.

– Дык вы дасылалі ім свае творы?

– Вядома ж, не, – панна Пракшына ўспыхнула. Добра, што ў прыцемку не будзе бачна – тут яна трошкі лгала. Напачатку года яна напісала ў часопіс, даслаўшы некалькі самых лепшых сваіх апавяданняў ды тое-сёе, што адпавядала жанру публіцыстычнаму, але рэдакцыя і дагэтуль ёй не адказала.

– Да таго ж ім не будзе пасаваць мова, на якой я хацела б пісаць, – немаведама навошта яна гэта сказала.

Падгорскі здзівіўся, і ёй прыйшлося патлумачыць, хаця яна і не разумела, навошта распавядаць гэтаму чалавеку пра ўласныя перайманні з нагоды яе ўзнёслых намераў. Але чамусьці ёй хацелася з ім гэтым падзяліцца, усё ж знайшоў падыход, насуперак яе супраціву! Ну ды годзе, гэта ж проста размова восеньскім вечарам, няхай і атрымалася ў яе трохі больш пафасна, чым яна жадала. Але ён яе нутранога канфлікту не ацаніў:

– Лухта, хочаце друкавацца, дык пішыце па-руску альбо па-польску.

– Што? – зусім не выкшталцона перапытала панна Пракшына.

– Будзьце сумленная: вы хочаце славы альбо рабіць толькі тое, што цікава адной вам?

– Ды вы не патрыёт, Андрэй Вікенцьевіч, – кпліва ўсклікнула яна.

Яўгенія Канстанцінаўна шчыра не разумела, чаму прапанаваныя складовыя нельга было аб’яднаць у адно цэлае.

– Мяне так дбайна адвучалі ад патрыятызму, што цяпер я прымаю правілы гульні, – раптам голас яго набыў нечаканую жорсткасць.

Гэта што за выбрыкі? Ні слоўка ў прастэчы. Яўгенія Канстанцінаўна не ведала зараз, што і сказаць, але тут на верандзе з’явіўся Снопін – перадаў: татухна кліча да сябе. Дзявіца ўзнялася ды накіравалася ў дом. Навошта толькі разбалбаталася? Цяпер будзе шкадаваць аб гэтым, пэўна, тыдзень – не меней. Трэ заўтра пад выглядам добрапрыстойнай нагоды пазбегнуць сустрэчы за сняданкам. І за абедам, і ўсімі астатнімі трапезамі. Хаця, мабыць, ён цяпер хутчэй з’ездзе? Падкуюць каня, ды няхай вяртаецца дахаты. Ён прымае правілы гульні! Яна таксама трымаецца пэўных правіл, і цяпер першым з іх будзе ніколі не размаўляць з незнаёмцамі на інтымныя тэмы, нават калі хочацца паддацца часовай прыязнасці.

– Заўтра мы паедзем у Менск, darling, – паведаміў татухна.

Панна Пракшына здзівілася:

– Ужо? Але я думала, ты застанешся на лесапілцы яшчэ некалькі дзён.

– Заставацца тут небяспечна. Ігнат Андрэевіч запэўніў мяне ў гэтым падчас нашай прыватнай гутаркі. Таксама ён паказаў мне і гэта, – татухна нешта працягваў дачцы на раскрытай далоні.

– Такі ж дукацік? – ахнула Яўгенія Канстанцінаўна.

– Такі, ды цалкам іншы. Якая ж ты няўважлівая, Джынні, – няўхвальна цокнуў языком татухна. – Тая манета старажытная, а гэта – сучасны галандскі дукат.

Панна Пракшына прыгледзелася: і сапраўды, дата на ім значылася гэтага стагоддзя, але была ранейшая за нараджэнне дзявіцы, то радыкальнай розніцы яна не ўбачыла. Да таго ж паблісквалі яны аднолькава.

– Знайшлі ў шынку? Але як?

– Гэтага мы, на жаль, не ведаем, але ж хутчэй за ўсё тут сапраўды з’явілася хеўра бандытаў, – патлумачыў Канстанцін Мікалаевіч. – І калі ўсё пачалося з флігеля Штэйна, то нельга выключаць, што яны не вернуцца.

– Табе абавязкова трэба распытаць фурмана. Ты памятаеш, што шынкароўна казала…

– Я памятаю, – стомлена працягнуў татухна. – Але магчыма, што яна таксама замяшана ў гэтай справе.

– Ды не, гэта немагчыма! Яна казала шчыра!

– Як ты можаш ведаць гэта, darling? Ці не падаецца табе, што ўсё занадта гладка атрымліваецца: спачатку яна прыходзіць ды распавядае гісторыю пра няшчасную любоў, а потым ледзь не забіваюць яе бацьку, а яна застаецца падчас нападу цудоўным чынам убаку. Ды як у шынку апынулася манета? Заўваж, яна была надзейна схаваная, бандыты яе не знайшлі, гэта Ігнат Андрэевіч здагадаўся праверыць патаемныя донцы ў шуфлядах. Каб прыехалі шараговыя дзятлікі, дык і тыя б нічога не знайшлі.

– Ты сказаў Снопіну пра першы дукат?

– Пакуль не. Вядома, ён здагадаўся, што я не проста так пытаўся ўчора пра падставы забойства. Але калі я скажу яму, то дукат трэ будзе аддаць, аднак спачатку я мушу высветліць, якое дачыненне ён тут мае. Гэты, – Канстанцін Мікалаевіч паклаў новы доказ на стол, – ён пакінуў, каб уздзейнічаць на маё сумленне. Напэўна праз некалькі хвілін вернецца, каб забраць яго назад.

Не паспеў татухна дагаварыць, як у дзверы кабінета сапраўды пагрукалі. Канстанцін Мікалаевіч дазволіў увайсці, і ў пакоі з’явіўся чаканы візіцёр.

– Дабранач, Джынні, – сказаў пан Пракшын. – Пастарайся не забыцца на якую-небудзь дробязь, калі будуць пакаваць рэчы.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Когда ты исчез
Когда ты исчез

От автора бестселлера «THE ONE. ЕДИНСТВЕННЫЙ», лауреата премии International Thriller Writers Award 2021.Она жаждала правды. Пришло время пожалеть об этом…Однажды утром Кэтрин обнаружила, что ее муж Саймон исчез. Дома остались все вещи, деньги и документы. Но он не мог просто взять и уйти. Не мог бросить ее и детей. Значит, он в беде…И все же это не так. Саймон действительно взял и ушел. Он знает, что сделал и почему покинул дом. Ему известна страшная тайна их брака, которая может уничтожить Кэтрин. Все, чем она представляет себе их совместную жизнь — ложь.Пока Кэтрин учится существовать в новой жуткой реальности, где мужа больше нет, Саймон бежит от ужасного откровения. Но вечно бежать невозможно. Поэтому четверть века спустя он вновь объявляется на пороге. Кэтрин наконец узнает правду…Так начиналась мировая слава Маррса… Дебютный роман культового классика современного британского триллера. Здесь мы уже видим писателя, способного умело раскрутить прямо в самом сердце обыденности остросюжетную психологическую драму, уникальную по густоте эмоций, по уровню саспенса и тревожности.«Куча моментов, когда просто отвисает челюсть. Берясь за эту книгу, приготовьтесь к шоку!» — Cleopatra Loves Books«Необыкновенно впечатляющий дебют. Одна из тех книг, что остаются с тобой надолго». — Online Book Club«Стильное и изящное повествование; автор нашел очень изощренный способ поведать историю жизни». — littleebookreviews.com«Ищете книгу, бросающую в дрожь? Если наткнулись на эту, ваш поиск закончен». — TV Extra

Джон Маррс

Детективы / Зарубежные детективы
Адрес отправителя – ад
Адрес отправителя – ад

Манана, супруга важного московского политика, погибла в автокатастрофе?!Печально, но факт.И пусть мать жертвы сколько угодно утверждает, что ее дочь убили и в убийстве виноват зять. Плоха теща, которая не хочет сжить зятя со свету!Но почему нити от этого сомнительного «несчастного случая» тянутся к целому букету опасных преступлений? Как вражда спонсоров двух моделей связана со скандальным убийством на конкурсе красоты?При чем тут кавказская мафия и тибетские маги?Милиция попросту отмахивается от происходящего. И похоже, единственный человек, который понимает, что происходит, – славная, отважная няня Надежда, обладающая талантом прирожденного детектива-любителя…

Наталья Николаевна Александрова

Детективы / Иронический детектив, дамский детективный роман / Иронические детективы / Криминальные детективы